Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ВНУ здалі пазыцыі ў рэйтынгу ўнівэрсытэтаў сьвету


Ілюстрацыйнае фота. Студэнцкі кампус у Горках на Магілёўшчыне
Ілюстрацыйнае фота. Студэнцкі кампус у Горках на Магілёўшчыне

Беларускі дзяржаўны і Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэты здалі пазыцыі ў рэйтынгах RUR World University і RUR Subject па большасьці паказьнікаў.

У рэйтынгу ўнівэрсытэтаў сьвету ў параўнаньні 2017 годам сёлета БДУ спусьціўся на 40 пазыцыяў і цяпер знаходзіцца на 706 месцы, усяго ў рэйтынгу 783 пазыцыі. БДМУ спусьціўся на 27 пазыцый — на 772 месца. Сёлета ўпершыню ў рэйтынг патрапіў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, які займаецца павышэньнем кваліфікацыі і перападрыхтоўкай кадраў. Інстытут уваходзіць у структуру БДУ і заняў 731 месца ў рэйтынгу.

У рэйтынг RUR Subject, які ацэньвае ВНУ паводле сфэраў вывучэньня ўвайшоў 761 унівэрсытэт, зь беларускіх — патрапіў толькі БДУ паводле 4 з 6 прадметаў вывучэньня:

  1. Гуманітарныя навукі — 570 месца (за год страціў 68 пазыцый);
  2. «Навукі пра жыцьцё» — 555 месца (за год −18 пазыцый);
  3. Прыродазнаўчыя дысцыпліны — 531 месца (за год −21 пазыцыя);
  4. Сацыяльныя навукі — 477 месца (за год +73 пазыцыі).

Беларускія ўнівэрсытэты не былі прадстаўлены ў мэдычнай і тэхнічнай сфэрах.

Найлепшым унівэрсытэтам, паводле RUR World University, сёлета стаў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, закрыла рэйтынг — Расейская дзяржаўная акадэмія юстыцыі.

Round University Ranking — міжнародная рэйтынгавая сыстэма, якая ацэньвае эфэктыўнасьць 850 унівэрсытэтаў з 80 краін. Рэйтынг складаюць з 2010 году. Вынікі дасьледаваньня прэзэнтуе RUR-агенцыя, заснаваная ў 2013 годзе ў Маскве.

Паводле QS World University Rankings, БДУ сёлета заняў 354-е месца адразу пасьля Лёнданскага ўнівэрсытэту. За БДУ ў рэйтынгу Маскоўскі інстытут міжнародных адносін і Oxford Brookes University, вядомы як Оксфардзкая палітэхніка. У мінулым годзе БДУ быў на 334 месцы. Першае месца заняў — Масачусэцкі тэхналягічны інстытут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG