У межах году ВКЛ актывісты абяцаюць правесьці шэраг забаўляльных імпрэзаў, акцыяў, сустрэчаў зь гісторыкамі, экскурсій па мясьцінах ВКЛ, круглых сталоў, крэатыўных вулічных акцыяў. Хутка запрацуюць новы сайт і YouTube-канал, прысьвечаныя гісторыі ВКЛ.