Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод беларускамоўных кніг сёлета найлепш прадаваўся дзіцячы атляс. У «Белкнізе»


Сетка кнігарняў «Белкнігі» у студзені-лістападзе 2018 году прадала 636 асобнікаў «Дзіцячага атляса Беларусі». Кніга налічвае 39 старонак, зьмяшчае ілюстрацыі з подпісамі і цікавую інфармацыю пра гісторыю, прыроду, культуру Беларусі.

Гэта лідэр продажу выданьняў па-беларуску ў «Белкнізе» сёлета. Пра гэта паведаміла «Звязда».

Кніга «Гэта Беларусь, дзетка!» прадалася ў колькасьці 493 асобнікаў. Далей «Звязда» згадвае раман «Ноч» Віктара Марціновіча (360), зборнік «Беларускія казкі» і чатыры кнігі Ўладзімера Караткевіча, але лічбы продажу падае толькі для выданьняў «Дзікае паляваньне караля Стаха» (288) і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (42).

«Белкніга» мае больш за 100 пунктаў продажу кніг ва ўсіх абласьцях краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG