Адной з галоўных прычынаў, з-за якой цэны на харчы ў Беларусі зноў пачалі рэгулявацца дзяржавай, экспэрты называюць адсутнасьць канкурэнцыі. Манапалісты харчовага рынку дыктуюць прадаўцам свае цэны. Абмежаваць іх апэтыты мог бы сапраўдны рынак. А паколькі яго няма, даводзіцца прымаць адміністратыўныя захады.
«На мой погляд, пакуль краіна на біядызэлі больш страціла, чым знайшла», — цытуюць губэрнатара гарадзенскія СМІ
На тле вострага эканамічнага крызісу ў Беларусі працягваецца кампанія навядзеньня парадку і дысцыпліны. Месяц таму Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў пераймаць у гэтай справе савецкі досьвед пачатку 80-х гадоў, кароткага перыяду кіраваньня Юрыя Андропава.
«Паток беларусаў, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Літвы, не слабее і нават павялічваецца, -- паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Cерада для шмат каго з прадпрымальнікаў на рынках Берасьцейшчыны, Віцебшчыны, Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў была першым днём вымушанага адпачынку. З 1-га чэрвеня яны часова спынілі працу на нявызначаны тэрмін. Прычына — адсутнасьць валюты, безь якой тавар за межамі Беларусі не набудзеш.
Урад і Нацбанк Беларусі 31 траўня накіравалі ў Міжнародны валютны фонд зварот аб выдзяленьні новага стабілізацыйнага крэдыту.
Ад 1 чэрвеня падвышаецца памер матэрыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзянаў, якія, паводле разьлікаў дзяржаўных эканамістаў, найбольш пацярпелі ў выніку дэвальвацыі ды наступнай інфляцыі.
Нацыянальны банк дазволіў прадаваць фізычным асобам новыя аўтамабілі за замежную валюту.
АГП падрыхтавала і зьбіраецца перадаць уладам альтэрнатыўную праграму выхаду з эканамічнага крызісу. Адзін з распрацоўнікаў праекту Станіслаў Багданкевіч асабіста перадаў кіраўніку ўраду Міхаілу Мясьніковічу асноўныя тэзісы гэтай праграмы.
"Ацэньваем памер падтрымкі ад 3,5 млрд. да 8 млрд. даляраў ЗША", — заявіў кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч. Плянуецца, што праграма будзе разьлічаная на 3—5 гадоў.
Афіцыйны Менск пакуль ня вызначыўся з сумай новага крэдыту Міжнароднага валютнага фонду. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў чакаюць вельмі складаных перамоваў з МВФ.
Кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся з былым кіраўніком Нацыянальнага банку Беларусі Станіславам Багданкевічам. Мясьніковіч прасіў у Багданкевіча кансультацыяў і ідэяў, як выйсьці з крызісу.
Пра гэта паведамілі ў беларускім прадстаўніцтве МВФ.1 чэрвеня ў Менску пачынае працаваць чарговая місія МВФ. У 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by.
Нацыянальны банк Беларусі падвысіў ад 1 чэрвеня стаўку рэфінансаваньня на 2 адсоткавых пункта - з 14% да 16% гадавых.
Крэдыт на куплю тавараў, пералік якіх зацьвярджаўся ўрадам (у сьпісе было 55 найменняў) можна было атрымаць пад 10% гадавых на тэрмін да трох гадоў.
Кіраўнік МЗС Расеі С.Лаўроў узяў удзел у пасяджэньні ў Менску Рады міністраў замежных спраў краінаў АДКБ. Зь міністрамі сустрэўся А.Лукашэнка, які цяпер кіруе Радай. Асобнай сустрэчы Лукашэнкі з Лаўровым не было.
І іранічна называе Беларусь "найбуйнейшай марской дзяржавай". "Мы занепакоеныя, што нашы беларускія калегі не выконваюць абавязацельстваў у рамках Мытнага саюзу", -- заявіў Г.Анішчанка.
Сёньня шмат хто з гандляроў на рынках Берасьцейшчыны, Гарадзеншчыны, Віцебшчыны ды іншых рэгіёнаў працуе апошні дзень. Ад заўтра яны часова спыняюць працу на няпэўны тэрмін.
Дзяржава зноў будзе вызначаць цэны на рыбу, сыр, крупы, каўбасу, гародніну, садавіну. Усяго ў новым сьпісе — 13 пазыцый. Пастанова ахоплівае і дзяржаўны, і прыватны сэктар.
Дзярждоўг Беларусі на 1 траўня 2011 году склаў больш за 42 трыльёны рублёў, што на 11,3% больш у параўнаньні з 1 студзеня 2011 году.
Што адбываецца там, дзе вы цяпер, як выглядае крызіс і выхад зь яго, што мяняецца і што застаецца бязь зьменаў? Летні фота- і відэаконкурс, сур'ёзныя прызы.<br><a href="http://www.svaboda.org/photogallery/6783.html" style="font-weight: bold;">Глядзі галерэю конкурсу</a>.
Нямеччына стане першай бязьядзернай буйной прамысловай дзяржавай ў Эўропе.Урад пасьля працяглай дыскусіі вырашыў паступова закрыць усе атамныя станцыі да 2022-га году.
Паводле адмыслоўцаў у галіне турызму, з прычыны працяглага фінансавага крызісу колькасьць тых беларусаў, якім удасца адпачыць за мяжой, сёлета можа скараціцца ўдвая.
Аб'ём дапамогі, якую дае Эўразьвяз краінам-суседзям, будзе залежаць ад дэмакратычных рэформаў у гэтых краінах, заявіў эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле.
Канцэрн "Белнафтахім" даручыў АЗС, якія належаць дзяржаўнаму ВА "Беларуснафта" і знаходзяцца ў прыгранічнай зоне і на буйных аўтамагістралях, прадаваць паліва нерэзыдэнтам Беларусі (у тым ліку расейцам) толькі за валюту.
Пад такім загалоўкам францускае выданьне La Tribune разважае пра цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў Беларусі і пра ролю Расеі ў гэтай сытуацыі.
Расейскае «Авторадио» адрэагавала песьняй на заяву Аляксандра Лукашэнкі, што шэраг СМІ, у тым ліку расейскіх, спыняць працу ў Беларусі, бо яны «нагнятаюць» сытуацыю на валютным і спажывецкім рынках.
Магчымы крэдыт Беларусі з боку ЭўрАзЭС складзе 1,2, а не 3 млрд. даляраў. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Дзянісаў.
Савет Міністраў пашырыў пералік сацыяльна значных тавараў, на якія можа ўводзіцца часовае рэгуляваньне цэн тэрмінам да 90 дзён, і замарозіў на іх цэны да 1 ліпеня.
Канцэрн «Белбіяфарм» унёс Міністэрству эканомікі Беларусі прапановы наконт падвышэньня цэнаў на лекавыя сродкі беларускай вытворчасьці.
14 чалавек памерлі і больш як 300 інфікаваныя ў Нямеччыне, дзе распаўсюджваецца небясьпечная кішэчная інфэкцыя. Яе пашырэньня баяцца ў Эўропе.
Да 2022 году Нямеччына адмовіцца ад выкарыстаньня ядзернай энэргіі. Такое рашэньне прынялі ў панядзелак на досьвітку, пасьля 13-гадзінавага паседжаньня партыі, што ўваходзяць у кіраўнічую кааліцыю.
Беларусь павышае стаўкі экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца з тэрыторыі краіны за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу.
Падзеньне афіцыйнага курсу беларускага рубля ня зьменшыла ажыятажны попыт на валюту: у абменных пунктах па-ранейшаму чэргі па даляры, эўра і расейскія рублі. Адмыслоўцы заяўляюць: пакуль курс даляра на так званым «чорным» рынку перавышае афіцыйны на 20%, валюта ў абменьніках ня зьявіцца.
Дзейнасьць міжбанкаўскай біржы з-за нявыгадных умоваў таргоў спаралізаваная.
Нацбанк Беларусі ад 1 чэрвеня павялічвае стаўку рэфінансаваньня з 14% да 16% гадавых. Такая пастанова прынятая праўленьнем Нацбанку "з улікам трывалага росту спажывецкіх цэнаў і высокіх інфляцыйных чаканьняў".
Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў ня бачыць падстаў для пераходу на разьлікі па бартэры з боку Беларусі. Пра гэта ён завіў журналістам 30 траўня ў Кіеве.
Нацбанк Беларусі не адновіць валютныя інтэрвэнцыі да таго часу, пакуль не паступіць крэдыт з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's зьмясьціла рэйтынг Менску на ўзроўні "В" у сьпісе CreditWatch з "нэгатыўным" прагнозам.
«Аляксандр Лукашэнка апынуўся паміж молатам і кавадлам», - піша газэта La Stampa. Італьянская прэса аналізуе варыянты паводзінаў кіраўніцтва Беларусі ў цяперашняй эканамічнай сытуацыі.
Канцэрн "Белбіяфарм" унёс у Міністэрства эканомікі Беларусі прапановы наконт падвышэньня цэнаў на лекавыя сродкі беларускай вытворчасьці. Канцэрн імкнецца мінімізаваць выдаткі ў сувязі з дэвальвацыяй афіцыйнага абменнага курсу беларускага рубля.
Беларускі эканамічны крызіс быў чаканым, паколькі дзяржава павінна жыць па сродках, а не выбудоўваць эканоміку ад выбараў да выбараў і ў доўг.
Пра гэта 27 траўня ў Менску заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Аляксандар Гур'янаў.
Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што кіраўніцтва краіны, нягледзячы на эканамічныя цяжкасьці, ня пойдзе на масавую прыватызацыю дзяржуласнасьці. Якое эканамічнае становішча, умовы працы і памер заробкаў у працоўных дзяржаўных прадпрыемстваў?
Усё больш выпадкаў, калі і дзяржаўныя, і камэрцыйныя банкі, спасылаючыся на адсутнасьць вольных сродкаў, ня могуць вярнуць людзям уклады і просяць кліентаў пачакаць.
Перамовы "Газпрому" аб павелічэньні долі ў "Белтрансгазе " з 50% да 100% знаходзяцца на завяршальнай стадыі. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін.
Прыватызацыя буйных беларускіх актываў — умова прадстаўленьня крэдыту ЭўрАзЭС Менску, зазначыў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
Інфляцыя ў Беларусі да канца году можа скласьці 133–139%, колькасьць малазабясьпечаных павялічыцца ўдвая, а ўрад прапануе замарозіць рост стаўкі першага тарыфнага разраду.
У Беларусі працягваецца спажывецкі ажыятаж на тле штодзённага росту коштаў. Людзі раскупляюць харчовыя тавары, перадусім тыя, якія чарговым разам маюць даражэць — цукар, гарэлку, мяса.
Вядомы швэдзкі эканаміст, экспэрт у справах эканомік посткамуністычных краінах Андэрс Аслунд аналізуе прычыны і магчымыя наступствы эканамічнага крызісу ў Беларусі.
Міліцыянты затрымалі юрыста царквы “Новае жыцьцё” Сяргея Луканіна пасьля таго, ён на вуліцы заклікаў у часе крызісу зьвярнуцца да Бога, а не панікаваць.
Загрузіць яшчэ