Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканец спусьціўся ў самы глыбокі пункт акіяну і знайшоў там сьмецьце


Былы вайсковец ВМФ ЗША, цяпер інвэстар і падарожнік Віктар Вэскова на батыскафе спусьціўся да самага нізкага ўзроўню Марыянскага жолабу ў Ціхім акіяне, якога калі-небудзь дасягаў чалавек. Там ён выявіў адходы дзейнасьці чалавека, паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле Вэскова, ён змог убачыць да гэтага часу не вядомыя навукоўцам віды марской фаўны, у тым ліку істотаў, падобных да крэвэтак, і нешта, што нагадвае марскі агурок.

Пры гэтым амэрыканец выказаў расчараваньне тым, што нават у самым недаступным для чалавека месцы Ціхага акіяну можна знайсьці кінутае ў мора сьмецьце. У прыватнасьці, у Марыянскім жолабе ён нібыта бачыў мэталічныя і плястыкавыя прадметы з надпісамі.

Паводле дадзеных ААН, у сусьветным акіяне на гэты момант можна знайсьці ўжо больш за 100 мільёнаў тон сьмецьця. Пры гэтым Віктар Вэскова, які знайшоў яго ў раней не дасьледаваным чалавекам месцы, упэўнены, што гэта не так ужо і шмат і што сусьветная супольнасьць магла б даць рады гэтай праблеме.

На дно Марыянскага жолабу чалавек спускаўся тройчы. Упершыню гэта зрабіла экспэдыцыя ВМФ ЗША ў 1960 годзе, яе батыскаф спусьціўся на 10912 мэтраў пад узроўнем мора. У 2012 годзе на некалькі мэтраў вышэй спыніўся батыскаф амэрыканскага рэжысэра Джэймса Кэмэрана. Віктар Вэскова змог дасягнуць крыху ніжэйшага ўзроўню — 10928 мэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG