Такая норма закладзеная ў прэзыдэнцкім указе аб высяканьні дрэў у Менску.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя шукае інвэстараў да рэалізацыі праекту SymbioCity ў Берасьці, паведаміла 3 чэрвеня журналістам супрацоўніца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Кацярына Кузьняцова.
У Берасьці 2 чэрвеня на плошчы Леніна чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут штонядзелі з 25 лютага 2018 году.
Закінуты ў акіянічнай пустэльні Фарэрскі архіпэляг — бадай, адзін з апошніх нязьведаных куткоў на мапе Эўропы. І прычына ня толькі ў аддаленасьці ад марскіх і паветраных шляхоў, а ў сьвядомай ізаляцыі абарыгенаў. Каб стаць госьцем на выспах, давядзецца вытрымаць нямала бюракратычных працэдураў.
Віцэ-прэм’ер Уладзімер Дворнік, расказваючы дэпутатам пра дзейнасьць лесапрамысловага комплексу, сказаў, што за апошнія 70 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася ўдвая.
Лебядзіная чарада з трох дзясяткаў асобін зьявілася на Грабянёўскім возеры больш за месяц таму. Раней улетку гэтых птушак на вадаёме ня бачылі. Былі выпадкі, калі лебедзі спыняліся тут узімку.
Пэнсіянэрка, школьнік і дзяўчына — аднагодка аварыі на ЧАЭС першы раз паглядзелі два эпізоды міні-сэрыялу «Чарнобыль». Фільм узначальвае сьпіс найлепшых тэлешоў на сайце самага папулярнага ў сьвеце сайту пра кіно imdb.com.
У некалькіх вадаёмах Віцебскай, Магілёўскай і Менскай абласьцей выявілі факты гібелі рыбы. Прычыны высьвятляюцца. Магчыма, зьлівалі ў ваду хімікаты пасьля сельскагаспадарчых работ.
У Пастаўскім райвыканкаме зьняпраўдзілі інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, пра будаўніцтва каля Лынтупаў магільніка для радыяактыўных адкідаў з АЭС.
Органы пракуратуры Менску выявілі і запатрабавалі ліквідаваць парушэньні ў сфэры арганізацыі асобнага збору, захоўваньня і перавозкі бытавых адходаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
39 удзельнікаў з 13 краін Эўропы сабраліся ў «Красным Бары» на чэмпіянат Эўропы ў вабленьні аленяў.
Праціўнікі акумулятарнага завода ў Берасьці пачалі збор подпісаў пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай перапрафіляваць небясьпечнае прадпрыемства.
26 траўня падчас Фэстывалю кулікоў у Тураве абвесьцяць трох галоўных Абаронцаў дзікай прыроды Беларусі 2018 году. За намаганьні ў ахове дзікай прыроды на нацыянальным ці мясцовым узроўні гэтым званьнем ганаруе глябальная прыродаахоўная асацыяцыя BirdLife International.
Таварыства беларускай культуры ў Літве 1 чэрвеня ладзіць у Вільні пратэст супраць Астравецкай атамнай электрастанцыі.
Вакол участка каля мікрараёну «Маяк Менску», дзе высеклі частку сквэру пад гараж-стаянку, умацоўваюць агароджу, якая месцамі павалілася. На ёй вывесілі пашпарт аб’екта.
У рэдакцыю Свабоды зьвярнуліся жыхары Чэрыкаўскага раёну Магілёўшчыны, якія наракаюць на падвышаную актыўнасьць у камэрцыйнай высечцы лесу ў ваколіцах вёскі Верамейкі. Ці ёсьць падстава біць трывогу?
Пасьля зьяўленьня ў СМІ фота меркаваных надзвычайных здарэньняў на Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце, запуск якога выклікаў пратэсты месьцічаў, кіраўніцтва прадпрыемства распарадзілася забараніць работнікам здымкі мабільнымі тэлефонамі.
Былы вайсковец ВМФ ЗША, цяпер інвэстар і падарожнік Віктар Вэскова, на батыскафе спусьціўся да самага нізкага ўзроўню Марыянскага жолабу ў Ціхім акіяне, якога калі-небудзь дасягаў чалавек. Там ён выявіў адходы дзейнасьці чалавека, паведамляе агенцтва Reuters.
У Менску каля Ігуменскага тракту і вуліцы Гашкевіча (за два прыпынкі ад Лошыцкага парку) высеклі сквэр з рэдкімі дрэвамі. Тут зьявяцца шматпавярховыя дамы.
Дрэвам у парках і на вуліцах няма сэнсу бяліць ствалы, кажуць навукоўцы.
Забарону на наведваньне лясоў цалкам зьнялі ў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях, часткова — у асобных раёнах Горадзеншчыны.
Каля мікрараёну «Маяк Менску» абгарадзілі пляцоўку і высеклі значную частку дрэваў пад будаўніцтва паркінгу. 10 траўня там так і не зьявіўся пашпарт аб’екта, але і будаўнікоў не было.
У бліжэйшыя дні тэмпэратура паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль.
З прычыны ўзьдзеяньня чалавека на навакольнае асяродзьдзе пад пагрозай зьнікненьня на працягу бліжэйшых дзесяцігодзьдзяў апынуцца каля мільёна відаў жывёл і расьлін.
У нядзелю, 5 траўня ў Магілёве ўзьнялася пылавая бура ў выніку моцнага ветру. Гэта адбылося прыкладна ў 15 40, амаль адразу пасьля гэтага пачалася залева, якія і прыбіла пыл да зямлі. Карэспандэнты Свабоды змаглі зафіксаваць пылавую буру на відэакамэру.
Міністэрства замежных спраў і Міністэрства энэргетыкі Літвы накіравалі ў Эўракамісію зварот з заклікам распрацаваць плян дзеяньняў у дачыненьні да БелАЭС. Пра гэта паведаміла 3 траўня прэс-служба літоўскага МЗС.
Гарадзкія ўлады Амстэрдаму прынялі рашэньне забараніць выкарыстаньне любых аўтамабіляў і матацыклаў на бэнзіне і дызэльным паліве ў горадзе да 2030 году. Такім чынам мэрыя хоча змагацца з забруджваньнем навакольнага асяродзьдзя.
Эўрапарлямэнтар Раландас Паксас ні з кім не ўзгадняў свой візыт да прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ня верыць, што ім у сваіх мэтах можа карыстацца прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, зь якім ён сустракаўся летась.
Намесьнік пракурора Берасьця 30 красавіка выклікаў 5 актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў раённыя пракуратуры Берасьця. Іх афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасьці парушэньня Закона «Аб масавых мерапрыемствах», паведамляе «Брестская газета».
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце зьнішчэньня і пашкоджаньня лесу па неасьцярожнасьці, якое нанесла шкоду ў асабліва буйным памеры.
Гэта чацьвёртае затрыманьне пратэстоўцы ў красавіку.
Парушальнікаў супрацьпажарнага заканадаўства будуць прыцягваць да адказнасьці, у тым ліку крымінальнай, сказаў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк.
Тэмпэратурны рэкорд 1993 году пабілі ў Беларусі сёлета 26 красавіка. Самую высокую тэмпэратуру зафіксавалі ў Берасьці — +27,8ºС, піша БелаПАН.
У Аўстраліі да 2020 году плянуюць зьнішчыць 2 мільёны дзікіх катоў, паведамляецца на сайце ўраду краіны. Усяго ў краіне налічваюць ад двух да шасьці мільёнаў асобін.
У Менску 26 красавіка каля 30 чалавек прайшлі «Чарнобыльскім шляхам», традыцыйным шэсьцем у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Напярэдадні арганізатары адмовіліся ад правядзеньня акцыі.
Забарону і абмежаваньні на наведваньне лясоў увялі ў 108 раёнах Беларусі са 118. Апэратыўная інфармацыя адлюстроўваецца на інтэрактыўнай мапе Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Алеўскім і Оўруцкім раёнах Жытомірскай вобласьці на адлегласьці 5 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю гараць лясы на тэрыторыі 15 гектараў.
33 гады таму 92 беларускія вёскі на Палесьсі былі адселеныя ў выніку аварыі на ЧАЭС. Жыць і весьці там гаспадарчую дзейнасьць забаронена. Паўраспад радыянуклідаў, якія там аселі, доўжыцца некалькіх тысяч гадоў. Цяпер на гэтай тэрыторыі дзейнічае Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік.
Прафэсар Юры Бандажэўскі, які пасьля турэмнага зьняволеньня зьехаў зь Беларусі, прадставіў вынікі маніторынгу радыяактыўнасьці і стану здароўя дзяцей з раёнаў Украіны, што прылягаюць да Чарнобыльскай зоны адчужэньня.
«Чорны дождж». Як радыяцыйныя хмары асадзілі на Беларусь. Як беларускіх дзяцей не абаранілі ад раку. Факты пра выбух і радыяцыю, хлусьня ўладаў, прырода і чалавек пасьля катастрофы – на адмысловым сайце Радыё Свабода.
Да маніторынгу месца ляснога пажару ў Нараўлянскім раёне прыцягнулі авіяцыю.
Паводле апэратыўных дадзеных МНС, за мінулыя суткі ў Беларусі ліквідавалі 27 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 110 га, 7 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2 га і 53 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы больш за 26 га.
Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведваць лясы на Меншчыне. У іншых рэгіёнах Беларусі такой забароны на момант публікацыі няма.
Пылавая бура накрыла Горадзеншчыну 24 красавіка. За клубамі пылу цьмяна відаць дамы і нават неба.
У Горадзенскім раёне на мяжы зь Літвой некалькі гадзінаў гарыць лес.
Вецер у Сахары ўздымае тоны пылу і перамяшчае ў бок Эўропы. Найбуйнейшую за апошнія некалькі гадоў пяшчаную буру можна пабачыць на здымках NASA.
Пра пажар 24 красавіка паведамілі мясцовыя лесьнікі. У МНС гавораць пра пажар на тэрыторыі 200 гектараў.
Каля Белавескай пушчы са слупоў паскідалі бусьлянкі і паўтыкалі на іх месца мэталічныя штыры. Электрыкі лічаць: калі гнёзды буслоў побач з дратамі, можа здарыцца кароткае замыканьне ці пашкоджаньне дратоў. Эколягі ж кажуць, што гэта ня мае сэнсу і прапануюць іншыя выйсьці.
Страта прыроднай разнастайнасьці — істотны фактар, які адаб’ецца і на стане сусьветнай эканомікі, лічаць экспэрты ААН.
У супрацы з гарадзкімі ўладамі аўстрыйцы расставілі па горадзе дзясяткі дамкоў для катоў і разьвесілі ў Кобрыні сацыяльную рэкляму, якая заклікае дапамагаць жывёлам.
Загрузіць яшчэ