Пакрысе разгараецца скандал: прыватная кампанія па дамове з Мінадукацыі зьбірае адбіткі пальцаў у школьнікаў дзесяці менскіх школаў.
Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі ў 2013–2016 гадах Леанід Мальцаў узначаліў Інстытут дзяржаўнай службы, які ўваходзіць у структуру Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.
Штогадовы конкурс праходзіць ужо пяты раз. Сярод фіналістаў — настаўнікі з Польшчы, Грузіі, Сэрбіі ды іншых краін. У Беларусі пра конкурс «нешта чулі».
74% здавалі спампаваныя з інтэрнэту чужыя работы, але толькі 30% замаўлялі за грошы тэксты, якія здавалі як свае.
Гімназія № 6 у Горадні нядаўна «праславілася» на ўсю краіну ўрачыстым адкрыцьцём адноўленага бюста Жалезнага Фэлікса. Цяпер там пачалі рыхтаваць і музэйны стэнд, прысьвечаны кіраўніку «чырвонага тэрору».
На папулярнай плятформе падкастаў для прыладаў на базе Android цяпер даступныя каналы праграмаў аўдыё Радыё Свабода.
Беларускі дзяржаўны і Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэты здалі пазыцыі ў рэйтынгах RUR World University і RUR Subject па большасьці паказьнікаў.
У гімназіі № 6 Горадні 13 сьнежня адкрылі бюст Фэліксу Дзяржынскаму, стваральніку ВЧК-ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму.
Сёньня ў Казахстане штогод распадаецца кожны трэці шлюб, а ўсяго за апошнія 10 гадоў у краіне распалася паўтара мільёна шлюбаў.
Мана, хлусьня... У беларускай мове шмат сакавітых выразаў пра няпраўду і сынонімаў для яе. А колькі для праўды? Вулічнае апытаньне.
Маскоўскі фонд «Русский мир» паведамляе на сваім сайце, што ў Беларусі мае адну структурную адзінку — «Русский центр» у Берасьці. У самім цэнтры сьцьвярджаюць, што гэта ня так. Свабода высьветліла, як сытуацыя выглядае насамрэч.
Гісторык Аляксандар Краўцэвіч і аналітык Юры Дракахруст палемізуюць на сайце Свабоды пра эталён беларускасьці.
У падручніках расейскай літаратуры для 8-й клясы, па якіх вучаць дзяцей у беларускіх школах, паўстаньне Кастуся Каліноўскага 1863–1864 гадоў называецца польскім.
Старое добрае слова „дармаед“ гучыць у мудрых прыказках і мае багата сынонімаў. Падатковая інспэкцыя можа завесьці асобныя сьпісы пячурнікаў, бэйбасаў, саўмэлаў, додаляў і кацьмакоў. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.
Матэрыялы справы адносна дырэктара пінскай школы № 18 Фёдара Радзівона «па факце нанясеньня цялесных пашкоджаньняў» дзецям зноў накіравалі на дасьледаваньне.
Чым патлумачыць жывучасьць фэйкаў, што падпадае пад вызначэньне fake news і ці ўдасца калі-небудзь ад іх пазбавіцца?
У Вільні адкрылі скульптуру ў гонар інжынэра Рэчы Паспалітай і вынаходніка ракет Казімера Семяновіча. Скульптуру паставілі ў сымбалічным месцы — па дарозе ў аэрапорт, каля ўнівэрсытэту імя Казімера Семяновіча.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка. Чатырнаццатая частка.
Мэдычныя вакансіі ўваходзяць у топ самых запатрабаваных у Беларусі. Аднак штогод дзясяткі ці нават сотні беларускіх дактароў зьяжджаюць у Нямеччыну. Свабода пагаварыла з трыма лекарамі, якія эмігравалі зь Беларусі — пра тое, чаму яны вырашылі пераехаць і як пасьля гэтага зьмянілася іх жыцьцё.
У музычнай школе вёскі Падлабеньне Горадзенскага раёна дзеці з пачатку чвэрці займаліся безь сьвятла. Калі фатаздымкі ўроку пры ліхтарыках трапілі ў сеціва, настаўніцу звольнілі.
Гэта пачалося пасьля навіны з Краснаярскага краю, дзе настаўніца насварылася на дзесяціклясьнікаў за фразу «Путин — вор» на дошцы. Яна палохала вучняў расстрэлам і пагражала ім прыездам «целаахоўнікаў Пуціна» з Масквы
Суд не задаволіў пазоў жыхара Гомля Сяргея Макрэнкі, які патрабаваў беларускамоўнага навучаньня для дачкі-першаклясьніцы. Заяўнік скардзіўся на дзеяньні сярэдняй школы № 5 і аддзелу адукацыі, якія не забясьпечылі права дзіцяці вучыцца на беларускай мове.
У Музэі-сядзібе Дзяржавіна ў Санкт-Пецярбургу 15 лістапада адчыняецца выстава, прысьвечаная сувязям Янкі Купалы з гэтым горадам і рускай літаратурай.
У Беларусі хочуць узмацніць кантроль за выпускнікамі навучальных установаў, якія павінны адпрацаваць паводле разьмеркаваньня, але ўхіляюцца, паведамляе Tut.by.
Глеб Курэйчык, Мірон Вітушка і Кацярына Яшчанка разважаюць, чаму варта мець сваю пазыцыю і яе абараняць. Што будзе з чалавекам, які ня мае сваёй думкі? І чаму падпарадкоўвацца – гэта непрыемна.
Намесьніца дырэктара гімназіі № 31 Інэса Ахрамовіч адсутнічала на працы некалькі дзён, аднак напрыканцы мінулага тыдня вярнулася да выкананьня сваіх абавязкаў.
І таксама падумаюць, ці абражаць мігрантаў у падручніках.
У кастрычніку выйшла новая кніга Зянона Пазьняка «Краявід перад нізінай». На 240 старонках – выбраная публіцыстыка, падабраная тэматычна.
Выйшла кніга «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю». Аўтар манаграфіі Алесь Смалянчук распавёў Свабодзе 10 невядомых фактаў пра адну з ключавых постацяў беларускай незалежнасьці пачатку ХХ стагодзьдзя.
Полька Аня Рубік страсянула кансэрватыўную радзіму гучнай кампаніяй #sexedpl. Дзякуючы ёй топ-мадэль хоча павысіць сэксуальную адукаванасьць землякоў і, разбурыўшы табу, зрабіць іх больш адказнымі. Свабода пабывала ў школе сэкс-адукацыі, якую на некалькі дзён мадэль адкрыла ў Варшаве.
У Менску Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ правяла акцыю ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Чым каталёнцы падобныя і непадобныя да беларусаў у стаўленьні да мовы? Пра свой досьвед расказваюць беларусы, якія жывуць ў Каталёніі, і людзі зь іншых краін, якія вучаць каталянскую.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дабіваецца стварэньня ў дзіцячых садках Гомля беларускамоўных груп. У горадзе з насельніцтвам амаль 500 тысяч чалавек створана адна беларускамоўная група ў дзіцячым садку. Дзяцей туды набіраюць адзін раз на чатыры гады.
Пасьля пачатку скандалу зь відэа пра БРСМ намесьніца дырэктара гімназіі Інэса Ахрамовіч зьнікла на два дні, аднак пасьля працягнула працу, — расказваюць настаўнікі гімназіі. Былая дырэктарка гімназіі № 31 цяпер дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў.
Пасьля зьяўленьня скандальнага відэа, як настаўніца заганяе вучняў у БРСМ, Свабода распытала беларускіх пэдагогаў, чым яны яшчэ мусяць займацца ў школах, апрача прафэсійнага абавязку — вучыць дзяцей.
Паэтычная драма Міцкевіча «Дзяды» нам вельмі блізкая, пачаўшы з назвы. «Куцьця» і «туман», «гасьцінец» і «пірог», а нават «страшны суд» — Міцкевічавы беларусізмы.
Нічога не было.
Што варта ведаць пра валійскую мову? Ці ёсьць у яе пэрспэктывы выжываньня? Гутарым з валійскім мовазнаўцам.
Беларусы абураюцца ня толькі ў сацсетках — кепскія водгукі ў сувязі са скандалам зьявіліся на мапах Google і сайце Rebenok.by.
Студэнты віцебскай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны напярэдадні Гэлаўіну абмяркоўвалі ў сваёй суполцы «Ўкантакце», што лепш пасуе да сьвята — маскарад ці дыскатэка. Але нечакана даведаліся, што калі і рыхтавацца да маскараду, то ў стылі савецкіх часоў.
У гэтым кранальным запісе, у якім завуч па выхаваўчай працы заклікае дзяцей ісьці ў БРСМ, самае радаснае тое, што ніхто нікому ня хлусіць.
На думку чыноўнікаў, зьмест відэароліка выклікае шмат пытаньняў.
Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк пракамэнтаваў Свабодзе відэа, дзе вучняў 31-й менскай гімназіі прымушаюць уступаць у БРСМ.
Чакаецца афіцыйны камэнтар намесьніцы міністра адукацыі па ідэалягічнай працы Раісы Сідарэнкі.
Карэспандэнты Свабоды з самай раніцы зьвязваюцца з 31-й менскай гімназіяй і Міністэрствам адукацыі з нагоды скандальнага відэа, на якім настаўніца патрабуе ад вучняў уступаць у БРСМ.
У 2019 годзе ўнясуць чарговыя зьмены ў цэнтралізаванае тэставаньне па выніках навучаньня ў сярэдніх школах, патрэбнае для паступленьня ў ВНУ. Міністэрства адукацыі рыхтуе зьмены. І гэта далёка ня першая рэформа ЦТ.
Сёньня пра Ноч расстраляных паэтаў, дый наогул пра рэпрэсіі, у школах не распавядаюць.
Рэжысэрка Агнешка Голянд завяршае здымкі фільма «Гарэт Джонс». Гэта гісторыя валійскага журналіста, які адправіўся ва Ўкраіну і стаў сьведкам масавага голаду.
Ад свайго пачатку камуністычная ўлада клеіла на беларускіх дзеячоў ярлыкі: „кулакі”, „нацдэмы“, „ворагі народу” і „польскія шпіёны“. Ярлыкі сёньняшнія — „пятая калёна“, сьвядомыя“. Слухайце чарговы падкаст Вінцука Вячоркі.
Загрузіць яшчэ