Кухонны посуд для хлопчыкаў і машынкі для дзяўчынак. Ружовае і хакі для ўсіх. Як выхоўваць дзетак бяз гендэрных стэрэатыпаў?
24 студзеня ў школах пройдзе адзіны дзень інфармаваньня пад агульным дэвізам «Школа актыўнага грамадзяніна» на тэму «Беларусь сёньня: захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцыі». На ім будуць абмяркоўваць хакейныя турніры з удзелам Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў.
Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) пачынае адукацыйны праект, які будзе называцца «be critical». Скіраваны ён будзе на прасоўваньне крытычнага мысьленьня ў беларускім грамадзтве, асабліва сярод моладзі, гаворыцца на сайце аналітычнага цэнтру.
У новым навучальным годзе ў вучняў 9-х, 10-х і 11-х клясаў зьявіцца факультатыў «Асновы сямейнага жыцьця». Пра яго расказала Свабодзе аўтарка навучальнай праграмы Алена Пагодзіна
Летась беларускія ВНУ скончылі 19,3 тысячы студэнтаў, якія мусілі адпрацаваць па разьмеркаваньні, бо вучыліся на бюджэтнай форме. Накіраваньне на працу атрымалі ўсе, паведамляе Белстат. Але зь іх да першага месца працы даехалі толькі 17,2 тысячы.
Галоўнае ўпраўленьне адукацыі Гомельскага аблвыканкаму накіравала ў падначаленыя структуры інфармацыю аб пашырэньні выкарыстаньня беларускай мовы ў садках і школах рэгіёну — «для разгляду і выкарыстаньня ў дзейнасьці».
У Ірляндыі нікому ня прыйдзе ў галаву дакараць ангельскамоўную большасьць за адсутнасьць патрыятызму і ляяльнасьці да дзяржавы. Але як ні парадаксальна — гэта заслуга ірляндзкай мовы.
Якія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра адукацыю прыводзілі да рэформаў і што зь гэтага атрымалася за апошнія 10 гадоў.
Кіраўнік аўтарскага калектыву, які рыхтуе новы падручнік гісторыі для беларускіх унівэрсытэтаў і інстытутаў, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Марзалюк распавёў Свабодзе, што новы падручнік хочуць падрыхтаваць ужо ў траўні, каб перадаць наклад у ВНУ да новага навучальнага году.
Падручнікі пішуць пад кіраўніцтвам дэпутата Марзалюка. Але ці канчатковае рашэньне замяніць прадмет, невядома.
Кітайскія студэнты складалі толькі 6% замежных навучэнцаў у беларускіх ВНУ. Палова замежных студэнтаў — туркмэны.
«У нас часам ужо ў восьмай-дзявятай клясе вывучаюць тое, што мы раней вывучалі ў ВНУ. Няўжо так жыцьцё паскорылася? Няўжо ўсіх іх матэматыкамі рыхтуем?»
Ужо і не зразумела, чыю мадэль адукацыі мы выбудоўваем, выбудоўваем, а яна ўсё ніяк не выбудоўваецца. Ці то фінскую, ці то карэйскую, ці то Мантэсоры, ці то Вальдорф, зараз во да кітайскай прыглядаемся, усё гэта бяз стомы і з імпэтам прышчапляем на зусім сквашаны ўжо савецкі грунт.
У Менску бацькі менскіх дашкольнікаў ініцыявалі краўдфaндынгавую кампанію для падтрымкі беларускай мовы ў дзіцячых садках. Ініцыятары называюць свой праект канкрэтным крокам дзеля рэфармаваньня дашкольнай адукацыі ў моўным аспэкце.
Як найхутчэй загаварыць на замежнай мове? Чаму большасьць беларусаў ня можа свабодна гаварыць на замежных мовах пасьля гадоў навучаньня ў школе і ВНУ? Ці маладое пакаленьне беларусаў урэшце загаворыць на замежных мовах?
Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі» перададзена на разгляд ва ўрад. Паводле міністра адукацыі Ігара Карпенкі, распрацоўшчыкі атрымалі каля 200 прапановаў і заўваг.
Пакрысе разгараецца скандал: прыватная кампанія па дамове з Мінадукацыі зьбірае адбіткі пальцаў у школьнікаў дзесяці менскіх школаў.
Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі ў 2013–2016 гадах Леанід Мальцаў узначаліў Інстытут дзяржаўнай службы, які ўваходзіць у структуру Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.
Штогадовы конкурс праходзіць ужо пяты раз. Сярод фіналістаў — настаўнікі з Польшчы, Грузіі, Сэрбіі ды іншых краін. У Беларусі пра конкурс «нешта чулі».
74% здавалі спампаваныя з інтэрнэту чужыя работы, але толькі 30% замаўлялі за грошы тэксты, якія здавалі як свае.
Гімназія № 6 у Горадні нядаўна «праславілася» на ўсю краіну ўрачыстым адкрыцьцём адноўленага бюста Жалезнага Фэлікса. Цяпер там пачалі рыхтаваць і музэйны стэнд, прысьвечаны кіраўніку «чырвонага тэрору».
На папулярнай плятформе падкастаў для прыладаў на базе Android цяпер даступныя каналы праграмаў аўдыё Радыё Свабода.
Беларускі дзяржаўны і Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэты здалі пазыцыі ў рэйтынгах RUR World University і RUR Subject па большасьці паказьнікаў.
У гімназіі № 6 Горадні 13 сьнежня адкрылі бюст Фэліксу Дзяржынскаму, стваральніку ВЧК-ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму.
Сёньня ў Казахстане штогод распадаецца кожны трэці шлюб, а ўсяго за апошнія 10 гадоў у краіне распалася паўтара мільёна шлюбаў.
Мана, хлусьня... У беларускай мове шмат сакавітых выразаў пра няпраўду і сынонімаў для яе. А колькі для праўды? Вулічнае апытаньне.
Маскоўскі фонд «Русский мир» паведамляе на сваім сайце, што ў Беларусі мае адну структурную адзінку — «Русский центр» у Берасьці. У самім цэнтры сьцьвярджаюць, што гэта ня так. Свабода высьветліла, як сытуацыя выглядае насамрэч.
Гісторык Аляксандар Краўцэвіч і аналітык Юры Дракахруст палемізуюць на сайце Свабоды пра эталён беларускасьці.
У падручніках расейскай літаратуры для 8-й клясы, па якіх вучаць дзяцей у беларускіх школах, паўстаньне Кастуся Каліноўскага 1863–1864 гадоў называецца польскім.
Старое добрае слова „дармаед“ гучыць у мудрых прыказках і мае багата сынонімаў. Падатковая інспэкцыя можа завесьці асобныя сьпісы пячурнікаў, бэйбасаў, саўмэлаў, додаляў і кацьмакоў. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.
Матэрыялы справы адносна дырэктара пінскай школы № 18 Фёдара Радзівона «па факце нанясеньня цялесных пашкоджаньняў» дзецям зноў накіравалі на дасьледаваньне.
Чым патлумачыць жывучасьць фэйкаў, што падпадае пад вызначэньне fake news і ці ўдасца калі-небудзь ад іх пазбавіцца?
У Вільні адкрылі скульптуру ў гонар інжынэра Рэчы Паспалітай і вынаходніка ракет Казімера Семяновіча. Скульптуру паставілі ў сымбалічным месцы — па дарозе ў аэрапорт, каля ўнівэрсытэту імя Казімера Семяновіча.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка. Чатырнаццатая частка.
Мэдычныя вакансіі ўваходзяць у топ самых запатрабаваных у Беларусі. Аднак штогод дзясяткі ці нават сотні беларускіх дактароў зьяжджаюць у Нямеччыну. Свабода пагаварыла з трыма лекарамі, якія эмігравалі зь Беларусі — пра тое, чаму яны вырашылі пераехаць і як пасьля гэтага зьмянілася іх жыцьцё.
У музычнай школе вёскі Падлабеньне Горадзенскага раёна дзеці з пачатку чвэрці займаліся безь сьвятла. Калі фатаздымкі ўроку пры ліхтарыках трапілі ў сеціва, настаўніцу звольнілі.
Гэта пачалося пасьля навіны з Краснаярскага краю, дзе настаўніца насварылася на дзесяціклясьнікаў за фразу «Путин — вор» на дошцы. Яна палохала вучняў расстрэлам і пагражала ім прыездам «целаахоўнікаў Пуціна» з Масквы
Суд не задаволіў пазоў жыхара Гомля Сяргея Макрэнкі, які патрабаваў беларускамоўнага навучаньня для дачкі-першаклясьніцы. Заяўнік скардзіўся на дзеяньні сярэдняй школы № 5 і аддзелу адукацыі, якія не забясьпечылі права дзіцяці вучыцца на беларускай мове.
У Музэі-сядзібе Дзяржавіна ў Санкт-Пецярбургу 15 лістапада адчыняецца выстава, прысьвечаная сувязям Янкі Купалы з гэтым горадам і рускай літаратурай.
У Беларусі хочуць узмацніць кантроль за выпускнікамі навучальных установаў, якія павінны адпрацаваць паводле разьмеркаваньня, але ўхіляюцца, паведамляе Tut.by.
Глеб Курэйчык, Мірон Вітушка і Кацярына Яшчанка разважаюць, чаму варта мець сваю пазыцыю і яе абараняць. Што будзе з чалавекам, які ня мае сваёй думкі? І чаму падпарадкоўвацца – гэта непрыемна.
Намесьніца дырэктара гімназіі № 31 Інэса Ахрамовіч адсутнічала на працы некалькі дзён, аднак напрыканцы мінулага тыдня вярнулася да выкананьня сваіх абавязкаў.
І таксама падумаюць, ці абражаць мігрантаў у падручніках.
У кастрычніку выйшла новая кніга Зянона Пазьняка «Краявід перад нізінай». На 240 старонках – выбраная публіцыстыка, падабраная тэматычна.
Выйшла кніга «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю». Аўтар манаграфіі Алесь Смалянчук распавёў Свабодзе 10 невядомых фактаў пра адну з ключавых постацяў беларускай незалежнасьці пачатку ХХ стагодзьдзя.
Полька Аня Рубік страсянула кансэрватыўную радзіму гучнай кампаніяй #sexedpl. Дзякуючы ёй топ-мадэль хоча павысіць сэксуальную адукаванасьць землякоў і, разбурыўшы табу, зрабіць іх больш адказнымі. Свабода пабывала ў школе сэкс-адукацыі, якую на некалькі дзён мадэль адкрыла ў Варшаве.
У Менску Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ правяла акцыю ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Чым каталёнцы падобныя і непадобныя да беларусаў у стаўленьні да мовы? Пра свой досьвед расказваюць беларусы, якія жывуць ў Каталёніі, і людзі зь іншых краін, якія вучаць каталянскую.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дабіваецца стварэньня ў дзіцячых садках Гомля беларускамоўных груп. У горадзе з насельніцтвам амаль 500 тысяч чалавек створана адна беларускамоўная група ў дзіцячым садку. Дзяцей туды набіраюць адзін раз на чатыры гады.
Загрузіць яшчэ