Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэнтабэльнасць "Беларусбанку" ўпала да 7%


Рэнтабэльнасьць банка ААТ “ААБ Беларусбанк” зьнізілася за 11 месяцаў да 7% і на 1 сьнежня 2008 года склала 7%.


На 1 лістапада 2008 года рэнтабэльнасьць банка складала 11%, на 1 сьнежня 2007 года - 11,6%. Паказчык дастатковасьці нарматыўнага капіталу склаў 13,5% (пры нарматыве - не меней 8%) супраць 15,2% на 1 сьнежня 2007 года, паведамляе Інтэрфакс.

Нагадаем, што Беларусбанк з 8 сьнежня спыніў крэдытаваньне куплі жыльля.Цяпер “Беларусбанк” крэдытуе толькі будаўніцтва жыльля — для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэньне жыльлёвых умоваў.

Спажывецкія крэдыты Беларусбанк выдае цяпер толькі на тэрмін да 1 году і толькі ў беларускіх рублях.

Беларусбанк утвораны ў ліпені 1991 году і ператвораны ў кастрычніку 1995 году шляхам зьліцьця з Ашчадным банкам БССР. Доля ўдзелу
дзяржавы ў статутным фондзе банка складае больш 99%. На сёньня Беларусбанк па памеры валавых актываў займае 1-е месца з 30 беларускіх банкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG