Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі крымінальную справу за лясны пажар на Горадзеншчыне


Пажар у Горадзенскім раёне, 24 красавіка. Фота: Міністэрства па надзвычайных сытуацыя
Пажар у Горадзенскім раёне, 24 красавіка. Фота: Міністэрства па надзвычайных сытуацыя

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце зьнішчэньня і пашкоджаньня лесу па неасьцярожнасьці, якое нанесла шкоду ў асабліва буйным памеры.

24 красавіка на Горадзеншчыне некалькі гадзінаў гарэў лес. Узгараньне адбылося на Госкім палігоне, загарэлася сухая расьліннасьць. Сытуацыю ўскладніў моцны вецер.

Сума нанесенай шкоды перавышае 12 750 рублёў, піша СК. Пажар закрануў каля 770 гектараў і зьнішчыў лясны фонд Івацэвіцкага вайсковага лясгасу, Госкага лясьніцтва і Горадзенскага лясгасу, а таксама дрэваў і хмызьняку, якія не ўваходзяць у склад ляснога фонду.

Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк 27 красавіка заявіў, што парушальнікаў супрацьпажарнага заканадаўства будуць прыцягваць да адказнасьці, у тым ліку крымінальнай.

Міністэрства лясной гаспадаркі 26 красавіка забараніла наведваць лясы па ўсёй Беларусі.

Падчас забароны на наведваньне лясоў людзям нельга зьяўляцца ў лясах, а таксама прыяжджаць туды на асабістым транспарце. Выключэньнем зьяўляюцца дарогі, якія вядуць да населеных пунктаў ці лецішчаў празь лес. Ва ўсіх астатніх выпадках парушальнікаў могуць пакараць папярэджаньнем ці штрафам каля 640 рублёў паводле арт. 15.29 КаАП. Калі будзе пашкоджаны лес ці тарфянік, штраф павялічыцца ўдвая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG