Беларуская канстытуцыя гарантуе свабоду прэсы. Ці існуе гэтая свабода ў Беларусі ў рэальнасьці? Адказваюць жыхары Магілёва.
У Беларусі трэба перайсьці ад адміністрацыйных да рынкавых мэханізмаў набыцьця жыльля. Такую думку выказала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Галіна Палянская.
Рашэньне аб новым экспартным мыце на бэнзін сур'ёзна пагоршыць фінансавае становішча беларускіх нафтавікоў, якім зараз прыйдзецца плаціць значна больш высокую пошліну пры экспарце гэтага віду паліва, – лічыць Тацяна Манёнак, аглядальнік газэты "Белорусы і рынок".
Аб эканамічным становішчы Беларусі піша Міхаэль Людвіг у нямецкай Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Хто вінаваты ў тым, што ў Беларусі ўтварыўся жорсткі фінансавы крызыс? Адказваюць жыхары Івацэвічаў.
Беларусь траціць на дзяржаўныя субсыдыі прыблізна 14% ВУП. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе па асобных пытаньнях эканомікі Беларусі, падрыхтаваным групай супрацоўнікаў МВФ ў якасьці даведачнага дакумэнта для пэрыядычных кансультацый.
Беларусь заняла чацвёртае месца сярод краін былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты за першыя чатыры месяцы 2011 году.
Цэны на рынках Горадні працягваюць расьці, некаторыя імпартовыя тавары наагул пазьнікалі. У роспачы пакупнікі і гандляры.
Нацбанк Беларусі прагназуе стабілізацыю на валютным рынку і "звужэньне дыяпазону ваганьняў абменных курсаў".
Пра складаную сытуацыю, у якой апынулася беларуская эканоміка, піша Эдуард Штайнэр у нямецкай газэце Die Welt.
Многія дзяржаўныя і камэрцыйныя кампаніі прыпыняюць дзейнасьць ва ўмовах, калі няма валюты, каб купіць тавары і кампанэнты для вытворчасьці. Урадавыя чыноўнікі пры гэтым заяўляюць, што ня могуць уплываць на палітыку Нацыянальнага банку.
У Беларусі магчымы рэзкі рост беспрацоўя і ўзьнікненьне сацыяльнай напружанасьці ў выпадку захаваньня наяўнай сытуацыі на валютным рынку, - заяўляюць у Міністэрстве працы.
Беларусь інвэстуе больш за 1 мільярд даляраў на будаўніцтва Гарлыцкага горна-ўзбагачальнага камбінату па выпуску калійных угнаеньняў.
У Беларусі ў сувязі са складанай сытуацыяй у эканоміцы і ў фінансавай сфэры за апошні час 600 тыс. працаўнікоў былі вымушаныя часова прыпыніць сваю дзейнасьць.
Сёньня аўтаўладальнікі Берасьця супольна з жыхарамі іншых 10 беларускіх гарадоў плянуюць правесьці акцыю "Стоп-Бэнзын-2". Калёна аўтамабіляў праедзе па галоўнай вуліцы, каб выказаць пратэст супраць падвышэньняў цэнаў на паліва.
Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў сёньня расказаў журналістам, што цэны на харчаваньне будуць «збалянсаваныя» да сярэдзіны году.
Сытуацыя на валютным рынку Беларусі можа стабілізавацца цягам 3-6 месяцаў. Пра гэта, як паведамляе БелТА, заявіў дырэктар дэпартамэнту аналітыкі кампаніі «UFS Investment Company» Павал Васіліядзі.
Сябры Берасьцейскай арганізацыі "Маладыя дэмакраты" разам з актывістамі БСДПГ і кампаніі "Гавары праўду" раздадуць сёньня ў чэргах каля абменьнікаў гараджанам купоны на даляры. Такім чынам моладзь выкажа нязгоду з эканамічнай сытуацыяй ў краіне.
Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў лічыць, што прагназаваць паказьнік інфляцыі на гэты год даволі складана.
Падчас інспэкцыі рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Аляксандар Лукашэнка фактычна ўхваліў падвышэньне коштаў на імпартаваныя тавары.
Былы старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч выказаў "Свабодзе" свае меркаваньні наконт такога рашэньня НБ не праводзіць дадатковыя валютныя таргі..
Прыватныя банкі праводзяць адзінкавыя зьдзелкі куплі-продажу замежнай валюты па курсе 5200-5400 за 1 даляр ЗША (на 70-75% вышэй афіцыйнага курсу), паведаміў прадстаўнік аднаго з банкаў.
Нацыянальны банк Беларусі адмовіўся ад ідэі праводзіць дадатковыя валютныя таргі на біржы.
Нацыянальны банк не валодае зьвесткамі, калі можа адбыцца дадатковая сэсія на біржы, дзе курс беларускага рубля будзе фармавацца на аснове попыту і прапановы.
Дырэктар дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі прызнаў, што беларускія турапэратары завышаюць рублёвы курс падчас рэалізацыі пуцёвак. Цяпер пацёўкі прапануюцца пераважна з разьліку 5 тысяч рублёў за даляр.
Імпартная садавіна і гародніна за апошні тыдзень падаражэла ў беларускіх крамах прынамсі ўдвая. Гандляры тлумачаць гэта рэзкім скачком валютнага курса. Аднак і беларуская прадукцыя даражэе шпаркімі тэмпамі.
Фінансавы рынак Беларусі па-ранейшаму паралізаваны ў чаканьні дэвальвацыі. Ускосна пра неабходнасьць «адпусьціць» рубель ужо заявілі і ўрадоўцы, і прадстаўнікі Нацыянальнага банку.
Расьце колькасьць банкаў, якія спыняюць ці абмяжоўваюць валютныя апэрацыі па плястыкавых картках. Да іх ліку далучылася і адна з найбуйнейшых банкаўскіх установаў краіны — "Белаграпрамбанк".
У Беларусі сярэдні памер пэнсій у сакавіку склаў 586,5 тысячы рублёў (прыкладна 192 даляры), паведаеляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Гэта ў 2,2 разу перавышае бюджэт пражытковага мінімуму для пэнсіянэраў.
З пачатку красавіка спажывецкія цэны на тавары і паслугі павялічыліся на 2,5%, у тым ліку з 12 па 19 студзеня — на 0,7%.
Курс даляра ЗША ў 3.800 беларускіх рублёў, які чыноўнікі называюць адэкватным, насамрэч нічым не абгрунтаваны. Такую думку выказаў у камэнтары БелаПАН фінансавы аналітык Сяргей Чалы.
21 красавіка банкі атрымалі вуснае распараджэньне Нацыянальнага банку пра тое, што абменны курс беларускага рубля на пазабіржавым рынку ня можа перавышаць 4500 рублёў за даляр
Адсутнасьць у вольным продажы замежнай валюты стала вялікай праблемай для тых беларускіх грамадзянаў, якія зьбіраліся выехаць на адпачынак за мяжу.
Нягледзячы на абяцаньні ўладаў у сьціслыя тэрміны стабілізаваць фінансавы рынак, валюты па-ранейшаму няма. Амаль усе зьдзелкі перайшлі ў ценявы сэктар, дзе курс рубля да даляра перавышае афіцыйны ў паўтара раза.
Пра гэта заявіў 22 красавіка на брыфінгу ў Менску начальнік галоўнага ўпраўленьня валютнага рэгуляваньня і валютнага кантролю Нацбанку Анатоль Мароз.
Напярэдадні 25-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі Аляксандар Лукашэнка чарговым разам заявіў, што атамная электрастанцыя жыцьцёва неабходная, таму яна будзе пабудаваная.
«Белпошта» ня можа выплаціць «Пошце Расеі» запазычанасьць па пагадненьні пра абмен міжнароднымі электроннымі пераводамі з-за складанасьцяў з валютай.
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Георгі Кузьняцоў лічыць актуальнай праведзеную ў канцы 2006 году інвэстбанкам ABN Amro рынкавую ацэнку кошту актываў ААТ "Белтрансгаз".
Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі плянуе ў траўні скончыць ацэнку актываў беларускіх прадпрыемстваў — апэратараў транспарту нафты: "Гомельтранснафта" і "Полацактранснафта".
Валютны крызыс у Беларусі працягваецца. Ахвярамі яго перадусім становяцца імпартэры. Аўтадылеры – у іх ліку. Паўстала пытаньне ўвогуле пра мэтазгоднасьць існаваньня крамаў новых аўто.
На пасяджэньні Эканамічнага суду СНД 20 красавіка міністар юстыцыі Віктар Галаванаў адклікаў пазоў да Расеі аб неправамернасьці зьбіраньня мыта на нафтапрадукты.
Сёньня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі таргі замежнымі валютамі.
19 красавіка Нацбанк дазволіў рынкавы курс беларускага рубля пры зьдзелках паміж юрыдычнымі асобамі, але гэта ніяк не адбілася на сытуацыі з наяўнай валютай. Валюты ў абменных пунктах па-ранейшаму няма.
Чым тлумачыцца рашэньне Менгарвыканкаму па скарачэньні жыльлёвага будаўніцтва? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да кіраўніка аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леаніда Заікі.
У блогу пад такім загалоўкам Уільям Молдын аналізуе на сайце газэты The Wall Street Journal апошнія крокі беларускіх уладаў у спробе утаймаваць валютны крызіс.
Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку Беларусі з 20 красавіка 2011 года павялічваецца з 12 працэнтаў да 13 працэнтаў гадавых. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва упраўленьні інфармацыі Нацбанку.
Нацыянальны банк Беларусі зьняў абмежаваньні на курс даляра для прадпрыемстваў. Як гэта паўплывае на дзейнасьць індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама на пакупніцкай здольнасьці спажыўцоў?
Беларусі можа спатрэбіцца дадатковы крэдыт Міжнароднага валютнага фонду на 2,5 мільярда даляраў, бо валютныя рэзэрвы краіны ўпалі, цытуе агенцтва Блумбэрг экспэртаў банкаўскай групы UniCredit SpA.
Пра гэта паведаміў журналістам у Менску дырэктар дэпартамэнту цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін.
У крамах і на рынках пачаліся перабоі з пастаўкамі шэрагу імпартных тавараў. Некаторыя ўвогуле зьнікаюць з продажу, а тыя, што зьяўляюцца, каштуюць значна больш, чым раней.
Загрузіць яшчэ