Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія тавары не купляюць ужо і ў Беларусі


“Цалкам пазьбегнуць уплыву ўсясьветнага эканамічнага-фінансавага крызісу ня ўдасца нікому”, – заявіў сёньня падчас выступу на сумесным паседжаньня абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў.


Ён заявіў, што ўплыў фінансавага крызісу найперш выяўляецца ў павялічэньні складзкіх запасаў прадукцыі і цяжкасьцямі з яе рэалізацыяй. Кабякоў патлумачыў гэта зьніжэньнем плацёжнай здольнасьці расейскіх і ўкраінскіх пакупнікоў.

Другая тэндэнцыя – рэзка зьменшыліся сусьветныя кошты на шэраг тавараў, якія экспартуе Беларусь, асабліва гэта адчулі прадпрыемствы “Белнафтахіма”.

Адмоўнае сальда ў зьнешнім гандлі склала за 9 месяцаў 2 мільярды 744 мільёны даляраў, што на 888 мільёнаў больш чым за аналягічны пэрыяд летась. Паводле Кабякова, зьявілася тэндэнцыя зьніжэньня попыту на беларускія тавары ўнутры краіны. Што да інфляцыі, то да канца году паводле афіцыйнай статыстыкі яна складзе 14, 5 працэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG