Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтобусы ў рэйс не выходзяць


Досьледны завод “Нёман” сутыкнуўся зь нястачай абаротных сродкаў. На складах сабралася прадукцыя, якую ня могуць рэалізаваць.


Досьледны завод “Нёман”, што ў Лідзе, займаецца зборкай аўтобусаў і пастаўляе іх на ўнутраны рынак, у Расею й Армэнію. Начальнік вытворчасьці Іван Янюк кажа, што праблемы на прадпрыемстве былі й да крызісу, а цяпер яшчэ павялічыліся.

“Зьмены ў нас толькі ў горшы бок. Няма абаротных сродкаў, а банкі крэдытаў не даюць, бо ў нас ня выплачаныя тыя крэдыты, якія мы бралі раней. А ня выплачаныя таму, што ня можам рэалізаваць прадукцыю, якая ляжыць на складах”.

Начальнік вытворчасьці лідзкага прадпрыемства кажа, што цяпер нестае дэталяў і камплектуючых, і іх няма за што набываць.

Што тычыцца графіку працы прадпрыемства, то яго пакуль не зьмянялі. Янюк:

“Пакуль працуем паводле графіку. Ня ведаю, як там у студзені будзе, пакуль вырашаем. Магчыма, адміністрацыя пагуляе, а вытворчасьць спыняць не плянуем”.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG