Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Качынскі: Украіна з Бандэрам у Эўропу ня ўвойдзе


Яраслаў Качынскі, лідэр польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць», сказаў, што Польшча ня можа зьмірыцца з тым, каб ва Ўкраіне «будавалі культ людзей, якія ўчынілі генацыд супраць палякаў».

У інтэрвію выданьню Do Rzeczy Качынскі сказаў, што польска-ўкраінскія адносіны знаходзяцца «пад пытаньнем». Ён патлумачыў:

«Мы ня можам на працягу многіх гадоў згаджацца, каб ва Ўкраіне будавалі культ людзей, якія ўчынілі генацыд супраць палякаў, і яшчэ такі, што хоць цяжка было перавысіць у жорсткасьці немцаў, то яны іх перавысілі».

Качынскі паведаміў, што на гэтую тэму ён гаварыў з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

«Я ясна сказаў спадару прэзыдэнту Парашэнку, што з Бандэрам яны ў Эўропу ня ўвойдуць. Гэта справа для мяне ясная, бо мы і так выявілі велізарнае цярпеньне, але ўсяму ёсьць мяжа» — адзначыў лідэр «Права і справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG