Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белтрансгаз" прададуць канчаткова


Беларусь падрыхтавала праект пагадненьня аб продажы 50% акцый ААТ "Белтрансгаз", якія належаць дзяржаве.

Пра гэта 24 мая паведаміў журналістам неназваны прадстаўнік органаў дзяржаўнага кіраваньня Беларусі, якога цытуе БелаПАН.

Паводле ягоных слоў, беларускі бок разьлічвае падпісаць дакумэнт у пакеце з пагадненьнем аб умовах пастаўкі і транзыту расейскага газу.

Крыніца нагадала, што намер купіць акцыі "Белтрансгаза" быў агучаны прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным у сакавіку гэтага году на пасяджэньні саюзнага саўміну. Расейскі бок, па словах чыноўніка, выказаў зацікаўленасьць у набыцьці 50% акцый "Белтрансгаза" за 2,5 млрд. даляраў. Пры гэтым Пуцін папрасіў беларускі бок не навязваць Расеі дадатковых умоў.

Тэрміны продажу газатранспартнага прадпрыемства пакуль ня вызначаныя.

Цяпер 50% акцый ААТ "Белтрансгаз" належыць расейскай кампаніі "Газпром", астатнія 50% — беларускай дзяржаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG