Які курс беларускага рубля да даляра найбольш адпавядае цяперашняму стану беларускай эканомікі? Ці можа курс заставацца стабільным, пакуль расьце нэгатыўнае сальда гандлёвага балянсу? Чаму Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што Беларусі не патрэбныя ніякія эканамічныя рэформы?
Нягледзячы на тое, што беларускі рубель за апошні тыдзень абясцэніўся амаль на 30 працэнтаў, валюта ў банках не зьявілася. Каб набыць нават невялікую суму ў далярах ці эўра, людзі вымушаныя стаяць каля абменных пунктаў па некалькі тыдняў.
Дзяржаўныя мэдыі паведамляюць: пасьля адмены прывязкі да афіцыйнага курсу назіраецца істотны рост куплі-продажу валюты ў пунктах абмену. Між тым незалежныя экспэрты кажуць, што ніякага пацьверджаньня пазытыўных зрухаў на валютным рынку няма.
Беларусь апярэдзіла Расею, Украіну і Казахстан у росьце спажывецкіх цэн. Мінэканомікі зьняло абмежаваньні па гандлёвых надбаўках на цэлы шэраг прадуктаў, уключна з каўбаснымі вырабамі, рыбай, сырам, сольлю, фаршам, субпрадуктамі, імпартаванай садавіной і г.д.
Валютны крызіс у Беларусі рэзка абвастрыў сытуацыю на рынку працы. Афіцыйна прызнана, што амаль 600 тысяч чалавек за апошні час вымушаныя былі "часова прыпыніць сваю дзейнасьць". Незалежныя экспэрты мяркуюць, што насамрэч гэта лічба значна большая.
Аляксандар Лукашэнка запэўнівае беларусаў, што праз адзін-два месяцы тыя забудуцца на праблемы з валютай. Тым часам аналітыкі кажуць, што пра валюту людзі забыліся яшчэ ў сакавіку, калі даляры і эўра зьніклі з вольнага продажу.
Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка галоўнага упраўленьня інавацыйнай і інвэстыцыйнай дзейнасьці Міністэрства прамысловасьці Валерый Фішман 12 траўня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Беларускі рубель патаньнеў амаль на траціну, але валюта ў банках так і не зьявілася. Ня зьменшыліся чэргі ля абменьнікаў з ахвотных набыць даляры, эўра і нават расейскія рублі, ня зьніклі валютчыкі.
30-працэнтнае абясцэньваньне рубля, на думку прадстаўнікоў Нацбанку, — гэта не дэвальвацыя, а рэакцыя на рынкавыя адносіны ў фінансавай сфэры. У чым сумняюцца экспэрты ды прадстаўнікі банкаўскага бізнэсу.
Літве і Беларусі, якія плянуюць будаўніцтва новых атамных электрастанцый, варта было б выбраць больш эканамічна выгадны варыянт і пабудаваць агульную АЭС на базе Ігналінскай атамнай станцыі.
Расейскі Першы канал паказаў сюжэт пра валютны крызіс у Беларусі. Нацыянальны банк рэспублікі абвясьціў аб фактычнай дэвальвацыі мясцовага рубля. Курс беларускага "зайчыка" за некалькі гадзін упаў адразу на 30%. Аднак наяўных даляраў і эўра ў абменных пунктах па-ранейшаму няма.
Сёньняшняе выданьне The New York Times піша пра ўчорашні абвал беларускага рубля і выказвае сумневы ў тым, што Захад можа дапамагчы Менску зь цяперашнімі эканамічнымі праблемамі.
Ці разьвязала праблемы валютнага крызісу рашэньне Нацбанку адпусьціць курс даляра ў абменных пунктах?
Заплянаваны на 27 чэрвеня ў Менску канцэрт легенды ўсясьветнага року, брытанскага сьпевака Стынга, адменены з-за фінансавай сытуацыі ў Беларусі.
Намесьнік старшыні плянава-бюджэтнай камісіі Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня Сяргей Скрабец наступным чынам характарызуе адмову Расеі выдаць Беларусі стабілізацыйны крэдыт.
Рашэньне кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі адмовіць Беларусі ў стабілізацыйным крэдыце аб'ёмам 1 мільярд даляраў камэнтуе кандыдат эканамічных навук Уладзімер Ганчарык: "Вельмі дрэнная навіна..."
Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку 18 траўня будзе павышана на 1 працэнтны пункт і складзе 14% гадавых. Такая пастанова прынятая праўленьнем галоўнай банкаўскай установы краіны 11 траўня.
Пасьля двух месяцаў экспэрымэнтаў з валютным курсам Нацыянальны банк фактычна здаўся, пагадзіўшыся на дэвальвацыю. Аднак аднамомантнага эфэкту 30-працэнтнае адпусканьне рубля пакуль не дало — набыць валюту па новым курсе немагчыма гэтак жа, як і па старым.
Спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў красавіку 2011 году ў параўнаньні са сьнежнем 2010-га вырасьлі на 10,9%. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У параўнаньні з сакавіком цэны вырасьлі на 4,5%, з красавіком 2010 году – на 18,1%.
Пра гэта заявіў расейскі віцэ-прэм'ер Аляксей Кудрын. Паводле яго, Беларусь можа атрымаць грошы з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Кудрын таксама параіў беларускаму кіраўніцтву зьвярнуцца па грошы ў МВФ, да асобных краінаў і правесьці прыватызацыю.
Нацыянальны банк Беларусі ад сёньняшняга дня "адмяніў рэкамэндацыйныя абмежаваньні па вызначэньню банкамі курсаў зьдзелак па пакупцы-продажу замежнай валютай з насельніцтвам".
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што мае перагледзіць працу Рады разьвіцьця прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Урад Расейскай Фэдэрацыі ўнёс у Дзярждуму законапраект аб зьменах у бюджэце 2011 г. Папраўкі выкліканыя неабходнасьцю разьмеркаваньня чаканых дадатковых даходаў ад продажу нафты ў памеры 1,46 трыльёна расейскіх рублёў, піша "Коммерсант".
Няпэўнасьць на фінансавым рынку працягваецца. Валюты ў абменных пунктах няма, і дзяржаўныя экспэрты перасталі нават разважаць, калі яна там зьявіцца. Неакрэсьленая сытуацыя і з расейскім крэдытам.
Экспэрты Standard & Poor's кажуць, што магчымасьці ўраду Беларусі падтрымліваць эканоміку і забясьпечваць выдаткі дзяржсэктару зьнізіліся.
Нягледзячы на сьвята 9 траўня, побач з абменьнікамі валюты ў Горадні надалей дзяжураць людзі. Валюты па-ранейшаму няма, але людзі чакаюць, што нехта здасьць і тады яе можна будзе набыць.
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў красавіку 2011 году павялічыліся. Пра гэта сьцьвярджаецца ў прэсавым рэлізе, які сёньня распаўсюдзіла ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі.
Нацбанк даручыў найбуйнейшаму беларускаму банку "Беларусбанк" прадаваць фізычным асобам наяўную замежную валюту на сацыяльныя мэты ў парадку чарговасьці, паведаміў начальнік управы інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў.
Нацыянальны банк Беларусі спрабуе выправіць блізкую да катастрафічнай сытуацыю на валютным рынку, аднак ягоныя меры незалежныя экспэрты называюць палавіністымі.
Ад 12 траўня Нацыянальны банк мае намер пашырыць калідор ваганьняў курсу беларускага рубля да кошыка валют з 8 да 12%. Адпаведная пастанова была прынятая праўленьнем Нацбанку 5 траўня.
Штодня міліцыя рапартуе пра затрыманьні так званых «валютчыкаў» — як правіла, з буйнымі сумамі грошай. Нелегальныя гандляры валютай зьявіліся адразу пасьля таго, як валюта зьнікла з абменных пунктаў беларускіх банкаў.
Нацыянальны банк Беларусі не камэнтуе інфармацыю аб прыпыненьні продажу валюты на біржы па афіцыйным курсе для куплі мэдыкамэнтаў. Такую інфармацыю распаўсюдзіла агенцтва «Рэйтар».
Нацыянальны банк Беларусі прагназуе зьніжэньне ваганьня курсу беларускага рубля адносна замежных валют. Незалежныя экспэрты перакананыя, што без канкрэтных крокаў спыніць хаос на валютным рынку немагчыма.
5 траўня ў Менску чакаюць дэлегацыю Камскага аўтамабільнага заводу. Кіраўніцтва расейскага прадпрыемства вязе пакет прапановаў на аб'яднаньне з МАЗам.
Курсы куплі і продажу даляраў у банках на Берасьцейшчыне практычна аднолькавыя, розьніца — усяго некалькі рублёў. Большасьць людзей не нясуць валюту ў абменьнікі. Карыстаюцца паслугамі валютчыкаў або зьвяртаюцца да прадпрымальнікаў.
У віцебскіх банках валютныя апэрацыі зьдзяйсьняюцца паводле квіткоў на чаргу, якія выдае адмысловы аўтамат. Тыя, хто спадзяецца набыць валюту, бяруць адразу па некалькі квіткоў на абменныя апэрацыі — адзін за адным.
Прадпрымальнікам з Гомелю даляры патрэбныя, каб закупляць тавар у Расеі. Некаторыя дзеля гэтага мабілізуюць нават сямейнікаў.
Каб набыць нават невялікую суму валюты ў банкаўскіх абменьніках, многія жыхары Беларусі стаяць у чэргах дзень і ноч.
Валютны рынак Беларусі ўжо другі месяц у паралізаваным стане. Легальна набыць даляры ці эўра ў абменных пунктах амаль немагчыма, міжбанкаўская біржа замёрла ў чаканьні большай пэўнасьці.
Міжнародны валютны фонд (МВФ) лічыць неабходным вызваліць Нацыянальны банк Беларусі ад дыктату адміністрацыі прэзыдэнта і ўраду.
Мова ідзе пра тыя аб’ёмы нафты і нафтапрадуктаў, якія вывозяцца з тэрыторыі краіны за межы мытнай прасторы Мытнага зьвязу.
Беларуская канстытуцыя гарантуе свабоду прэсы. Ці існуе гэтая свабода ў Беларусі ў рэальнасьці? Адказваюць жыхары Магілёва.
У Беларусі трэба перайсьці ад адміністрацыйных да рынкавых мэханізмаў набыцьця жыльля. Такую думку выказала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Галіна Палянская.
Рашэньне аб новым экспартным мыце на бэнзін сур'ёзна пагоршыць фінансавае становішча беларускіх нафтавікоў, якім зараз прыйдзецца плаціць значна больш высокую пошліну пры экспарце гэтага віду паліва, – лічыць Тацяна Манёнак, аглядальнік газэты "Белорусы і рынок".
Аб эканамічным становішчы Беларусі піша Міхаэль Людвіг у нямецкай Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Хто вінаваты ў тым, што ў Беларусі ўтварыўся жорсткі фінансавы крызыс? Адказваюць жыхары Івацэвічаў.
Беларусь траціць на дзяржаўныя субсыдыі прыблізна 14% ВУП. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе па асобных пытаньнях эканомікі Беларусі, падрыхтаваным групай супрацоўнікаў МВФ ў якасьці даведачнага дакумэнта для пэрыядычных кансультацый.
Беларусь заняла чацвёртае месца сярод краін былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты за першыя чатыры месяцы 2011 году.
Загрузіць яшчэ