Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы вакол крэдыту МВФ цягнуцца да ночы


Будынак Міжнароднага валютнага фонду ў Вашынгтоне, ЗША
Будынак Міжнароднага валютнага фонду ў Вашынгтоне, ЗША
Місія Міжнароднага валютнага фонду ў справе выдзяленьня Беларусі стабілізацыйнага крэдыту памерам 2 мільярды даляраў працягне працу “да наступнага тыдня”.

Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі.

“Пакуль працягваюцца перамовы — сёньня й заўтра. Удакладняюцца розныя дэталі”, — сказала супрацоўніца прадстаўніцтва.

У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, што перамовы працягваюцца: учора, у прыватнасьці, яны зацягнуліся да позьняга вечара. Аднак і ў Нацбанку пакуль ніякіх падрабязнасьцяў не падаюць.

Падчас учорашняга інтэрвію афіцыйным мэдыям Аляксандар Лукашэнка заявіў, што МВФ “не прадыктаваў ніякіх невыканальных жудасных умоваў. Яны папрасілі аб дэвальвацыі нашай валюты на 10%”. Кіраўнік Беларусі паабяцаў “спакойна, калі гэта трэба, дэвальваваць рубель”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG