Як скідаюць самаўладзьдзе? Пратэст у сучаснай Беларусі і ў Расейскай імпэрыі. Як не прайграць пасьля перамогі? Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. Удзельнічаюць: з Прагі Сяргей Абламейка і Юры Дракахруст, зь менскай студыі – Валер Карбалевіч.
4 сакавіка — 90 гадоў Міхалу Дубянецкаму
4 сакавіка 2017 году беларуская міліцыя афіцыйна сьвяткуе стогадовы юбілей. Гісторыкі кажуць, што нашы праваахоўныя органы маюць шматвекавую гісторыю. Але МУС і Аляксандар Лукашэнка палічылі днём нараджэньня беларускай міліцыі дату з гісторыі рускай рэвалюцыі.
3 сакавіка 1067 году, роўна 950 гадоў таму, падчас бітвы на Нямізе каля Менску, князі кіеўскай дынастыі Ізяслаў, Сьвятаслаў і Ўсевалад перамаглі полацкага князя Ўсяслава Чарадзея. З гэтай летапіснай згадкі мы і адлічваем узрост цяперашняй сталіцы Беларусі.
3 сакавіка 2017 году спаўняецца 950 гадоў першай летапіснай згадцы пра Менск.
2 сакавіка ў Літоўскай амбасадзе ў Менску прайшло трэцяе паседжаньне інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч. Госьця імпрэзы — літоўская пісьменьніца Рута Ванагайце, аўтарка кнігі «Mūsiškiai» («Нашы») — пра тое, як літоўцы ўдзельнічалі ў зьнішчэньні габрэяў.
Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч выступіў 2 сакавіка ў перадачы дзяржаўнага тэлеканалу АНТ «Трэба разабрацца».
Леў Троцкі, чалавек № 2 у ленінскім ўрадзе, абгрунтаваў ужываньне «чырвонага тэрору» як мэтаду «пэрманэнтнай рэвалюцыі».
Як палякі, украінцы, літоўцы і латышы дбаюць пра месцы масавых пахаваньняў часоў Другой сусьветнай вайны? Свабода сабрала ў адным месцы інфармацыю пра пяць самых вядомых мэмарыяльных комплексаў на месцы трагічных падзеяў у суседзяў Беларусі.
Госьця трэцяга паседжаньня інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч — літоўская пісьменьніца Рута Ванагайце, аўтарка кнігі "Нашы" — пра тое, як літоўцы зьнішчалі габрэяў.
Размова з Эльжбетай Смулковай (нар. 1931), славісткай і беларусісткай, якая ў 1992-1995 гг. была першым амбасадарам Польшчы ў Беларусі.
Польскі і італьянскі навуковец, прафэсар вэнэцыянскага ўнівэрсытэту Ка Фоскары Аляксандар Навумаў, аўтар дзесяці навуковых прац пра Францішка Скарыну, у тым ліку самага поўнага выданьня твораў Скарыны ў перакладзе на польскую мову, расказаў у інтэрвію Радыё Свабода пра сваю гіпотэзу, паводле якой Скарына пабываў у Вэнэцыі, шмат чаму там навучыўся і сустракаўся ў гэтым горадзе з сэрбскім першадрукаром Божыдарам Вукавічам.
Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту Аляксандар Краўцэвіч пачаў у Горадні цыкаль лекцыяў, прысьвечаных гісторыі станаўленьня беларускага народу і дзяржаўнасьці.
У Беларусі падчас вайны было забіта 805 тысяч габрэяў (715 тысяч беларускіх і 90 тысяч з замежжа — зь сямі краінаў Эўропы). Напярэдадні вайны ў Беларусі пражывала 990–995 тысяч габрэяў.
Мы працягваем знаёміць з публікацыямі з архіву Свабоды, прысьвечаным Курапатам. 15 гадоў Свабода пагутарыла з археолягам Алегам Іовам, які браў удзел у раскопках у Курапатах у 1988 годзе разам з Зянонам Пазьняком і Міколам Крывальцэвічам.
Рута Ванагайце, аўтарка кнігі «Нашы» пра ўдзел літоўцаў у Галакосьце, 2 сакавіка выступае ў інтэлектуальным клюбе нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч.
Мы працягваем знаёміць з публікацыямі з архіву Свабоды, прысьвечаным Курапатам. Вось што адбывалася ў гэты дзень 15 гадоў таму.
Адзін з рэгулярных аўтараў беларускамоўнай Вікіпэдыі Максім Ляшко зрабіў мапу Менску з гістарычнымі назвамі вуліц.
У новай перадачы «Толькі жанчыны» супрацьстаяньне ў Курапатах абмяркоўваюць грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч, кінарэжысёр Вольга Нікалайчык, журналістка Свабоды Галіна Абакунчык і вядучая Ганна Соўсь.
Мы працягваем знаёміць з публікацыямі з архіву Свабоды, прысьвечанымі Курапатам. Вось што адбывалася ў гэты дзень 15 гадоў таму ў лягэры абаронцаў Курапатаў.
Мы працягваем знаёміць з публікацыямі з архіву Свабоды, прысьвечанымі Курапатам. 15 гадоў таму ў гэты дзень Свабода гутарыла з фатографам Уладзімерам Кармілкіным.
Чаму расейская манархія абрынулася амаль імгненна? Як тая рэвалюцыя разгортвалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі зь лютага па кастрычнік 1917 году? Чаму прайграў Часовы ўрад? Якія ўрокі вынікаюць з той рэвалюцыі?
«Мы зьнішчым чырвоную Гайнаўку» — ад скандаваньня гэтага воклічу пачалося шэсьце польскіх нацыяналістаў па населеным пераважна беларусамі мястэчку на Падляшшы.
Сёмы дзень трымае абарону намётавы лягер пад будоўляй ля мэмарыяльнага комплексу Курапаты. У нядзелю а пятай гадзіне вечару ў лягер абаронцаў Курапатаў прыехалі вернікі з эвангельскай хрысьціянскай царквы.
Будаўніцтва на тэрыторыі ўрочышча Курапаты, на магілах тысячаў нашых землякоў, бязьвінных ахвяраў таталітарнага рэжыму зьяўляецца злачынствам супраць памяці продкаў, супраць Беларусі і беларускага народу, заяўляе Рада БНР.
Мы працягваем знаёміць з публікацыямі з архіву Свабоды, прысьвечанымі Курапатам. Вось што адбывалася 15 гадоў таму ў лягеры абаронцаў Курапатаў.
Дваццаць дзевяць гадоў таму ў ліпені 1988 году ў Курапатах праводзіліся раскопкі і эксгумацыі ямаў-магілаў. Кандыдат гістарычных навук, археоляг Мікола Крывальцэвіч быў адным з трох археолягаў, якія ўдзельнічалі ў раскопках.
У будучыні магчыма ідэнтыфікаваць парэшткі расстраляных у Курапатах людзей і зрабіць сьцяну памяці, на якой будуць напісаныя імёны ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, — так сказаў Свабодзе пятнаццаць гадоў таму ў сакавіку 2002 году археоляг Міхась Чарняўскі. Мы працягваем знаёміць з публікацыямі з архіву Свабоды, якія былі прысьвечаныя Курапатам.
На сайце Hrodna.life сярод гісторыкаў разгарнулася дыскусія наконт рэстаўрацыі Старога гарадзенскага замка. За аснову рэканструкцыі ўзяты праект Уладзімера Бачкова, створаны ўжо больш як 30 год таму. У гэтага праекту ёсьць як прыхільнікі, так і крытыкі.
На думку вядомага гісторыка беларускай літаратуры прафэсара Адама Мальдзіса, архівы эўрапейскіх краін яшчэ могуць зьмяшчаць многія невядомы дакумэнты пра беларускага асьветніка і першадрукара Францішка Скарыну.
Дакумэнтальны фільм «Дарога на Курапаты» быў зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1990 годзе. Рэжысэрам фільму быў Міхаіл Жданоўскі, аўтарам сцэнару — Аляксандар Лукашук, апэратарам — Сяргей Пятроўскі. Фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію. На пачатку 1990-х фільм «Дарога на Курапаты» дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе.
Дырэктар ЗАТ «Белцяжмаш» Ігар Анішчанка адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды, зьвязаныя з сытуацыяй вакол будоўлі ля Курапацкага ўрочышча.
«Бальшавікі маюць вялізную практыку закочваць пад асфальт ня толькі непажаданых для іх асобаў, але і хаваць у зямлі цэлыя пласты нашай пакутнай гісторыі. Адэкватных сродкаў супрацьстаяньня іхнаму гвалту дэмакратыя, здаецца, ня мае, апроч хіба памяці».
Беларускае войска мае нашмат важнейшыя даты, чым 23 лютага, каб сьвяткаваць Дзень абаронцы Айчыны. 23 лютага ня мае нічога супольнага зь беларускай гісторыяй, а Дзень узброеных сілаў трэба сьвяткаваць 20 сакавіка — пра гэта Свабодзе расказаў гісторык Анатоль Сідарэвіч.
Савецкая ўлада сама пра сябе: барацьба з рэлігіяй была адным з галоўных накірункаў камуністычнай прапаганды. Аднак яна не заўсёды ўплывала нават на жонак Генэральных сакратароў.
Свабода ўзгадала найбольш гучныя выпадкі, калі грамадзкасьць паўставала супраць будаўнікоў, зьбірала подпісы, ладзіла вулічныя акцыі пратэсту.
Ня ведаю, можа быць, мы ўзяліся за непасільную ношу. Можа быць, гэтым і ня трэба было займацца. Зь іншага боку, ці маглі мы так проста зжэрці карумпаваны перакрой ахоўнай зоны Курапатаў і незаконную на ёй будоўлю?
У менскім Палацы мастацтваў 22 лютага а 17.00 адкрываецца выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
У нядзелю ў Гайнаўцы на Падляшшы адбудзецца Марш Выклятых жаўнераў. Летась гэтая акцыя польскіх нацыяналістаў выклікала вялікі скандал у Польшчы. Прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда быў вымушаны адмовіцца ад патранажу над акцыяй.
Будаўнікі зламалі намёт актывістаў, грубай сілай выгналі саміх актывістаў за тэрыторыю будаўнічай пляцоўкі. Актывісты засталіся за агароджай, іх прыйшлі падтрымаць мясцовыя жыхары, працягваюцца моўныя перапалкі.
Украінцы ўшаноўваюць памяць загінулых падчас пратэстаў 2014 году, якія прывялі да зьмены ўлады. Радыё Свабода вядзе наўроставую трансьляцыю.
Дашкевіч кажа Свабодзе, што актывісты будуць стаяць «да таго моманту, пакуль ня будзе спыненая будоўля… або зачышчаная тэрыторыя спэцназам».
На поўначы Менску зранку 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У Кіеве ў суботу праходзяць акцыі памяці па загінулых падчас пратэстаў на Майдане. Ахвярамі расстрэлу пратэсту тры гады таму сталі больш за сто чалавек.
99 гадоў таму — 16 лютага 1918 году — Рада Літвы ў Вільні абвясьціла аднаўленьне незалежнай Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні. Актыўны ўдзел у гэтай гістарычнай даце прынялі і беларусы.
Савецкая ўлада сама пра сябе: адразу пасьля Кастрычніцкага перавароту і цягам наступных дзесяцігодзьдзяў расстрэлы ўвайшлі ў практыку вырашэньня як палітычных, гэтак і гаспадарчых мэтаў.
Загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Трацьцяк заявіў у інтэрвію газэце «Звязда», што краіне патрэбна новая шматтомная гісторыя Беларусі.
Роўна 28 гадоў таму савецкія войскі былі выведзеныя з Аўганістану. У Беларусі дата 15 лютага лічыцца Днём памяці воінаў, якія загінулі падчас баявых дзеяньняў 1979–1989 гг.
Загрузіць яшчэ