Савецкая ўлада сама пра сябе: барацьба з рэлігіяй была адным з галоўных накірункаў камуністычнай прапаганды. Аднак яна не заўсёды ўплывала нават на жонак Генэральных сакратароў.
Свабода ўзгадала найбольш гучныя выпадкі, калі грамадзкасьць паўставала супраць будаўнікоў, зьбірала подпісы, ладзіла вулічныя акцыі пратэсту.
Ня ведаю, можа быць, мы ўзяліся за непасільную ношу. Можа быць, гэтым і ня трэба было займацца. Зь іншага боку, ці маглі мы так проста зжэрці карумпаваны перакрой ахоўнай зоны Курапатаў і незаконную на ёй будоўлю?
У менскім Палацы мастацтваў 22 лютага а 17.00 адкрываецца выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
У нядзелю ў Гайнаўцы на Падляшшы адбудзецца Марш Выклятых жаўнераў. Летась гэтая акцыя польскіх нацыяналістаў выклікала вялікі скандал у Польшчы. Прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда быў вымушаны адмовіцца ад патранажу над акцыяй.
Будаўнікі зламалі намёт актывістаў, грубай сілай выгналі саміх актывістаў за тэрыторыю будаўнічай пляцоўкі. Актывісты засталіся за агароджай, іх прыйшлі падтрымаць мясцовыя жыхары, працягваюцца моўныя перапалкі.
Украінцы ўшаноўваюць памяць загінулых падчас пратэстаў 2014 году, якія прывялі да зьмены ўлады. Радыё Свабода вядзе наўроставую трансьляцыю.
Дашкевіч кажа Свабодзе, што актывісты будуць стаяць «да таго моманту, пакуль ня будзе спыненая будоўля… або зачышчаная тэрыторыя спэцназам».
На поўначы Менску зранку 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У Кіеве ў суботу праходзяць акцыі памяці па загінулых падчас пратэстаў на Майдане. Ахвярамі расстрэлу пратэсту тры гады таму сталі больш за сто чалавек.
99 гадоў таму — 16 лютага 1918 году — Рада Літвы ў Вільні абвясьціла аднаўленьне незалежнай Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні. Актыўны ўдзел у гэтай гістарычнай даце прынялі і беларусы.
Савецкая ўлада сама пра сябе: адразу пасьля Кастрычніцкага перавароту і цягам наступных дзесяцігодзьдзяў расстрэлы ўвайшлі ў практыку вырашэньня як палітычных, гэтак і гаспадарчых мэтаў.
Загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Трацьцяк заявіў у інтэрвію газэце «Звязда», што краіне патрэбна новая шматтомная гісторыя Беларусі.
Роўна 28 гадоў таму савецкія войскі былі выведзеныя з Аўганістану. У Беларусі дата 15 лютага лічыцца Днём памяці воінаў, якія загінулі падчас баявых дзеяньняў 1979–1989 гг.
Кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук правёў у Горадні першае пасяджэньне сваёй гістарычна-генэалягічнай майстэрні «Naščadki». Мэта — дапамагаць ахвотным шукаць карані свайго радаводу.
Пра гэта паведаміў старшыня Слуцкай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч пасьля сустрэчы са старшынём гарсавету.
10 лютага споўнілася 100 гадоў Аляксею Бацяну, савецкаму разьведчыку, якога называюць выратавальнікам Кракава. Паводле савецкіх дасьледчыкаў і самога Бацяна, менавіта ён адыграў ключавую ролю ў выратаваньні ад зьнішчэньня старадаўняй сталіцы Польшчы.
Кніга «Забытыя героі. Жаўнеры зь Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе» будзе прэзэнтаваная 14 лютага а 18:30 у менскім клюбе «Імагуру» на вуліцы Фабрыцыюса, 4. Уваход вольны.
За свае больш чым 70 гадоў савецкай ўладзе так і не ўдалося забясьпечыць народ харчовымі прадуктамі.
Сёлета ад 2 да 25 студзеня ў Вільні на Гедымінавай гары падчас добраўпарадкаваньня тэрыторыі група археолягаў Літоўскага нацыянальнага музэю знайшла парэшткі чатырох чалавек. Археолягі высунулі гіпотэзу, што гэта могуць быць пахаваньні паўстанцаў 1863–1864 гадоў.
Нядаўняя заява лідэра кіруючай партыі Польшчы «Права і справядлівасьць» Яраслава Качыньскага пра тое, што гераізацыя Сьцяпана Бандэры можа перашкодзіць эўраінтэграцыі Ўкраіны, ня першая.
У праскай рэдакцыі мы пагаварылі з Аленай Маркавай, выкладчыцай гісторыі ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе, аўтаркай манаграфіі, прысьвечанай палітыцы беларусізацыі 1920-х гадоў.
Яраслаў Качынскі, лідэр польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць», сказаў, што Польшча ня можа зьмірыцца з тым, каб ва Ўкраіне «будавалі культ людзей, якія ўчынілі генацыд супраць палякаў».
Брытанскі часопіс The Economist параўнаў Францішка Скарыну з Марцінам Лютарам. Што мусіць ведаць пра беларускага першадрукара заходні чытач, і чаму найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі — ордэн Скарыны — патрабуе «рэдагаваньня»?
Свабода прапануе агляд зьвестак пра сталінскія рэпрэсіі ў школьных падручніках гісторыі Беларусі, выдадзеных Міністэрствам адукацыі з 1992-га па 2015 год.
У Вільні на пляцоўцы Гедымінавай гары група археолягаў Літоўскага нацыянальнага музэю (ЛНМ) знайшла парэшткі чатырох чалавек. Археолягі высунулі гіпотэзу, што гэта могуць быць пахаваньні паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
Прадстаўнікі ўладаў, грамадзкасьці ды дыпляматы прынялі ўдзел ва ўрачыстасьцях у гонар 271-х угодкаў Тадэвуша Касьцюшкі, героя нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
Радыё Свабода падсумоўвае сёлета стагодзьдзе падзеяў 1917 году. Мы хочам асэнсаваць іх значэньне для беларусаў і беларускай гісторыі. Цягам году ў нашым эфіры і на нашым сайце слухайце, чытайце і глядзіце матэрыялы рубрыкі «1917: Вынікі».
Зь пісьменьнікам і гісторыкам Ўладзімерам Арловым, які завітаў у праскую тэлестудыю Свабоды, гутарым пра фатальных жанчын і мужчын беларускай гісторыі, эротыку ў гістарычнай прозе і драматычнае каханьне вядомых беларусаў.
У Нямеччыне на 107-м годзе жыцьця памерла Брунгільда Помзэль, былая асабістая сакратарка міністра народнай асьветы і прапаганды Трэцяга Рэйху Ёзэфа Гёбэльса, паведамляе «Нямецкая хваля». Яна была адной з апошніх, хто асабіста ведаў галоўных нацысцкіх злачынцаў.
Антон Луцкевіч — грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР, аўтарам трэцяй устаўной граматы, прэмʼер-міністрам БНР.
28 студзеня 440 год таму кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторы даў магілёўцам правілей на самакіраваньне. Суполка «Грамадзкі магістрат» і «Магілёўскі моладзевы цэнтар» з нагоды магдэбурскага юбілею склікалі канфэрэнцыю.
Увечары 26 студзеня ў Менску прайшлі мерапрыемствы памяці ахвяраў Галакосту.
Сёньня Міжнародны дзень ахвяраў Галакосту. У Другую ўсясьветную вайну гітлераўцы зьнішчылі 6 мільёнаў габрэяў. У Шклове нацысты расстралялі больш як 5 тысяч чалавек. Да нашых дзён дажылі толькі двое сьведак мясцовага Галакосту.
Паводле пастановы Генэральнай Асамблеі ААН 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены найбуйнейшы нацысцкі лягер сьмерці Асьвенцім (Аўшвіц). Сваю трагедыю Галакосту перажыла і Беларусь.
У Магілёве разгарнулі выставу фотаздымкаў гораду часоў Другой усясьветнай вайны.
Грамадзкая актывістка, студэнтка Баранавіцкага ўнівэрсытэту Аліна Нагорная прапанавала Слуцкаму райвыканкаму правесьці круглы стол, прысьвечаны Слуцкаму збройнаму чыну.
Смольнінскі суд Пецярбургу задаволіў пазоў гараджан, якія прасілі прызнаць незаконным усталяваньне і дэмантаваць мэмарыяльную дошку кіраўніку Белага руху падчас грамадзянскай вайны ў Расеі адміралу Аляксандру Калчаку.
М. Улашчык, «Даць народу гісторыю. Успаміны, лісты», 560 старонак. Сэрыя «Беларуская мэмуарная бібліятэка», Мінск, «Лімарыус», 2016.
У часы СССР савецкія афіцэры, рыхтуючыся да вайны, рыхтавалі самыя падрабязныя ў сьвеце карты эўрапейскіх гарадоў. У 90-я гады пры вывадзе ваенных частак з Балтыі, гэтыя дакумэнты масава прадаваліся, а сёньня на іх робяць бізнэс прадпрымальныя бізнэсоўцы
На сайце talaka.by пачаўся збор грошай на выданьне і распаўсюд кнігі гісторыка Вячаслава Шведа «Рэквіем паўстанцам 1863–1864 гг. (Гродзенская губэрня)».
Жыхар Баранавічаў Аляксандар Татаранка рыхтуе да выданьня кнігу пра пасьляваенны пэрыяд гісторыі свайго рэгіёну. Пабываўшы ў многіх архівах, дасьледчык прыйшоў да высновы, што савецкая ўлада была акупацыйнай, а «маленькія Курапаты» існуюць каля многіх гарадоў.
Напярэдадні інаўгурацыі Дональда Трампа прыгадаем, як адбываўся першы і пакуль адзіны візыт у Беларусь прэзыдэнта ЗША, а таксама даведаемся, як арганізатары і ўдзельнікі той падзеі бачаць стасункі Беларусі і ЗША пры новым прэзыдэнце.
Гісторык Ігар Кузняцоў налічыў 124 месцы масавых расстрэлаў ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў, у тым ліку 12 — у Менску і ягоных ваколіцах. Пра гэта ён заявіў на пасяджэньні аргкамітэту гісторыка-асьветніцкага аб’яднаньня «Вяртаньне памяці», якое адбылося 18 студзеня ў Менску.
Шыльды з гістарычнымі назвамі па-беларуску маюць зьявіцца на 16 вуліцах старой Горадні. Такое рашэньне прыняла тапанімічная камісія Гарадзенскага гарвыканкаму.
Аляксей Міхальчанка, аглядальнік ОНТ, у эфіры тэлеканала ўвечары 14 студзеня ў сваім аўтарскім відэаблогу «Як ёсьць» раскрытыкаваў экспазыцыю Музэя сучаснай беларускай дзяржаўнасьці, які знаходзіцца ў будынку Адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Карла Маркса ў Менску.
Шклоўскія рупліўцы беларускай даўніны прапанавалі раённай уладзе адзначыць гадавіну наданьня гораду Магдэбурскага права ўсталяваньнем памятнае дошкі на будынку ратушы.
«Мы паставілі перад сабой задачу да канца студзеня сабраць больш за 1000 подпісаў пад калектыўным зваротам па праблеме ўсталяваньня помніка Слуцкім паўстанцам, якія пасьля перададзім у Слуцкі райвыканкам»
18 студзеня ў Менску пройдзе пасяджэньне аргкамітэту стварэньня гісторыка-асьветніцкага аб’яднаньня «Вяртаньне памяці», прысьвечанае абвяшчэньню 2017 году Годам памяці ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў.
Загрузіць яшчэ