Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе адкрылі помнік у памяць аб падтрымцы нідэрляндзкага дыплямата чэскім дысыдэнтам


Макс ван дэр Стул і Вацлаў Гавэл на адзначэньні 30-годзьдзя “Хартыі-77” у Празе, 21.03.2007
Макс ван дэр Стул і Вацлаў Гавэл на адзначэньні 30-годзьдзя “Хартыі-77” у Празе, 21.03.2007

Амбасада Нідэрляндаў у Чэхіі адкрыла ў парку Макса ван дэр Стула помнік у памяць аб тым, як гэты палітык роўна 40 гадоў таму сустрэўся з адным з заснавальнікаў дысыдэнцкага руху «Хартыя-77» Янам Патачкам. Дзякуючы гэтай сустрэчы пра дзклярацыю і мэты чэскіх дысыдэнтаў даведаўся ўвесь сьвет.

Помнік, які ўяўляе сабой адбітак ценю дрэва, выліты з бэтону, стварылі скульптар Домінік Ланг і архітэктар Якуб Чэрвэнка.

Прагулка па праскім парку Макса ван дэр Стула

Макс ван дэр Стул у сакавіку 1977 году быў у Празе з афіцыйным візытам. Сустрэча з Патачкам адбылася патаемна ў гатэлі «Intercontinental». Чэхаславацкія спэцслужбы, даведаўшыся пра яе, пачалі выклікаць Яна Патачку на допыты. 13 сакавіка 1977 году 69-гадовы Патачка памёр.

Чэскі філёзаф і адзін з заснавальнікаў «Хартыі-77» Ян Патачка — бацька вядомай чэскай беларусісткі, перакладчыцы і бібліёграфа Францішкі Сокалавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG