Дзяржкамітэт па маёмасьці (ДКІ) Беларусі не ўзгадняў агучаную віцэ-прэм'ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным суму ў $ 7,5 млрд. ад прыватызацыі беларускіх актываў за тры гады.
Ад серады ў крамах і на рынках падаражэла мяса: ялавічына ў сярэднім — на 10 працэнтаў, сьвініна — на 8. Таксама ад сёньня даражэйшымі сталі імпартныя лекі. Акрамя таго, з 25 траўня падвышаны кошт міжнароднага праезду чыгуначным транспартам.
Ці атрымліваюць рабочыя МАЗу прадэкляраваныя 500 даляраў заробку, як яны ставяцца да намеру аб’яднаць КамАЗу і МАЗу, як адрэагавалі на рашэньне ўлады дэвальваваць нацыянальную валюту
У Менску прайшло чарговае паседжаньне сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Тое, што ў краіне абвастраецца эканамічны крызіс, на працы дэпутатаў не адбілася: словы «інфляцыя», «дэвальвацыя» ды ім падобныя ў Авальнай залі не гучалі.
У «Белтэхэкспарце» адмовіліся камэнтаваць санкцыі, уведзеныя ЗША супраць гэтай кампаніі за супрацоўніцтва з Іранам, Паўночнай Карэяй і Сырыяй. У іншай беларускай кампаніі «БелОМА», якая таксама трапіла пад санкцыі, не прагназуюць стратаў ад рашэньня Вашыгтону.
Пазыцыя Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця адносна Беларусі становіцца "усё больш палітызаванай і супярэчлівай". Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы зьмены ў краінавай стратэгіі банка адносна Беларусі.
У выніку дэвальвацыі найбольшыя страты панесьлі тыя людзі, якія, спадзеючыся на абяцаныя банкамі высокія працэнты, трымалі свае зьберажэньні на рублёвых дэпазытах. Паводле розных ацэнак, гэтыя страты складаюць каля 1,3 мільярда даляраў.
Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь управіцца з крызісам у эканоміцы.
Міністар гандлю Валянцін Чаканаў заявіў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, што ажыятажнага попыту на харчы няма.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) скарэктаваў прынятую ў сьнежні 2009 году стратэгію па Беларусі і адмовіўся ад раней заплянаваных праектаў у дзяржаўным сэктары.
Камэрцыйны дырэктар "Беларускага оптыка-мэханічнага аб'яднаньня" (БелОМА) Уладзімер Кіскін заявіў "Свабодзе", што ніякіх паставак у Іран, Паўночную Карэю і Сырыю ягоная кампанія не ажыцьцяўляла і не ажыцьцяўляе.
«Вэлком» абвяшчае пра павелічэньне коштаў паслугаў сувязі на 10% з 24 чэрвеня 2011 года. Тарыфы на асноўныя паслугі будуць акругленыя да 10 рублёў.
Два разы на дзень ля абменнага пункту ў менскім гіпэрмаркеце “Прастор” адбываецца пераклічка. У спісе тых, хто стаіць па валюту, болей за 200 чалавек.
Якія пазытыўныя і нэгатыўныя наступствы дэвальвацыі? Ці прывядзе рост сацыяльнай напружанасьці да грамадзкіх пратэстаў? Як уратаваць свае зьберажэньні? На пытаньні адказвае эканаміст Яўген Прэйгерман.
Нацыянальны банк абвясьціў пра дэвальвацыю абменнага курсу беларускага рубля на 55%. Чаму ўлады так доўга зацягвалі з гэтым рашэньнем? Ці прывядзе яно да ліквідацыі некалькіх абменных курсаў? Ці зьявіцца валюта ў абменьніках?
Беларусь ужо ў пачатку чэрвеня можа атрымаць першы транш крэдыту з Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС на $ 800 млн, паведаміў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
Пра гэта намесьнік міністра эканомікі заявіў на брыфінгу. Разам з тым, адзначыў Андрэй Тур, будуць прымацца меры антыманапольнага рэагаваньня, якім "будзе нададзена сур'ёзная ўвага".
Намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур заявіў 24 траўня, што ў Беларусі з 1 чэрвеня плянуецца падвысіць пэнсіі.
Як рабочыя сталічных заводаў адрэагавалі на рашэньне ўлады дэвальваваць нацыянальную валюту, Радыё Свабода высьвятляла каля прахадной Менскага трактарнага заводу.
Нягледзячы на тое, што за даляр ў банках з 24 траўня гатовы плаціць па 5000 рублёў, валюта ў абменных пунктах не зьявілася.
Ад сёньняшняга дня ў Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва. Так, 95-ы бэнзін каштуе 4350 рублёў за літар (на 16% працэнтаў даражэй, чым на дзень раней). Дызэльнае паліва скокнула на 23%, і цяпер за адзін літар яго трэба плаціць 3900 рублёў. Адразу пасьля гэтага падвышэньня некаторыя службы менскіх таксовак павялічылі тарыфы на свае паслугі.
Расейскі «КАМАЗ», які сумесна з «Растэхналёгіямі» вядзе перамовы па ўваходжаньні ў склад акцыянэраў Менскага аўтамабільнага заводу (МАЗ), разьлічвае да канца году правесьці ацэнку актываў МАЗа і прыняць рашэньне па зьдзелцы.
З 25 траўня падвышаецца кошт праезду ў цягніках міжнародных зносін. Пра гэта 24 траўня на прэс-канфэрэнцыі паведаміў начальнік аддзелу пасажырскай службы Беларускай чыгункі Ўладзімер Столяр.
Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, у траўні-чэрвені гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну складуць 13.064 рубля за кіляграм, сьвініну першай і другой катэгорыі – 10.409 рублёў, трэцяй катэгорыі – 9.720 рублёў.
Пляны ўраду па ўвядзеньні дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў камэнтуюць эканамічны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Уладзімер Тарасаў і кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, эканаміст Сяргей Балыкін.
Маштабная дэвальвацыя беларускага рубля, абвешчаная ўрадам і Нацыянальным банкам учора, не прывяла да стабілізацыі фінансавага рынку.
Расейскі дзяржаўны тэлеканал у сваім сюжэце прагназуе далейшую дэвальвацыю беларускага рубля.
Беларусь падрыхтавала праект пагадненьня аб продажы 50% акцый ААТ "Белтрансгаз", якія належаць дзяржаве.
Дэвальвацыя беларускага рубля будзе спрыяць актывізацыі экспартных паставак беларускімі прадпрыемствамі і прытоку валютнай выручкі ў краіну. Аб гэтым заявіў журналістам у Менску намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.
Зьдзелкі на пазабіржавым валютным рынку ў Беларусі ў аўторак спыніліся пасьля пастановы Нацбанка аб абмежаваньні маржы ў межах 2% да афіцыйнага курсу.
У Беларусі чакаецца ўвядзеньне дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў. "Пералік імпартэраў прыняты", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прадстаўнік Менгарвыканкаму.
Апошнімі месяцамі адным з найбольш папулярных інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі зрабіўся сайт “Пракаповіч”, праз які людзі дамаўляюцца наконт куплі/продажу валюты. Госьцем праграмы Начная Свабода 23 траўня была прадстаўніца гэтага сайту, якая назвалася «прэс-сакратаркай Марыяй Лузгіной».
У ноч на 24 траўня на АЗС памянялі цэньнікі – кошты на бэнзын і дызпаліва вырасьлі на 16—24 працэнта.
З 24 мая канцэрн «Белнафтахім» павялічвае розьнічныя цэны на нафтапрадукты.
Чыноўнікі заяўляюць, што на сёньня ў рэгіёнах фактычна вырашаныя праблемы з дэфіцытам солі й цукру. Тым часам імкліва расьце ажыятажны попыт на імпартную й айчынную бытавую тэхніку — лядоўні, тэлевізары, пральні. Пакупнікі тлумачаць, што такім чынам імкнуцца засьцерагчы свае ашчаджэньні ў беларускіх рублях ад хуткага абясцэньваньня.
Нацыянальны банк Беларусі па ўзгадненьні з урадам сёньня паведаміў, што афіцыйны курс аднаго даляра ад 24 траўня складзе 4930 рублёў.
Улады прызналі неабходнасьць дэвальвацыі. Паводле крыніцаў, прынятае рашэньне зьнізіць ад 24 траўня афіцыйны курс рубля на 55% — да амаль 5 тысяч рублёў за даляр зь цяперашніх 3155 рублёў.
Пасьля афіцыйнага папярэджаньня Генэральнай пракуратуры Беларусі партал tut.by зачыніў электронны абменьнік на сваім рэсурсе — аналяг папулярнага ў Беларусі сайту prokopovich.net.
На сайце Naviny.by у артыкуле Зьмітра Копаля пералічваюцца абяцаньні прадстаўнікоў улады ў валютнай палітыцы, якія ў сапраўднасьці абярнуліся адваротным вынікам.
У Беларусі розьнічны таваразварот у студзені-красавіку сёлета павялічыўся на 21,2% у параўнаньні са студзенем-красавіком 2010 году і склаў 24, 4 трлн. Беларускіх рублёў. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).
Кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч афіцыйна выйшаў на працу пасьля хваробы.
Аб'ём вытворчасьці ў харчовай прамысловасьці ў студзені—красавіку 2011 году павялічыўся на 9,6% у параўнаньні з такім самым пэрыядам летась.
1 млрд даляраў, які Беларусь разьлічвае атрымаць з Антыкрызіснага фонду Эўразэс, пойдзе "на праяданьне", лічыць былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.
Пра гэта сёньня паведаміў беларускі прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч. Першы транш у памеры 800 мільёнаў даляраў прыйдзе летам, другі — на 400 мільёнаў — увосень.
У рэгіёнах па-ранейшаму нястача валюты ў банкаўскіх абменьніках. Акрамя таго, усё часьцей здараюцца перабоі з наяўнасьцю беларускіх рублёў у банкаматах. З-за гэтых фінансавых праблемаў многія прадпрымальнікі пачалі згортваць бізнэс, рынкі пусьцеюць, а ў крамах здараецца паніка пры набыцьці таньнейшых харчовых і прамысловых тавараў.
«Газпром» можа купіць 50% акцый «Белтрансгазу», якія належаць беларускай дзяржаве, паведаміў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў журналістам вечарам 19 мая. «Гаворка ідзе аб астатняй долі долі, каб атрымаць 100%», - сказаў пасол.
Спажывецкія цэны вырасьлі болей, чым на 15%. Пры гэтым толькі за апошні тыдзень цэны падвысіліся прыкладна на 3,9%.
Галоўны эканаміст Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Эрык Бэрглоў сумняваецца, што СНД і Расея змогуць аказаць дастатковую фінансавую падтрымку Беларусі.
Загрузіць яшчэ