Расея абураная спробамі ЗША прынізіць ролю СССР у перамозе над гітлераўскай Нямеччынай і мае намер сур’ёзна абмеркаваць гэтую тэму з афіцыйнымі амэрыканскімі асобамі. Такую заяву распаўсюдзіла ў нядзелю замежнапалітычнае ведамства РФ.
Фатаздымкі з 1945 году расказваюць, як грамадзяне розных краін радаваліся капітуляцыі Нямеччыны. Большасць здымкаў датаваныя 8 траўня.
9 траўня 1950 міністар замежных справаў Францыі Робэр Шуман ад імя ўраду сваёй краіны прадставіў Дэклярацыю, якая потым лягла ў падмурак стварэньня той аб’яднанай Эўропы, якая існуе сёньня. Прапануем вам праверыць, наколькі добра вы ведаеце гісторыю Эўразьвязу і ягоных арганізацый.
8 траўня заходнія лідэры ўшанавалі памяць загінулых у Другой сусьветнай вайне.
Восень 1942 году была пераломным момантам у гісторыі менскага падпольля. Менавіта тады нацысты схапілі яго кіраўніка — Івана Кавалёва. У СССР яго абвясьцілі здраднікам. Рэабілітавалі толькі напрыканцы 1980-х.
«Дзе няма сапраўднай памяці, там трэба парад», — піша беларуска-амэрыканская паэтка Вальжына Морт.
Ці сапраўды травеньскі парад у Менску — глыбокая традыцыя, якая ўкаранілася ў сьвядомасьці многіх пакаленьняў вэтэранаў, і цяпер яны (нават дзевяностагадовыя) патрабуюць, каб іх прывезьлі паглядзець на гэтую «глыбока ідэалягічную рэч?»
«Мы не павінны забываць, што Другая ўсясьветная вайна пачалася ў 1939 годзе, калі Сталін і Гітлер заключылі пакт, які падзяліў Усходнюю Эўропу на зоны, кантраляваныя Савецкім Саюзам і нацыстамі».
На тэме Другой усясьветнай вайны выхаванае ўжо каторае пакаленьне беларусаў. Школа, літаратура, кіно, афіцыйная рыторыка і вонкавая атрыбутыка: здаецца, ужо мала ёсьць рэчаў, якіх пра вайну нам не расказвалі. Праверце свае веды пра гэтую вайну: паспрабуйце адказаць на 11 пытаньняў.
21 год таму міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены ў Менску.
У гісторыю Беларусі і беларускай літаратуры навечна ўпісаны адзін зь першых беларускіх паэтаў ХІХ стагодзьдзя, выпускнік Віленскай мэдыка-хірургічнай акадэміі Францішак Савіч, які тройчы ўцякаў з расейскага зьняволеньня і загінуў у змаганьні з эпідэміяй халеры.
Радзівілы, якія лічацца адным з самых уплывовых магнацкіх родаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, мелі шмат замкаў і фартэцыяў. Зь іх 16 былі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Цяпер, як і тады, Васіль Сурма жыве ў Калінкавічах. Ён мае багатую працоўную біяграфію — ад забойшчыка скаціны на мясакамбінаце, экскаватаршчыка-перадавіка — да парторга прадпрыемства і кіраўніка заводаў і камбінатаў.
На ўскраіне Прагі, у раёне Ржэпарыі, 30 красавіка муніцыпальныя ўлады ўсталявалі мэмарыяльную дошку і помнік салдатам Рускай вызваленчай арміі (РОА). У траўні 1945 году яны аказалі дапамогу Праскаму паўстаньню.
Сёньня спаўняецца 120 гадоў з дня сьмерці Францішка Багушэвіча — беларускага паэта, які заклікаў да нацыянальнага абуджэньня. Амаль траціну свайго жыцьця ён правёў ва Ўкраіне, дзе атрымаў юрыдычную адукацыю і працаваў судовым сьледчым.
У пачатку ХІХ стагодзьдзя ў Менску адбылася падзея, якая мела далёкасяжныя наступствы для ўсёй сусьветнай мэдыцыны. У студзені 1812 году інспэктар Менскай лекарскай управы Карл Гібэнталь упершыню ў гісторыі выкарыстаў гіпс, каб замацаваць зламаныя косьці чалавека.
27 красавіка споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэньня народнага мастака Беларусі Мая Данцыга. Свабода публікуе 10 цікавых фактаў пра яго.
Мы пастараліся сабраць у 10 пунктах тыя зьвесткі пра Чарнобыльскую катастрофу, якія можна лічыць устаноўленым фактамі або такімі, адносна якіх меркаваньні экспэртаў больш-менш сыходзяцца.
Малавядомая аварыя на 1-м рэактары, трансуранавыя элемэнты і эгіпецкія піраміды, злачыннае маўчаньне і беларуская АЭС. Праверце, ці зможаце Вы адказаць на сем пытаньняў пра найбуйнейшую аварыю ў гісторыі атамнай энэргетыкі і яе наступствы для Беларусі.
Сёньня спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэньня Ўладзіміра Ульянава-Леніна (1870–1924), аднаго з арганізатараў рэвалюцыі ў кастрычніку 1917 г, якая ў СССР атрымала назоў Вялікай Кастрычніцкай, першага кіраўніку савецкага ўраду і заснавальніка СССР.
«У той час, калі мы знаходзімся ў сацыяльнай ізаляцыі, мы не павінны забываць сотні тысяч беларускіх яўрэяў, якія страцілі жыцьцё; тых, хто выжыў; і многіх беларускіх праведнікаў, якія рызыкавалі жыцьцём, каб выратаваць суседзяў».
Ужо ў назьве славутага эсэ Ігната Абдзіраловіча пра беларускі сьветапогляд «Адвечным шляхам» прачытваецца, што шлях гэты адзін.
На пачатку красавіка на вуліцы Ленінскай, 12 у Нясьвіжы зьнесьлі двухпавярховы мураваны будынак, датаваны канцом ХІХ стагодзьдзя. Згодна з архіўнымі зьвесткамі, у пачатку 1900-х сюды засялілася габрэйская школа Тарбут.
17 красавіка ў 10-й лякарні Менску ад каранавірусу на 81-м годзе жыцьця памерла Мая Зісіна, якая перажыла Галакост і была актывісткай габрэйскіх арганізацый і грамадаў Беларусі.
Пакінуўшы пасаду прэзыдэнта, ён працягваў выступаць на амэрыканскім радыё і заснаваў конкурс маладых выступоўцаў з мэтай выгадаваць новую зьмену журналістаў.
25 гадоў таму, у ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году ў Авальнай залі Дому ўраду былі зьбітыя дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.
Больш за 800 старонак, дзясяткі аўтараў, сотні герояў. 20 гадоў кансалідацыі беларусаў вакол свайго нацыянальнага героя і 20 гадоў змаганьня ўладаў супраць памяці пра яго.
Дасьледаваньне пандэміі грыпу 1918 году паказвае, што тыя гарады ЗША, якія агрэсіўней баранілі здароўе людзей, спраўней адбудоўвалі эканоміку.
10 красавіка 120 год таму нарадзіўся Гаўрыла Гарэцкі — легендарны беларускі вучоны, геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, сталінскі вязень.
Справу пачалі паводле артыкулу «Апаганьваньне сымбаляў вайсковай славы Расеі, учыненае публічна».
Загінулі 88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка Марыя, кіраўнік яго канцэлярыі, старшыня Нацыянальнага банку Польшчы, кіраўнікі войскаў Польшчы, чальцы Сэйму і Сэнату. Ніхто ня выжыў.
Гісторыя захоўвае ўрокі таго, як краіны змагаліся з эпідэміямі, а сьвет — з пандэміяй. У разгар пандэміі гішпанскага грыпу ў 1918 году Філядэльфія не адмяніла пампезны парад. Іншы горад у ЗША — Сэнт-Луіс — наадварот, адмяніў усе публічныя мерапрыемствы і адразу ж увёў жорсткія карантынныя меры.
Публіка ў захапленьні ад фільму «На плячо!». Людзі гатовыя рызыкаваць жыцьцём, каб убачыць яго!» — з гонарам заявіў журналістам у канцы кастрычніка 1918 года кіраўнік нью-ёркскага Strand Theatre Гаральд Эдэль, камэнтуючы прэм’еру новай карціны Чарлі Чапліна.
У Курапатах 4 красавіка 2019 году ўлады зьнесьлі 70 крыжоў, якія стаялі ўздоўж МКАД і пачалі ўсталёўваць плот. 13 красавіка зьнесьлі ўсе мэталічныя крыжы ўздоўж кальцавой дарогі.
Першае выданьне кнігі Сяргея Абламейкі пра Каліноўскага разышлося ў Менску за два дні падчас трох прэзэнтацый 2-3 лютага 2020 году.
Маноліс Глезас, грэцкі патрыёт, чый акт супраць нямецка-фашысцкай акупацыі падчас Другой сусьветнай вайны быў сымбалем супраціву краіны, памёр у панядзелак. Яму было 97 гадоў.
У Маскве памёр савецкі пісьменьнік, удзельнік Другой сусьветнай вайны Юры Бондараў. Яму было 97 гадоў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на жонку пісьменьніка.
Шматлікая беларуская грамада Прыбайкальля атрымала першую сыстэматызаваную гісторыю міграцыі сваіх продкаў ва Ўсходні Сібір. Для адных гэта было асваеньне новых земляў, іншых высылалі як «ворагаў народу».
У Пастаўскім краязнаўчым музэі працуе выстава «Вайна і людзі», прысьвечаная трагічным старонкам Першай сусьветнай вайны на тэрыторыі раёну. Экспазыцыю складаюць унікальныя фатаздымкі, паштоўкі, мапы з калекцыі Ўладзімера Багданава
Беларуская вайсковая газэта надрукавала артыкул «Курапаты — нахабная хлусьня „сьвядомых“». У 1999 годзе вайсковая пракуратура не знайшла ў Курапатах «нямецкага сьледу». Ці азначае гэта, што Міністэрства абароны ставіць пад сумнеў высновы пракурорскіх сьледзтваў?
Як затрыманы гарадзенец павіншаваў міліцыянтаў праз рацыю з Днём Волі, а на плошчы Леніна зьдзекаваліся зь лялькі Лукашэнкі, можна даведацца на выставе, якая адкрылася ў горадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця 25 сакавіка.
Ад пачатку свайго існаваньня ўрад БНР шукаў прыдатную кандыдатуру вайсковага лідэра. Кадравы афіцэр Павел Вэнт атрымаў у 1918 годзе пасьведчаньне «Начальніка штабу арміі БНР». Дасьледнікі толькі цяпер даведаліся дэталі ягонага лёсу.
Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, былы кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Зянон Пазьняк, які цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку, павіншаваў суайчыньнікаў з Днём Волі.
Агульная сума склала 3150 рублёў, паведаміў Свабодзе старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.
«Мы заклікаем усіх беларусаў самастойна адзначыць гэтае сьвята, якое мусіць быць у кожным доме».
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да суродзічаў з нагоды гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Салідны томік, больш за 800 старонак, вы атрымаеце праз пошту, калі запоўніце нашу анкету. «Каліноўскі на Свабодзе» — кніга пра ўсіх нас, каго аб’яднала імя нацыянальнага героя: што з намі адбывалася, што мы думалі пра саміх сябе, пра што спрачаліся і ў чым пагаджаліся.
У Ружанскім палацы працягваецца рэстаўрацыя. Цяпер будаўнікі накрываюць дахам усходні корпус. У такім выглядзе палац даўно ніхто ня бачыў.
У 1920 годзе расейскія бальшавікі гатовыя былі аддаць Польшчы ня толькі Заходнюю Беларусь, але і Цэнтральную — разам зь Менскам, Барысавам і Бабруйскам. Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у новым выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі».
Загрузіць яшчэ