Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урокі карантыну: Філядэльфія і Сэнт-Луіс у разгар «гішпанкі» ў 1918-м


Мабільны стэнд завода марской авіяцыі рухаецца па Шырокай вуліцы Філядэльфіі падчас параду
Мабільны стэнд завода марской авіяцыі рухаецца па Шырокай вуліцы Філядэльфіі падчас параду

Гісторыя захоўвае ўрокі таго, як краіны змагаліся з эпідэміямі, а сьвет — з пандэміяй. У разгар пандэміі гішпанскага грыпу ў 1918 году Філядэльфія не адмяніла пампезны парад. Іншы горад у ЗША — Сэнт-Луіс — наадварот, адмяніў усе публічныя мерапрыемствы і адразу ж увёў жорсткія карантынныя меры.

У выніку ў Філядэльфіі было нашмат больш сьмерцяў ад «гішпанкі», чым у Сэнт-Луісе. Колькасьць насельніцтва Філядэльфіі складала тады 1,7 мільёна чалавек, а ў Сэнт-Луісе жылі крыху больш за 680 тысяч, ён быў чацьвёртым па колькасьці насельніцтва горадам у ЗША. І, калі параўноўваць па колькасьці насельніцтва з Філядэльфіяй, то ў Сэнт-Луісе павінны былі б памерці крыху менш за 4800 чалавек. А памерлі 700. А ў Філядэльфіі не перажылі гэтую хваробу 12 тысяч чалавек.

За 1918 год у Філядэльфіі прайшло некалькі такіх парадаў. Іх мэтай было сабраць як мага больш жадаючых купіць дзяржаўныя аблігацыі. Але тое, што адбывалася ў горадзе 28 верасьня, па маштабах не магло параўнацца ні з адной урачыстасьцю. Улады горада вырашылі не адмяняць мерапрыемствы. На яго сабраліся каля 200 тысяч чалавек. Праз тры дні ў шпіталях Філядэльфіі не засталося ніводнага свабоднага месца. А бальніц у той час было нямала – 31.

На плякаце напісана, што ня трэба пляваць на зямлю. Надпіс вывесілі ў кастрычніку 1918 года якраз на ўваходзе на той самы завод марской авіяцыі. З усіх гарадоў ЗША Філядэльфія пацярпела ад «гішпанкі» больш за ўсё.

Хуткая дапамога перад Клюбам дзяўчат у Філядэльфіі ў разгар эпідэміі «гішпанкі». Будынак клюбу быў у надзвычайным тэмпе пераабсталяваны пад бальніцу. Праз тыдзень пасьля параду ў горадзе заразіліся больш за 45 тысяч чалавек. 12 тысяч зь іх памерлі.

На знаку на слупе побач з ратушай Філядэльфіі напісана: «Плявок сее сьмерць». Улады горада павесілі такія плякаты на многіх слупах і раздавалі ўлёткі, у якіх раілі, што рабіць у разгар эпідэміі. Яны спадзяваліся, што гэтыя меры спыняць распаўсюджваньне віруса.

У грамадзкім транспарце Філядэльфіі таксама рэкамэндавалі ня пляваць на падлогу. Гэта фатаграфія 1918 года.

Паліцэйскі суправаджае хворага «гішпанкай» у бальніцу ў Філядэльфіі ў кастрычніку 1918 года.

1918 год. Хворыя ў аддзяленьні пнэўманіі ў бальніцы Самарыцянаў, якой кіравалі трэніровачныя сілы студэнтаў Унівэрсытэта Тэмпл у Філядэльфіі. Гішпанскі грып забраў жыцьці 50 мільёнаў чалавек у сьвеце. 675 тысяч памерлі ў ЗША.

Чальцы матарызаваных брыгад Чырвонага Крыжа Сэнт-Луіса заступаюць на службу 10 кастрычніка 1918 года. Ня ў прыклад Філядэльфіі ўлады Сэнт-Луіса, штат Місуры, вырашылі адмяніць парад у гонар Закона аб пазыках свабоды і рэкамэндавалі гараджанам не зьбірацца ў вялікія групы. Былі таксама зачыненыя школы.

У выніку жорсткіх карантынных мераў у Сэнт-Луісе было зафіксавана ня больш за 700 сьмерцяў ад «гішпанкі» (пры насельніцтве крыху больш за 680 тысяч чалавек). Колькасьць сьмерцяў у Філядэльфіі склала 12 тысяч (пры насельніцтве ў 1,7 мільёна чалавек).

Аўтабрыгады Чырвонага Крыжа ў Сэнт-Луісе ў 1918 годзе.

Работнікі Чырвонага Крыжа ў Сэнт-Луісе ў разгар эпідэміі «гішпанкі» ў кастрычніку 1918 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG