Прадпрыемствам дазволена пастаўляць на экспарт прадукцыю ніжэй за сабекошт.
У рэгіёнах пачынаюць зьніжаць і нават спыняць вытворчасьць філіялы Менскага аўтазаводу. Сёньня такія паведамленьні прайшлі з Магілёва і Баранавічаў.
Прадпрыемства ААТ “Edem”, якое месьціцца ў вёсцы Гожа Гарадзенскага раёну, перайшло на дзьвюхзьменны графік працы, скарацілася вытворчасьць, рабочыя пачалі звальняцца.
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 5 сьнежня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 6 рублёў і склаў 2180 рублёў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў замяніць кіраўнікоў, якія ня здольныя працаваць ва ўмовах крызісу.
У Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі заяўляюць, што ня бачылі рашэньня ўраду аб паніжэньні тарыфнай стаўкі першага разраду на 15,4%.
Упершыню амаль за паўтара дзясятка гадоў зьменшана тарыфная стаўка І разраду, якая наўпрост уплывае на заробкі бюджэтнікаў.
“Так, мы зьнізілі заробак”, – пацьвердзіў намесьнік міністра эканомікі. Ён патлумачыў: такія дзеяньні выкліканыя тым, што паменшыліся выплаты ў бюджэт.
Тарыфную стаўку панізілі на 15,4%. Ад 1 сьнежня стаўка першага разраду – 77 тысячаў рублёў. Раней яна складала 91 тысячу.
Нацбанк Беларусі прапануе прыцягваць да адказнасьці тых, хто сее паніку сярод укладнікаў.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў зьвесткі пра стан розных галінаў эканомікі ў кастрычніку. Амаль па ўсіх пазыцыях назіраецца зьмяншэньне тэмпаў вытворчасьці і падвышэньне індэксу спажывецкіх коштаў.
Нацыянальны банк Беларусі пачаў барацьбу з тымі, хто распаўсюджвае ілжывую інфармацыю.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня запрасіла ва ўрада 3,8 трыльёна рублёў (1,7 мільярда даляраў) ЗША.
Які банк хоча купіць у Беларусі Ашчадны банк Расеі? Што павінна рабіць дзяржава, каб не дапусьціць манапалізацыі банкаўскай сфэры адной краінай?
Аб’ём беларускіх калійных угнаеньняў, якія транспартуюцца праз порт Клайпеды, у кастрычніку скараціўся аж у 5 разоў — з 250 тысяч тон да 50 тысяч тон.
Пасьля аб’яднаньня “Нафтану” і ”Паліміру” кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў спадзяецца хутчэй знайсьці агульнага інвэстара, каб выжыць ва ўмовах крызісу.
Звыш 130 працаўнікоў Добрускага маслазаводу — філіялу гомельскага ААТ “Малочныя прадукты” — адпраўленыя ў вымушаны адпачынак.
"Галіны “Дружбы” маюць быць зачыненыя. Польшча і Нямеччына павінны будуць атрымліваць расейскую нафту праз марскія тэрміналы”.
Сьнежань для Магілёўшчыны стане месяцам жорсткай эканоміі. Пра гэта ўчора абвясьціў аблвыканкам.
На Гомельскім хімічным заводзе спынены выраб грануляванага амафосу — унівэрсальнага азотна-фосфарнага ўгнаеньня. Не працуе адпаведны цэх — адзін з трох асноўных на прадпрыемстве.
Група экспэртаў Усясьветнага банку сёньня пачне працу ў Менску з мэтай ацэнкі бягучай макраэканамічнай сытуацыі ў Беларусі.
Ідзе падрыхтоўка да акцый пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. На 15 сьнежня ў Менску заплянаваныя шэсьце і мітынг.
У кастрычніку сярэдняя зарплата ў Беларусі склала 452 даляры. Яна павялічылася ў параўнаньні зь мінулым годам на 25,9%.
Расейскі прэміер Уладзімер Пуцін падпісаў распараджэньне аб праектаваньні і будаўніцтве другой чаргі Балтыйскай нафтаправоднай сыстэмы БТС-2.
Ад сёньня ў Беларусі на 10% патаньнелі бэнзін і дызэльнае паліва. Такога ў найноўшай гісторыі яшчэ не было — дагэтуль кошты на бэнзін толькі расьлі.
Будаўнікам магілёўскага будаўнічага ўпраўленьня № 129 пачалі выплачваць заробак. Затрымка зь яго выплатай 28 лістапада справакавала страйк, у якім удзельнічалі трыццаць будаўнікоў. Акцыя пратэсту доўжылася блізу гадзіны.
Канцэрт “Белнафтахім” зьнізіў цэны на бэнзін і дызэльнае паліва.
Тарыфы для цягнікоў далёкага сьледваньня вырастуць на 10%. Падаражэньне адбудзецца з 21 па 30 сьнежня.
Беларускі ўрад рыхтуе комплексную праграму мадэрнізацыі і лібэралізацыі эканомікі.
Колькі беларусаў працуюць за мяжой? Дзе шукаюць лепшай долі? Ці абароненыя яны за мяжой? Чаму існуе працоўная эксплюатацыя беларусаў у суседняй Расеі?
Як толькі страйк пачаўся, прыехалі галоўны інжынэр і намесьнік генэральнага дырэктара ды паабяцалі, што заробак выплацяць у панядзелак.
Урад Беларусі ініцыюе новыя перамовы з Расеяй пра цану паставак газу ў 2009 годзе, заявіў журналістам у Менску віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў.
Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў сёньня публічна прызнаў, што ўсясьветны эканамічна-фінансавы крызіс закрануў і Беларусь.
Урад Беларусі ініцыюе новыя перамовы з Расеяй аб цане паставак газу ў 2009 годзе, заявіў журналістам у Менску віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў.
Віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў паведаміў, што перамовы з МВФ наконт атрыманьня крэдыту працягваюцца.
“Цалкам пазьбегнуць уплыву ўсясьветнага эканамічнага-фінансавага крызісу ня ўдасца нікому”, – заявіў сёньня віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў.
Паводле некаторых зьвестак, на складах сабралася прадукцыі на мільярды рублёў, бо спажыўцы ва ўмовах фінансавага крызісу імкнуцца купляць таньнейшыя адпаведнікі.
Прадстаўнік Нацыянальнага банку Павал Калаур заявіў, што прычынай сталі рэзкія ваганьні ў дынаміцы курсу даляра.
Работнікі ўправы й дапаможных службаў магілёўскага заводу “Тэхнапрыбор” адпраўленыя ў вымушаныя адпачынкі.
Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку РБ Павал Калаур сказаў сёньня журналістам, што Нацыянальны банк спадзяецца на атрыманьне крэдыту ад МВФ.
Пра гэта сёньня заявіў першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Павал Калаур падчас выступу перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
У Беларусі забаронена перадаплата за пастаўкі імпартных тавараў. Напалову паменшыць аб’ёмы імпартных закупак некаторых тавараў плянуецца ўжо ў лістападзе – сьнежні.
Прадукты харчаваньня даражэюць штомесяц. Але павышаюць цэны ў розных рэгіёнах Беларусі па-рознаму. Разьбежкі ў кастрычніцкіх цэнах на прадукты харчаваньня дасягалі 30%. Як ставяцца да падвышэньня кошту прадуктаў харчаваньня спажыўцы, ці зьвязваюць гэта з надыходам фінансавага крызісу?
Яраслаў Раманчук: Падвышэньне акцызаў сьведчыць пра існаваньне моцнага лобі паліўнага сэктару, які манапалізаваў права вызначаць нацыянальныя інтарэсы.
У большасьці вышэйшых навучальных устаноў пераразьлік аплаты робіцца з 1 лістапада.
Абвал коштаў нафты спрычыніўся да зьніжэньня цэнаў на бэнзін і дызпаліва практычна па ўсім сьвеце. Ці не адзіным рэгіёнам, дзе гэтыя працэсы ігнаруюцца, застаецца Беларусь.
Гандляры рынкаў у большасьці рэгіёнаў Беларусі пацьвердзілі свае намеры далучыцца да страйку прадпрымальнікаў 10 сьнежня.
Новыя ўмовы працы могуць прывесьці да масавых банкруцтваў прадпрымальнікаў.
Каля 800 прадпрымальнікаў Рэчыцы рыхтуюцца правесьці 10 сьнежня аднадзённы папераджальны страйк.
Загрузіць яшчэ