Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надвор’е. Дажджы скончацца, але пачнуцца замаразкі


У бліжэйшыя дні тэмпэратура паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль.

Пачынаючы з 8 траўня дажджы, якія ў мінулыя дні ідуць на большасьці тэрыторыі краіны, спыняцца. 8 траўня невялікія ападкі пройдуць толькі на ўсходзе краіны, паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Разам з тым у ноч з 7 на 8 траўня ў Беларусі магчымыя замаразкі. Удзень чакаецца воблачнае з праясьненьнямі надвор’е. Тэмпэратура паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, месцамі замаразкі ад нуля да мінус 3. Днём чакаецца ад 11 да 17 градусаў цяпла. Найхаладней будзе таксама на ўсходзе Беларусі. Там паветра прагрэецца да 10 градусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG