Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьце адмоўнае сальда


У студзені – кастрычніку 2008 года склалася адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 2 мільярдаў 932,4 мільёна даляраў. Пра гэта паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.


Паводле афіцыйнага прагнозу, сёлета адмоўнае сальда павінна было скласьці 1 мільярд 420 мільёнаў даляраў.

За студзень-кастрычнік 2007 года дэфіцыт зьнешняга гандлю склаў 1,8 мільярда даляраў. У 2007 годзе адмоўнае сальда зьнешняга гандлю склала 2,38 мільярда даляраў. Хаця па выніках году прагназавалася ў межах 2 мільярдаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG