Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вайна» электрыкаў з бусламі каля Белавескай пушчы. ВІДЭА


Каля Белавескай пушчы ў вёсках Арабнікі, Жадзены, Парасьляны Пружанскага раёну са слупоў паскідалі бусьлянкі і паўтыкалі на іх месца мэталічныя штыры. Электрыкі лічаць: калі гнёзды буслоў побач з дратамі, можа здарыцца кароткае замыканьне ці пашкоджаньне дратоў. Эколягі ж кажуць, што гэта ня мае сэнсу: буслы, якія нарадзіліся на слупах, зноў вяртаюцца на наступны год на тое ж месца. Да таго ж птушкі могуць параніць ці праткнуць крылы штырамі. Эколягі прапануюць два выйсьці:

  • Ставіць дадатковыя слупы для гнездаваньня птушак
  • Паднімаць на слупы адмысловыя экалягічныя плятформы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG