Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр былы прэзыдэнт Радыё Свабода Джын Пэл


Джын Пэл
Джын Пэл

У Злучаных Штатах памёр былы прэзыдэнт карпарацыі Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Джын Пэл. Яму было 83 гады.

Эрнэст Юджын Пэл нарадзіўся ў 1937 годзе ў Кентукі ў сям'і радыё- і тэлеінжынэра, аднаго з арганізатараў тэлевяшчаньня ў Віетнаме.

Выступаць ля мікрафона Пэл пачаў яшчэ ў старшых клясах школы ў якасьці хобі, затым працягнуў сваё захапленьне ў радыёрубцы на кампусе Гарвардзкага ўнівэрсытэту, які скончыў з дыплёмам у ангельскай літаратуры. Служыў у флёце, узначальваючы праграмны аддзел Радыё Ўзброеных сілаў, затым атрымаў дыплём магістра журналістыкі ў Бостанскім унівэрсытэце, працаваў тэлерэпартэрам, пазьней вядоўцам і начальнікам аддзелу навін на станцыях у Бостане, Вашынгтоне і Лёндане.

З 1978-га па 1980-ы працаваў карэспандэнтам NBC у Маскве, пазьней — на «Голасе Амэрыкі». Увосень 1985-го прызначаны прэзыдэнтам Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. На пэрыяд кіраўніцтва Джына Пэла прыпалі гады перабудовы, якія адбіліся на структурных і кадравых зьменах радыёстанцыі.

Пакінуўшы пасаду прэзыдэнта, ён працягваў выступаць на амэрыканскім радыё і заснаваў конкурс маладых выступоўцаў з мэтай выгадаваць новую зьмену журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG