Сёньня ў Рэчыцы ў ДК мікрараёну “Рытм” адбылася сустрэча прадпрымальнікаў, якія страйкуюць, з прадстаўнікамі райвыканкаму, абласной і раённай падатковых інспэкцыяў, мясцовай і гомельскай абласной мытных службаў.
Сёньня ў Магілёве й Бабруйску не працавалі гарадзкія рынкі й гандлёвыя цэнтры. У Бабруйску на гарадзкім рынку адбыўся стыхійны мітынг.
Сёньня ў Менску прайшло сумеснае паседжаньне кіраўнікоў аграрных міністэрстваў Беларусі й Расеі. Зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца беларускія аграрыі на расейскім рынку?
Сёньня па ўсёй Беларусі прайшлі папераджальныя акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.
У Віцебску на Полацкім, Смаленскім, Чкалаўскім і Паўднёвым кірмашах, а таксама ў гандлёвым цэнтры “Эвіком” страйк падтрымалі каля 85% прадпрымальнікаў.
У страйку індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі бяруць удзел каля 40% дробных гандляроў. /img/icon-photogallary.gif
Сусьветны фінансавы крызіс ідзе па сьвеце. Беларусь на гэтым тле пачувае сябе адносна спакойна. Аднак, канстатуюць экспэрты, горшае для краіны яшчэ наперадзе.
Міністар эканомікі Мікалай Зайчанка спрагназаваў зьніжэньне тэмпаў росту валавага ўнутранага прадукту ў першым квартале 2009 году да 5%, а ў другім — да 7%.
Індывідуальныя прадпрымальнікі завяршаюць падрыхтоўку да страйку, мітынгу і шэсьця. Што змушае гандляроў ізноў выходзіць на вуліцу?
Попыт на наяўную валюту ў параўнаньні зь верасьнем павялічыўся на 30 працэнтаў – гэта і прывяло да зьяўленьня валютчыкаў.
Адно з самых пасьпяховых і стабільных прадпрыемстваў Магілёва, акцыянэрнае таварыства “Магатэкс” сутыкнулася з праблемамі рэалізацыі прадукцыі як на ўнутраным, так і на зьнешнім рынку.
Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка спрагназаваў зьніжэньне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў першым квартале 2009 году да 5 працэнтаў.
Наколькі рэалістычным цяпер выглядае атрыманьне крэдыту ад МВФ? На якія крокі гатовы ісьці ўлады дзеля гэтых грошаў?
Прыкладна 100—120 тысяч беларускіх прадпрымальнікаў пасьля Новага году могуць стаць беспрацоўнымі. Гэтыя лічбы прагучалі сёньня падчас круглага стала па праблемах прадпрымальніцтва.
У найбліжэйшую сераду ў рэгіёнах Беларусі чакаюцца масавыя пратэсты прадпрымальнікаў. Да аднадзённага страйку заклікае арганізацыйны камітэт кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.
Магілёўскія й бабруйскія прадпрымальнікі 10 сьнежня падтрымаюць усебеларускую акцыю пратэсту. У абласным цэнтры адміністрацыі рынкаў ужо папярэджваюць гандляроў — калі тыя ў гэты дзень ня будуць працаваць, іх пазбавяць гандлёвых месцаў.
Былы палітвязень Валеры Леванеўскі крытычна ставіцца да акцыяў, якія заплянаваныя бізнэсоўцамі на 10 і 15 сьнежня.
10 сьнежня ў некаторых гарадах Гомельшчыны прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці аднадзённы папераджальны страйк — на знак пратэсту супраць уводу з 1 студзеня новага парадку дэкляраваньня тавараў.
8 сьнежня ў Менск прыяжджае місія тэхнічнага садзейнічаньня ў пытаньняў грашова-крэдытнай палітыкі МВФ.
Прадпрыемствам дазволена пастаўляць на экспарт прадукцыю ніжэй за сабекошт.
У рэгіёнах пачынаюць зьніжаць і нават спыняць вытворчасьць філіялы Менскага аўтазаводу. Сёньня такія паведамленьні прайшлі з Магілёва і Баранавічаў.
Прадпрыемства ААТ “Edem”, якое месьціцца ў вёсцы Гожа Гарадзенскага раёну, перайшло на дзьвюхзьменны графік працы, скарацілася вытворчасьць, рабочыя пачалі звальняцца.
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 5 сьнежня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 6 рублёў і склаў 2180 рублёў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў замяніць кіраўнікоў, якія ня здольныя працаваць ва ўмовах крызісу.
У Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі заяўляюць, што ня бачылі рашэньня ўраду аб паніжэньні тарыфнай стаўкі першага разраду на 15,4%.
Упершыню амаль за паўтара дзясятка гадоў зьменшана тарыфная стаўка І разраду, якая наўпрост уплывае на заробкі бюджэтнікаў.
“Так, мы зьнізілі заробак”, – пацьвердзіў намесьнік міністра эканомікі. Ён патлумачыў: такія дзеяньні выкліканыя тым, што паменшыліся выплаты ў бюджэт.
Тарыфную стаўку панізілі на 15,4%. Ад 1 сьнежня стаўка першага разраду – 77 тысячаў рублёў. Раней яна складала 91 тысячу.
Нацбанк Беларусі прапануе прыцягваць да адказнасьці тых, хто сее паніку сярод укладнікаў.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў зьвесткі пра стан розных галінаў эканомікі ў кастрычніку. Амаль па ўсіх пазыцыях назіраецца зьмяншэньне тэмпаў вытворчасьці і падвышэньне індэксу спажывецкіх коштаў.
Нацыянальны банк Беларусі пачаў барацьбу з тымі, хто распаўсюджвае ілжывую інфармацыю.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня запрасіла ва ўрада 3,8 трыльёна рублёў (1,7 мільярда даляраў) ЗША.
Які банк хоча купіць у Беларусі Ашчадны банк Расеі? Што павінна рабіць дзяржава, каб не дапусьціць манапалізацыі банкаўскай сфэры адной краінай?
Аб’ём беларускіх калійных угнаеньняў, якія транспартуюцца праз порт Клайпеды, у кастрычніку скараціўся аж у 5 разоў — з 250 тысяч тон да 50 тысяч тон.
Пасьля аб’яднаньня “Нафтану” і ”Паліміру” кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў спадзяецца хутчэй знайсьці агульнага інвэстара, каб выжыць ва ўмовах крызісу.
Звыш 130 працаўнікоў Добрускага маслазаводу — філіялу гомельскага ААТ “Малочныя прадукты” — адпраўленыя ў вымушаны адпачынак.
"Галіны “Дружбы” маюць быць зачыненыя. Польшча і Нямеччына павінны будуць атрымліваць расейскую нафту праз марскія тэрміналы”.
Сьнежань для Магілёўшчыны стане месяцам жорсткай эканоміі. Пра гэта ўчора абвясьціў аблвыканкам.
На Гомельскім хімічным заводзе спынены выраб грануляванага амафосу — унівэрсальнага азотна-фосфарнага ўгнаеньня. Не працуе адпаведны цэх — адзін з трох асноўных на прадпрыемстве.
Група экспэртаў Усясьветнага банку сёньня пачне працу ў Менску з мэтай ацэнкі бягучай макраэканамічнай сытуацыі ў Беларусі.
Ідзе падрыхтоўка да акцый пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. На 15 сьнежня ў Менску заплянаваныя шэсьце і мітынг.
У кастрычніку сярэдняя зарплата ў Беларусі склала 452 даляры. Яна павялічылася ў параўнаньні зь мінулым годам на 25,9%.
Расейскі прэміер Уладзімер Пуцін падпісаў распараджэньне аб праектаваньні і будаўніцтве другой чаргі Балтыйскай нафтаправоднай сыстэмы БТС-2.
Ад сёньня ў Беларусі на 10% патаньнелі бэнзін і дызэльнае паліва. Такога ў найноўшай гісторыі яшчэ не было — дагэтуль кошты на бэнзін толькі расьлі.
Будаўнікам магілёўскага будаўнічага ўпраўленьня № 129 пачалі выплачваць заробак. Затрымка зь яго выплатай 28 лістапада справакавала страйк, у якім удзельнічалі трыццаць будаўнікоў. Акцыя пратэсту доўжылася блізу гадзіны.
Канцэрт “Белнафтахім” зьнізіў цэны на бэнзін і дызэльнае паліва.
Тарыфы для цягнікоў далёкага сьледваньня вырастуць на 10%. Падаражэньне адбудзецца з 21 па 30 сьнежня.
Беларускі ўрад рыхтуе комплексную праграму мадэрнізацыі і лібэралізацыі эканомікі.
Колькі беларусаў працуюць за мяжой? Дзе шукаюць лепшай долі? Ці абароненыя яны за мяжой? Чаму існуе працоўная эксплюатацыя беларусаў у суседняй Расеі?
Як толькі страйк пачаўся, прыехалі галоўны інжынэр і намесьнік генэральнага дырэктара ды паабяцалі, што заробак выплацяць у панядзелак.
Загрузіць яшчэ