Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш віна і меней хлеба


Аб'ём вытворчасьці ў харчовай прамысловасьці ў студзені—красавіку 2011 году павялічыўся на 9,6% у параўнаньні з такім самым пэрыядам летась, са спасылкай на Белстат паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым выпуск цукру за 4 месяцы зьнізіўся на 20,5% і склаў 203,1 тыс. тон. У красавіку выраблена 26,4 тыс. тон (на 73,3% больш, чым у сакавіку 2011 году).

Запасы цукру на 1 траўня склалі 117 тыс. тон, ці 230,5% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасьці. Разам з тым у студзені—красавіку было прададзена 57,1 тыс. тон цукру, што перавысіла леташні паказчык на 42,8%.

Выпуск мяса за чатыры месяцы павялічыўся на 2,8% (227,3 тыс. тон), плодаагароднінных кансэрваў — на 24% (166,1 млн. умоўных адзінак), пладовых він — на 1,6% (5,4 млн. дал), вінаградных він — на 30,9% (848 тыс. дал), тытунёвых вырабаў — на 33,9% (10 млрд. шт.), піва — на 20,4% (12,4 млн. дал).

У той жа час зьнізілася вытворчасьць алею — на 16,1% (31,6 тыс. тон), хлеба і хлебабулачных вырабаў — на 3,2% (160 тыс. тон), маянэзу — на 2,5% (7 тыс. тон).

Запасы вінаградных він на 1 траўня 2011 году ў 1,71 раза перавысілі сярэднямесячны аб'ём вытворчасьці, каньяку — амаль у 1,6 раза, плодаагароднінных кансэрваў — у 2,6 раза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG