Беларусь разьлічвае падпісаць пагадненьне аб крэдыце зь Міжнародным валютным фондам восеньню гэтага году, паведаміў журналістам 4 чэрвеня ў Кіеве міністар фінансаў Андрэй Харкавец.
Міністры фінансаў краінаў ЭўрАзЭС ухвалілі ўдзяленьне Беларусі крэдыту на 3 мільярды даляраў з фонду арганізацыі, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расейскага ўраду.
У Кіеве Рада Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, якая складаецца зь міністраў фінансаў краінаў СНД, разглядала заяўку Беларусі на атрыманьне стабілізацыйнага крэдыту памерам больш за 3 мільярды даляраў на працягу трох гадоў, пачынаючы ўжо ад 2011-га.
Эканамічны крызіс, праблемы з набыцьцём наяўнай валюты, высокая арэндная плата й падаткі вымушаюць індывідуальных прадпрымальнікаў Гомеля зачыняць свае шапікі, распрадаваць рэшту тавараў.
Урад Беларусі не плянуе замарожваць банкаўскія дэпазыты грамадзян для стабілізацыі сітуацыі ў фінансавым сэктары краіны, заявіў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
Беларусь прыняла рашэньне прыпыніць транзыт у Расейскую Фэдэрацыю гародніны з краінаў Эўрапейскага Зьвязу.
Улады заяўляюць, што ў краіне няма недахопу сродкаў для аказаньня дзяржаўнай дапамогі малазабясьпечаным грамадзянам. Пра гэта паведаміла сёньня журналістам у Палаце прадстаўнікоў міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.
У Беларусі рэзка падвышаюцца цэны на будаўнічыя матэрыялы. З гэтай прычыны часта спыняецца індывідуальнае будаўніцтва, згортваецца дзейнасьць некаторых жыльлёва-будаўнічых каапэратываў. РЭГІЯНАЛЬНЫ АГЛЯД
4 чэрвеня ў Кіеве будзе разглядацца заяўка на атрыманьне Беларусьсю стабілізацыйнага крэдыту памерам 3 мільярды даляраў з Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЭўрАзЭС. У самім фондзе прагназуюць станоўчае рашэньне.
Дзяржаўныя экспэрты падлічылі, што беларускае насельніцтва трымае ў панчохах амаль паўтара дзясятка мільярда даляраў.
Віцэ-прэм'ер беларускага ураду Беларусі Сяргей Румас заявіў, што беларускія ўлады маюць намер цалкам стабілізаваць сытуацыю на валютным рынку на працягу бліжэйшых 10-14 дзён.
Урад Беларусі падрыхтаваў праект дзяржаўнага рашэньня, у выпадку прыняцьця якога дзейныя са студзеня сёлета стаўкі акцызаў на піва, гарэлку і цыгарэты вырастуць у 4-5 разоў.
Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's зьнізіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі 4 найбуйнейшых беларускіх банкаў - Беларусбанку, Белзьнешэканомбанку, БПБ-Банку і Белаграпрамбанку.
Эканамічны крызіс адмоўна адбіваецца на працы грамадзкага транспарту ў вясковых рэгіёнах. Па дадзеных Міністэрства транспарту і камунікацый, цяпер у Беларусі засталося 4460 аўтобусных маршрутаў — на 500 менш, чым на пачатку 2000-х гадоў.
Распараджэньнем ураду краіны да 1 ліпеня зьніжаныя гандлёвыя надбаўкі на шэраг харчовых тавараў. Цягам 90 дзён цэны на іх будуць замарожаныя. Ці адчулі клопат дзяржавы пакупнікі ўнівэрсамаў і як адміністрацыйнае рэгуляваньне паўплывае на эканамічнае становішча?
Сытуацыя на фінансавым рынку Беларусі не паказвае тэндэнцыі да паляпшэньня. Людзі ў разгар адпачынкаў ня могуць свабодна набыць валюту, каб выехаць за межы краіны, празь перабоі ў працы міжбанкаўскай біржы абмежаваныя ў магчымасьцях і кампаніі, якія пастаўляюць імпартную прадукцыю.
Пакуль рана казаць пра дакладныя кошты на газ для Беларусі, - сказаў "Свабодзе" афіцыйны прадстаўнік расейскага "Газпрому" Сяргей Купрыянаў.
МВФ толькі што атрымаў запыт ад уладаў Беларусі аб фінансавай падтрымцы. Пытаньні аб тым, ці дасьць крэдыт МВФ і якія могуць быць яго ўмовы, маюць вырашацца на пазьнейшай стадыі падрыхтоўкі праграмы, -- паведаміла "Свабодзе" прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.
Адной з галоўных прычынаў, з-за якой цэны на харчы ў Беларусі зноў пачалі рэгулявацца дзяржавай, экспэрты называюць адсутнасьць канкурэнцыі. Манапалісты харчовага рынку дыктуюць прадаўцам свае цэны. Абмежаваць іх апэтыты мог бы сапраўдны рынак. А паколькі яго няма, даводзіцца прымаць адміністратыўныя захады.
«На мой погляд, пакуль краіна на біядызэлі больш страціла, чым знайшла», — цытуюць губэрнатара гарадзенскія СМІ
На тле вострага эканамічнага крызісу ў Беларусі працягваецца кампанія навядзеньня парадку і дысцыпліны. Месяц таму Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў пераймаць у гэтай справе савецкі досьвед пачатку 80-х гадоў, кароткага перыяду кіраваньня Юрыя Андропава.
«Паток беларусаў, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Літвы, не слабее і нават павялічваецца, -- паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Cерада для шмат каго з прадпрымальнікаў на рынках Берасьцейшчыны, Віцебшчыны, Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў была першым днём вымушанага адпачынку. З 1-га чэрвеня яны часова спынілі працу на нявызначаны тэрмін. Прычына — адсутнасьць валюты, безь якой тавар за межамі Беларусі не набудзеш.
Урад і Нацбанк Беларусі 31 траўня накіравалі ў Міжнародны валютны фонд зварот аб выдзяленьні новага стабілізацыйнага крэдыту.
Ад 1 чэрвеня падвышаецца памер матэрыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзянаў, якія, паводле разьлікаў дзяржаўных эканамістаў, найбольш пацярпелі ў выніку дэвальвацыі ды наступнай інфляцыі.
Нацыянальны банк дазволіў прадаваць фізычным асобам новыя аўтамабілі за замежную валюту.
АГП падрыхтавала і зьбіраецца перадаць уладам альтэрнатыўную праграму выхаду з эканамічнага крызісу. Адзін з распрацоўнікаў праекту Станіслаў Багданкевіч асабіста перадаў кіраўніку ўраду Міхаілу Мясьніковічу асноўныя тэзісы гэтай праграмы.
"Ацэньваем памер падтрымкі ад 3,5 млрд. да 8 млрд. даляраў ЗША", — заявіў кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч. Плянуецца, што праграма будзе разьлічаная на 3—5 гадоў.
Афіцыйны Менск пакуль ня вызначыўся з сумай новага крэдыту Міжнароднага валютнага фонду. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў чакаюць вельмі складаных перамоваў з МВФ.
Кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся з былым кіраўніком Нацыянальнага банку Беларусі Станіславам Багданкевічам. Мясьніковіч прасіў у Багданкевіча кансультацыяў і ідэяў, як выйсьці з крызісу.
Пра гэта паведамілі ў беларускім прадстаўніцтве МВФ.1 чэрвеня ў Менску пачынае працаваць чарговая місія МВФ. У 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by.
Нацыянальны банк Беларусі падвысіў ад 1 чэрвеня стаўку рэфінансаваньня на 2 адсоткавых пункта - з 14% да 16% гадавых.
Крэдыт на куплю тавараў, пералік якіх зацьвярджаўся ўрадам (у сьпісе было 55 найменняў) можна было атрымаць пад 10% гадавых на тэрмін да трох гадоў.
Кіраўнік МЗС Расеі С.Лаўроў узяў удзел у пасяджэньні ў Менску Рады міністраў замежных спраў краінаў АДКБ. Зь міністрамі сустрэўся А.Лукашэнка, які цяпер кіруе Радай. Асобнай сустрэчы Лукашэнкі з Лаўровым не было.
І іранічна называе Беларусь "найбуйнейшай марской дзяржавай". "Мы занепакоеныя, што нашы беларускія калегі не выконваюць абавязацельстваў у рамках Мытнага саюзу", -- заявіў Г.Анішчанка.
Сёньня шмат хто з гандляроў на рынках Берасьцейшчыны, Гарадзеншчыны, Віцебшчыны ды іншых рэгіёнаў працуе апошні дзень. Ад заўтра яны часова спыняюць працу на няпэўны тэрмін.
Дзяржава зноў будзе вызначаць цэны на рыбу, сыр, крупы, каўбасу, гародніну, садавіну. Усяго ў новым сьпісе — 13 пазыцый. Пастанова ахоплівае і дзяржаўны, і прыватны сэктар.
Дзярждоўг Беларусі на 1 траўня 2011 году склаў больш за 42 трыльёны рублёў, што на 11,3% больш у параўнаньні з 1 студзеня 2011 году.
Што адбываецца там, дзе вы цяпер, як выглядае крызіс і выхад зь яго, што мяняецца і што застаецца бязь зьменаў? Летні фота- і відэаконкурс, сур'ёзныя прызы.<br><a href="http://www.svaboda.org/photogallery/6783.html" style="font-weight: bold;">Глядзі галерэю конкурсу</a>.
Нямеччына стане першай бязьядзернай буйной прамысловай дзяржавай ў Эўропе.Урад пасьля працяглай дыскусіі вырашыў паступова закрыць усе атамныя станцыі да 2022-га году.
Паводле адмыслоўцаў у галіне турызму, з прычыны працяглага фінансавага крызісу колькасьць тых беларусаў, якім удасца адпачыць за мяжой, сёлета можа скараціцца ўдвая.
Аб'ём дапамогі, якую дае Эўразьвяз краінам-суседзям, будзе залежаць ад дэмакратычных рэформаў у гэтых краінах, заявіў эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле.
Канцэрн "Белнафтахім" даручыў АЗС, якія належаць дзяржаўнаму ВА "Беларуснафта" і знаходзяцца ў прыгранічнай зоне і на буйных аўтамагістралях, прадаваць паліва нерэзыдэнтам Беларусі (у тым ліку расейцам) толькі за валюту.
Пад такім загалоўкам францускае выданьне La Tribune разважае пра цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў Беларусі і пра ролю Расеі ў гэтай сытуацыі.
Расейскае «Авторадио» адрэагавала песьняй на заяву Аляксандра Лукашэнкі, што шэраг СМІ, у тым ліку расейскіх, спыняць працу ў Беларусі, бо яны «нагнятаюць» сытуацыю на валютным і спажывецкім рынках.
Магчымы крэдыт Беларусі з боку ЭўрАзЭС складзе 1,2, а не 3 млрд. даляраў. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Дзянісаў.
Савет Міністраў пашырыў пералік сацыяльна значных тавараў, на якія можа ўводзіцца часовае рэгуляваньне цэн тэрмінам да 90 дзён, і замарозіў на іх цэны да 1 ліпеня.
Канцэрн «Белбіяфарм» унёс Міністэрству эканомікі Беларусі прапановы наконт падвышэньня цэнаў на лекавыя сродкі беларускай вытворчасьці.
14 чалавек памерлі і больш як 300 інфікаваныя ў Нямеччыне, дзе распаўсюджваецца небясьпечная кішэчная інфэкцыя. Яе пашырэньня баяцца ў Эўропе.
Да 2022 году Нямеччына адмовіцца ад выкарыстаньня ядзернай энэргіі. Такое рашэньне прынялі ў панядзелак на досьвітку, пасьля 13-гадзінавага паседжаньня партыі, што ўваходзяць у кіраўнічую кааліцыю.
Загрузіць яшчэ