Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будаўнікі патрабуюць падвышэньня заробку


Будаўнікам магілёўскага будаўнічага ўпраўленьня № 129 пачалі выплачваць заробак. Затрымка зь яго выплатай 28 лістапада справакавала страйк, у якім удзельнічалі трыццаць будаўнікоў. Акцыя пратэсту доўжылася блізу гадзіны.


Галоўны інжынэр і намесьнік генэральнага дырэктара будаўнічага трэсту “Лаўсанбуд” пераканалі будаўнікоў выйсьці на працоўныя месцы ды паабяцалі выплаціць заробак.

Паводле аднаго з страйкоўцаў, Мікалая Расюка, сёньня кіраўніцтву будаўнічага трэсту пісьмова было перададзенае патрабаваньне падвысіць заробак у паўтара раза.

“Мы патрабуем выкананьня ўказа ўраду, які выйшаў у лістападзе, пра павышэньне заробку будаўнікам у 1,47 раза. Будаўнікам нашай управы заробку не павысілі, а значыць, ня выканалі патрабаваньня ўраду. Наша кіраўніцтва тлумачыць, што ўказ тычыцца толькі тых будоўляў, якія распачалі на момант падпісаньня ўказу, а наш дом будуецца ўжо два гады. Мы з гэтым пагадзіцца ня можам”.

Калі патрабаваньне ня будзе задаволенае, будаўнікі зноў абвесьцяць страйк, цьвердзіць Мікалай Расюк.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG