Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта вельмі кепска, гэта нават жудасна»


Пляны ўраду па ўвядзеньні дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў мы папрасілі пракамэнтаваць экспэртаў – эканамічнага аглядальніка газэты «Беларусы і рынак» Уладзімера Тарасава і кіраўніка Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, эканаміста Сяргея Балыкіна.

Дракахруст: «Як вы ацэньваеце гэтыя пляны? Да якіх наступстваў яны могуць прывесьці, калі будуць рэалізаваныя?»

Тарасаў: «Пакуль інфармацыя непацьверджаная. Магчыма выцечка зьвязаная з тым, што ў органах улады абмяркоўваецца такі праект. Я не
З пункту гледжаньня валютнага рынку ў гэтым няма вялікага сэнсу.

ўпэўнены, што ён стане рэальнасьцю. З пункту гледжаньня валютнага рынку ў гэтым няма вялікага сэнсу. Праблемы з валютай у Беларусі ўзьніклі не таму, што ў нас шмат імпарцёраў ці яны нейкія ня тыя, а таму, што ў нас валюты не хапае для забесьпячэньня неабходнага імпарту. Таму будзе тут 10 імпартэраў ці 1 - гэта справы не мяняе.
Але цяпер наша ўлада разгубленая, і каб стварыць ілюзію актыўнасьці, яна можа пайсьці на такі крок.

Балыкін: Гэта вельмі кепска, гэта нават жудасна. Гэта нагадвае знакамітую жнівеньскую 2009 году пастанову ўраду №991 наконт
Калі такая пастанова зьявіцца, то казаць аб лібэралізацыі, аб спрыяльным клімаце для бізнэсу будзе немагчыма.

скасаваньня пасярэднікаў. Тады ўся наша бінэс-супольнасьць устала на дыбкі і спыніла працу. Тады мы змаглі гэта адбіць. А зараз - ня ведаю. Гэта супярэчыць як літары, гэтак і духу Дырэктывы №4 аб лібэралізацыі эканомікі. І калі такая пастанова зьявіцца, то казаць аб лібэралізацыі, аб спрыяльным клімаце для бізнэсу будзе немагчыма.

Дракахруст: На мінулым тыдні прэм'ер Мясьніковіч абяцаў, што на гэтым тыдні будуць прынятыя кардынальныя рашэньне. Адпаведнае рашэньне нацбанку ўсе ўбачылі ўчора. Можа і манапалізацыя імпарту - з гэтага ж шэрагу?

Тарасаў: Наколькі я зразумеў Мясьніковіча, ён меў на ўвазе праграму мер, узгодненых з Расеяй, і якія павінны вывесьці краіну з крызісу. Наколькі я ведаю, гэтыя мары маюць рынкавы характар. Там зьмяншэньне забаронаў, павялічэньне свабоды на валютным рынку, але ніяк не адміністрацыйныя абмежаваньні.

Дракахруст: Але магчыма ў такім рашэньні ёсьць нейкія макраэканамічныя рэзоны? У Беларусі ўвесь час назіраецца дысбалянс паміж экспартам і імпартам. Узяць пад кантроль імпарт - дысбалянс выправіцца. Хіба не?

Балыкін: Ні ў якім разе. Рэгулятар - гэта рынак. І калі дзяржава разбурае рынкавы мэханізм, сытуацыя пагаршаецца. Калі будуць манапалісты, калі
У выніку рэгуляваньня цэны сталі яшчэ вышэйшымі.

ня будзе канкурэнцыі, кошты адразу пойдуць угару. Паглядзіце, што адбылося, калі дзяржава ўвяла манаполію на гандаль рыбай. Гаварылася, што краіне патрэбная рыба, што нельга ўсім гэтым займацца, трэба рэгуляваць гэты рынак, бо вялікія кошты. Дык у выніку рэгуляваньня яны сталі яшчэ вышэйшымі.

Дракахруст: Уладзімер, а якая ваша думка -- калі такое рашэньне будзе рэалізаванае, ці дасьць яно пазытыўны плён?

Тарасаў: З пункту гледжаньня валютнага рынку - не. Гэта можа прывесьці толькі да дэфіцыту тавараў. У крамах імпартныя тавары стануць ня толькі дарагімі, але і дэфіцытнымі. Але калі гэтыя спэцімпартэры зьменшаць увоз тавараў, то попыт на валюту зьменшыцца. Аднак гэта вельмі неміласэрнае рашэньне, якое можа прывесьці да нэгатыўных сацыяльных наступстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG