Расейскі рубель фактычна ўжо ёсьць рэгіянальнай рэзэрвовай валютай. Пра гэта заявіў першы намесьнік старшыні Цэнтральнага банку Расейскай Фэдэрацыі Аляксей Улюкаеў 13 сьнежня ў этэры радыёстанцыі “Эхо Москвы”, паведамляе РІА “Новости”.
Паводле ягоных слоў, цяпер большая частка двухбаковых разьлікаў з Казастанам, Беларусьсю й Украінай робяцца ў рублях. Апроч таго, бізнэсоўцы гэтых краін міжсобку таксама разьлічваюцца ў рублях:
і“Гэта значыць, што яны вераць у рубель. Калі мы нармальна пройдзем крызісны пэрыяд, то паступова гэтая роля будзе ўмацоўвацца”.
У адказе на паытаньне пра мэтазгоднасьць узычэньня Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў 2 мільярды даляраў прадстаўнік цэнтрабанку адзначыў, што гэты крэдыт “скіраваны на падтрыманьне плацежнага балянсу Беларусі”. Пры гэтым Улюкаеў прызнаў, што такога кшталу рашэньні “шмат у чым палітычныя”, паведамляе БелаПАН.
У ролі рэгіянальнай рэзэрвовай валюты ў зоне ЭўрАзЭС найбольш шанцаў мае выступіць расейск рубель, мяркуе Пятро Пракаповіч.
Нацбанкі краінаў ЭўрАзЭС гатовыя да ўвядзеньня рэгіянальных рэзэрвовых валют. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА заявіў старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Пятро Пракаповіч.
Ён адзначыў, што напярэдадні прайшло паседжаньне эканамічнай рады ЭўрАзЭС з удзелам кіраўнікоў нацыянальных банкаў краінаў-удзельніц Супольнасьці, на якім выпрацоўваліся меры супрацьдзеяньня сусьветнаму фінансаваму крызісу. Адной з такіх мераў, паводле Пятра Пракаповіча, можа стаць чым хутчэйшае задзейнічаньне рэгіянальных рэзэрвовых валют.
Мы мусім зыходзіць з таго, што крызіс багата ў чым здарыўся праз тое, што сусьветная валюта была адна — амэрыканскі даляр, — сказаў Пятро Пракаповіч. — І з гэтага трэба зрабіць адпаведныя высновы.
Увядзеньне адзінай валюты ў межах ЭўрАзЭС — справа далёкае пэрспэктывы, а вось увядзеньне рэгіянальных рэзэрвовых валют можна ўрэчаісьніць хутка. Кіраўнік Нацбанку Беларусі ўдакладніў, што ў ролі рэгіянальнай рэзэрвовай валюты ў зоне ЭўрАзЭС найбольш шанцаў мае выступіць расейскі рубель. Аднак Пракаповіч ня выключыў, што ў гэтай якасьці могуць выкарыстоўвацца й іншыя валюты краінаў-удзельніц Супольнасьці.