Праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем Дзьмітрыя Бекалюка затрымалі 27 красавіка, піша БелаПАН са спасылкай на праваабаронцу Рамана Кісьляка. Гэта чацьвёртае затрыманьне пратэстоўцы ў красавіку.
Дзе знаходзіцца затрыманы невядома. У Ленінскім РАУС Берасьця Кісьляку сказалі, што Бекалюка ў іх няма.
Падставай для затрыманьня магла адміністрацыйная справа за ўдзел у вулічнай акцыі, якую вядзе Ленінскі РАУС.