Сёньня ў Маскве беларуская дэлегацыя праводзіць перамовы па цэнах на расейскі газ у 2009 годзе. Цяпер газ для Беларусі каштуе 127,9 даляра за тысячу кубамэтраў.
Беларускі ўрад устанавіў памер мінімальнага заробку з 1 студзеня 2009 года. Згодна з пастановай ураду ён складзе 229 тысяч 700 рублёў.
Прадпрымальнікі выйдуць на стыхійную дэманстрацыю, калі ўлады павялічаць стаўкі адзінага падатку для дробных бізнэсоўцаў.
Каля паловы індывідуальных прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынку Гомеля не зьбіраюцца плаціць падаткі, каб працаваць у студзені.
Кіраўніцтва Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў прызнала днямі, што цягам апошніх месяцаў адбыўся спад аб’ёмаў вытворчасьці.
Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства энэргетыкі Расеі падпісалі пратакол паставак энэрганосьбітаў.
Напачатку 2009 году цана на расійскі газ для Беларусі будзе вышэйшая за цяперашнюю, але затым будзе зьніжацца, заявіў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў.
Сусьветны фінансавы крызіс пазбаўляе беларускую прамысловасьць абаротных сродкаў. Большая частка вырабленай прадукцыі з канвэера ідзе наўпрост на склад. У выніку прадпрыемствы ня маюць дастаткова сродкаў на набыцьцё сыравіны, а для кіраўнікоў заводаў дзень выплаты зарплаты ператвараецца ў галаўны боль — пад заробкі даводзіцца браць банкаўскія крэдыты. Агляд эканамічных падзеяў мінулага тыдня.
У Беларусі на шмат якія тавары зрабілі толькі гандлёвую зьніжку — а гэта 5, максымум 10%. А ў Варшаве дзейнічаюць зьніжкі да 90%.
Новы прэзыдэнцкі ўказ № 703 мяняе правілы дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў. Ці гэта саступка прадпрымальнікам? Ці вытрымаюць яны падвышэньне падатку?
“Лукашэнка быццам ня чуе пра тое, што ўмовай выдачы другога траншу ёсьць падпісаньне Мэмарандуму, які не падпісалі пры выдачы першага траншу”.
"У Беларусі ёсьць яшчэ і мазгавы крызіс. То бок у кіраўніка дзяржавы і яго атачэньня наступіў крызіс у мазгах".
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 703, які ў цэлым захоўвае існуючы парадак выплаты адзінага падатку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Старшыня Бабруйскага выканкаму заклікаў пашыраць платныя паслугі ў жыльлёвай гаспадарцы, мэдыцыне, адукацыі, спорце.
Што кіраўніцтва Беларусі гатовае прынесьці ў ахвяру за танны газ? Які бартэр прапануе Масква за адносна танны прыродны газ?
Ад сёньняшняга дня спыніла вытворчасьць акцыянэрнае таварыства “Добруская папяровая фабрыка “Герой працы”. Калектыў прадпрыемства, акрамя дзяжурных службаў, сыходзіць у адпачынак.
“У нас проста няма выбару," – заявіў дырэктар дэпартамэнту па разьвіцьці ядзернай энэргетыкі Мікалай Груша.
Цана на газ для Беларусі дагэтуль ня вызначаная. Канкрэтнай лічбы, згодна зь якой Беларусь будзе разьлічвацца з Расеяй у 2009 годзе за газ, пакуль не існуе.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што цана на газ для Беларусі ў 2009 годзе будзе “падаючай”.
Па выніках нарады з удзелам Лукашэнкі было вырашана захаваць існы прынцып падаткаабкладаньня прадпрымальнікаў, але павысіць каэфіцыент і стаўкі.
Многія беларускія прадпрыемствы, якія працуюць у цеснай каапэрацыі з Расеяй, апошнім часам вымушаныя прыпыняць дзейнасьць.
“Мяне хвалюе тое, што чарговы раз з усёй відавочнасьцю выявілася поўная негатоўнасьць як прадпрымальнікаў, так і ўраду цывілізаваным шляхам вырашыць даўно насьпелую праблему”.
Найбуйнейшы ў Беларусі вытворца тэкстыльнай галянтарэі, магілёўскае прадпрыемства “Стужка”, сутыкнулася зь фінансавымі праблемамі.
Досьледны завод “Нёман” сутыкнуўся зь нястачай абаротных сродкаў. На складах сабралася прадукцыя, якую ня могуць рэалізаваць.
Сябры місіі МВФ працягваюць перамовы ў Менску. Частка місіі вярнулася ў Вашынгтон.
Сёньня нечакана закрыліся найбуйнейшыя у гэтым рэгіёне ўнівэрсальныя гандлёвыя цэнтры “Стралецкі рынак”, “Капітал” і “Эўралюкс”.
Прадстаўнік “Газпрому” С.Купрыянаў адмовіўся камэнтаваць кошт газу для Беларусі. На званок у Маскву прагучаў такі адказ:
У Маскве прайшлі перамовы паміж кіраўнікамі Расеі і Беларусі. Напярэдадні меркавалася, што ў цэнтры сустрэчы лідэраў будзе кошт газу для Беларусі на 2009 год.
Пра чарговую хвалю скарачэньняў паведамляюць слухачы Радыё Свабода.
Зь якім настроем сустракаюць сьвята бюджэтнікі й працаўнікі, адпраўленыя на вакацыі да сярэдзіны студзеня? Якія сюрпрызы падрыхтаваў беларусам гандаль?
Прадпрыемствы Магілёўшчыны ня могуць прадаць сваёй прадукцыі і ім нестае валюты, прызналі днямі на чарговай сэсіі дэпутаты Магілёўскага аблсавету.
Праектна-вышукальныя працы на вызначанай для будаўніцтва АЭС Астравецкай пляцоўцы пачнуцца ў найбліжэйшы час.
Курс даляра ЗША да беларускага рубля не зьмяніўся — 2 200 руб. Эўра і расейскі рубель — патаньнелі.
Сёньня лідэр прадпрымальнікаў горада Баранавічы Мікалай Чарнавус паведаміў “Свабодзе”, што мясцовыя актывісты пачалі падрыхтоўку да масавай акцыі “Марш пустых рондаляў”.
Нацыянальны банк Беларусі “настойліва рэкамэндаваў” камэрцыйным банкам спыніць выдачу валютных крэдытаў насельніцтву.
Аляксандар Лукашэнка просіць у Масквы новы крэдыт – гэтым разам у памеры амаль 100 мільярдаў расейскіх рублёў.
Сёньня ў Маскве плянуецца сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі. Яна адбудзецца зь ініцыятывы кіраўніка беларускай дзяржавы.
Практычна штодня павялічваецца колькасьць беларускіх прадпрыемстваў, якія вымушаныя падпарадкоўваць вытворчы працэс хадзе сусьветнага фінансавага крызісу.
Рэнтабэльнасьць банка ААТ “ААБ Беларусбанк” зьнізілася за 11 месяцаў да 7% і на 1 сьнежня 2008 года склала 7%.
Урад пачаў “інвэнтарызацыю” ўсіх дзяржаўных праграм. Усё, без чаго можна цяпер абысьціся, адкладаецца да лепшых часоў, паведаміў сёньня віцэ-прэм’ер ураду Віктар Бура.
Лукашэнка заявіў, што МВФ “не прадыктаваў ніякіх невыканальных жудасных умоваў”, тым ня менш перамовы працягнуцца да наступнага тыдня.
Расейскія спажыўцы адмаўляюцца набываць прадукцыю магілёўскага аўтамабільнага заводу імя Кірава. Паводле іх, яна не адпавядае сучасным патрабаваньням і саступае аналягам з Кітаю.
Узровень аплаты насельніцтвам жыльлёва камунальных паслугаў з улікам павялічэньня 1 студзеня складзе 32 працэнты.
Спад прамысловай вытворчасьці ў лістападзе зьнізіўся на 13,8% . Шмат дзе ўведзены скарочаны працоўны тыдзень, людзей накіроўваюць у неаплатныя адпачынкі.
Сёньня ў Баранавічах ля будынку гарвыканкаму адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Яны патрабавалі працягнуць практыку выплаты фіксаванага падатку.
Пачынаючы зь верасьня, гарадзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў недалічваецца штомесяц у сваіх прыбытках да 80 тысяч даляраў.
З 26 сьнежня адпраўлены ў вымушаны адпачынак шэраг сваіх інжынэрна-тэхнічных работнікаў. "Трактарны завод у вас, у Менску, стаіць. Адпаведна й гэтая нашая вытворчасьць стаіць."
Лідэрамі ў напаўненьні складоў — вытворцы буйнагабарытнай бытавой тэхнікі. Запасы пральных машынаў на 1 сьнежня склалі амаль 250%, тэлевізараў — больш за 167%.
Ад жніўня беларускія прамысловыя прадпрыемствы адзначаюць зьмяншэньне штомесячнай выручкі. Выручка за кастрычнік зьменшылася параўнальна зь ліпенем на 13,1%.
Загрузіць яшчэ