Расейскі рубель фактычна ўжо <em>стаў</em> рэгіянальнай рэзэрвовай валютай, заявіў прадстаўнік Цэнтрабанку Расеі. Кіраўнік нашага Нацбанку лічыць, што <em>стане</em>.
Фінансавы крызіс ахоплівае ўсё большую колькасьць прамысловых аб’ектаў, перадусім дзяржаўнай формы ўласнасьці. Найбольш яго наступствы адчуваюцца ў рэгіёнах.
Учора амэрыканскі Сэнат адхіліў зацьверджаны Палатай прадстаўнікоў законапраект, які прапанаваў выдзяліць тром найбуйнейшым прадуцэнтам аўтамабіляў у ЗША — General Motors, Chrysler, Ford — дапамогу ў памеры 14 мільярдаў даляраў.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў: На складах — 77,5% запасаў. Гэта ўдзельная вага сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасьці”.
Сёлета на 1-га сьнежня колькасьць беспрацоўных жанчын дасягнула 61,6%. Рынак працы арыентаваны ў большай ступені на выкарыстаньне мужчынскіх рук.
Старшыня Нацбанку раней заяўляў, што курс рубля да даляра на 1 студзеня не перавысіць 2200 рублёў за даляр. Тым часам 2200 даляр будзе каштаваць ужо заўтра.
Найбуйнейшыя прадпрыемствы Вайкавыску адчуваюць праблему з разьлікамі з боку расейскіх і ўкраінскіх партнэраў.
Эўрапейскі зьвяз гатовы да перамоваў аб уступленьні Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Але ці ў стане афіцыйны Менск выканаць умовы СГА?
Па выніках 2008 году інфляцыя можа скласьці 13,5% замест прагназаваных 6—8%. Беларусь у далейшым разьлічвае купляць газ у Расеі па цане ня больш як 160 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў.
Прадпрымальнікі гатовыя перайсьці да новых сродкаў барацьбы за свае правы. Яны могуць спыніць выплату падаткаў і арэнднай платы.
Міністар сельскай гаспадаркі Расеі: “Каб скараціць аб’ёмы імпарту з краінаў далёкага замежжа, Расея зацікаўленая ў павелічэньні долі паставак харчаваньня зь Беларусі.
Магілёўскі завод “Электрарухавік” ад лістападу мае праблемы са збытам прадукцыі, блізу дзьвюх трацінаў якой пастаўляе ў Расею.
Сёньня ў офісе АГП прэзэнтавалі праграму “Новы эканамічны курс. Першыя 100 крокаў”, распрацаваную незалежнымі экспэртамі пад кіраўніцтвам Яраслава Раманчука.
Беларускі ўрад прыняў пастанову, паводле якой цэны на беларускую прадукцыю на ўнутраным рынку будуць фармавацца сыходзячы з рынкавай сытуацыі.
Сёньня ў Рэчыцы ў ДК мікрараёну “Рытм” адбылася сустрэча прадпрымальнікаў, якія страйкуюць, з прадстаўнікамі райвыканкаму, абласной і раённай падатковых інспэкцыяў, мясцовай і гомельскай абласной мытных службаў.
Сёньня ў Магілёве й Бабруйску не працавалі гарадзкія рынкі й гандлёвыя цэнтры. У Бабруйску на гарадзкім рынку адбыўся стыхійны мітынг.
Сёньня ў Менску прайшло сумеснае паседжаньне кіраўнікоў аграрных міністэрстваў Беларусі й Расеі. Зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца беларускія аграрыі на расейскім рынку?
Сёньня па ўсёй Беларусі прайшлі папераджальныя акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.
У Віцебску на Полацкім, Смаленскім, Чкалаўскім і Паўднёвым кірмашах, а таксама ў гандлёвым цэнтры “Эвіком” страйк падтрымалі каля 85% прадпрымальнікаў.
У страйку індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі бяруць удзел каля 40% дробных гандляроў. /img/icon-photogallary.gif
Сусьветны фінансавы крызіс ідзе па сьвеце. Беларусь на гэтым тле пачувае сябе адносна спакойна. Аднак, канстатуюць экспэрты, горшае для краіны яшчэ наперадзе.
Міністар эканомікі Мікалай Зайчанка спрагназаваў зьніжэньне тэмпаў росту валавага ўнутранага прадукту ў першым квартале 2009 году да 5%, а ў другім — да 7%.
Індывідуальныя прадпрымальнікі завяршаюць падрыхтоўку да страйку, мітынгу і шэсьця. Што змушае гандляроў ізноў выходзіць на вуліцу?
Попыт на наяўную валюту ў параўнаньні зь верасьнем павялічыўся на 30 працэнтаў – гэта і прывяло да зьяўленьня валютчыкаў.
Адно з самых пасьпяховых і стабільных прадпрыемстваў Магілёва, акцыянэрнае таварыства “Магатэкс” сутыкнулася з праблемамі рэалізацыі прадукцыі як на ўнутраным, так і на зьнешнім рынку.
Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка спрагназаваў зьніжэньне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў першым квартале 2009 году да 5 працэнтаў.
Наколькі рэалістычным цяпер выглядае атрыманьне крэдыту ад МВФ? На якія крокі гатовы ісьці ўлады дзеля гэтых грошаў?
Прыкладна 100—120 тысяч беларускіх прадпрымальнікаў пасьля Новага году могуць стаць беспрацоўнымі. Гэтыя лічбы прагучалі сёньня падчас круглага стала па праблемах прадпрымальніцтва.
У найбліжэйшую сераду ў рэгіёнах Беларусі чакаюцца масавыя пратэсты прадпрымальнікаў. Да аднадзённага страйку заклікае арганізацыйны камітэт кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.
Магілёўскія й бабруйскія прадпрымальнікі 10 сьнежня падтрымаюць усебеларускую акцыю пратэсту. У абласным цэнтры адміністрацыі рынкаў ужо папярэджваюць гандляроў — калі тыя ў гэты дзень ня будуць працаваць, іх пазбавяць гандлёвых месцаў.
Былы палітвязень Валеры Леванеўскі крытычна ставіцца да акцыяў, якія заплянаваныя бізнэсоўцамі на 10 і 15 сьнежня.
10 сьнежня ў некаторых гарадах Гомельшчыны прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці аднадзённы папераджальны страйк — на знак пратэсту супраць уводу з 1 студзеня новага парадку дэкляраваньня тавараў.
8 сьнежня ў Менск прыяжджае місія тэхнічнага садзейнічаньня ў пытаньняў грашова-крэдытнай палітыкі МВФ.
Прадпрыемствам дазволена пастаўляць на экспарт прадукцыю ніжэй за сабекошт.
У рэгіёнах пачынаюць зьніжаць і нават спыняць вытворчасьць філіялы Менскага аўтазаводу. Сёньня такія паведамленьні прайшлі з Магілёва і Баранавічаў.
Прадпрыемства ААТ “Edem”, якое месьціцца ў вёсцы Гожа Гарадзенскага раёну, перайшло на дзьвюхзьменны графік працы, скарацілася вытворчасьць, рабочыя пачалі звальняцца.
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 5 сьнежня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 6 рублёў і склаў 2180 рублёў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў замяніць кіраўнікоў, якія ня здольныя працаваць ва ўмовах крызісу.
У Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі заяўляюць, што ня бачылі рашэньня ўраду аб паніжэньні тарыфнай стаўкі першага разраду на 15,4%.
Упершыню амаль за паўтара дзясятка гадоў зьменшана тарыфная стаўка І разраду, якая наўпрост уплывае на заробкі бюджэтнікаў.
“Так, мы зьнізілі заробак”, – пацьвердзіў намесьнік міністра эканомікі. Ён патлумачыў: такія дзеяньні выкліканыя тым, што паменшыліся выплаты ў бюджэт.
Тарыфную стаўку панізілі на 15,4%. Ад 1 сьнежня стаўка першага разраду – 77 тысячаў рублёў. Раней яна складала 91 тысячу.
Нацбанк Беларусі прапануе прыцягваць да адказнасьці тых, хто сее паніку сярод укладнікаў.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў зьвесткі пра стан розных галінаў эканомікі ў кастрычніку. Амаль па ўсіх пазыцыях назіраецца зьмяншэньне тэмпаў вытворчасьці і падвышэньне індэксу спажывецкіх коштаў.
Нацыянальны банк Беларусі пачаў барацьбу з тымі, хто распаўсюджвае ілжывую інфармацыю.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня запрасіла ва ўрада 3,8 трыльёна рублёў (1,7 мільярда даляраў) ЗША.
Які банк хоча купіць у Беларусі Ашчадны банк Расеі? Што павінна рабіць дзяржава, каб не дапусьціць манапалізацыі банкаўскай сфэры адной краінай?
Аб’ём беларускіх калійных угнаеньняў, якія транспартуюцца праз порт Клайпеды, у кастрычніку скараціўся аж у 5 разоў — з 250 тысяч тон да 50 тысяч тон.
Пасьля аб’яднаньня “Нафтану” і ”Паліміру” кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў спадзяецца хутчэй знайсьці агульнага інвэстара, каб выжыць ва ўмовах крызісу.
Звыш 130 працаўнікоў Добрускага маслазаводу — філіялу гомельскага ААТ “Малочныя прадукты” — адпраўленыя ў вымушаны адпачынак.
Загрузіць яшчэ