Наколькі сур'ёзныя заявы пра лібэралізацыю эканомікі, якія цяпер увесь час гучаць з вуснаў беларускіх урадоўцаў? Наколькі з гэтымі заявамі стасуецца палітыка ўраду адносна індывідуальных прадпрымальнікаў? Якія наступствы будзе мець агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікаў, які адбыўся 10 сьнежня? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, выдавец Інтэрнэт-газэты БДГ Пётар Марцаў і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Канстанцін Скуратовіч.