Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыт МВФ патанае ў дэталях


Сябры місіі Міжнароднага валютнага фонду ў справе выдзяленьня Беларусі стабілізацыйнага крэдыту памерам 2 мільярды даляраў працягваюць перамовы ў Менску. Частка місіі вярнулася ў Вашынгтон.


Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі.

“Яшчэ працягваюцца перамовы, удакладняецца шэраг дэталяў, — адзначыў начальнік упраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі Анатоль Драздоў. — Тое, што перамовы не спыняюцца, не абрываюцца, — гэта ўжо ўсяляе аптымізм”.

Місія пад кіраўніцтвам сталага прадстаўніка МВФ у Расеі Нэвэна Мацеса ў справе стабілізацыйнага крэдыту працавала ў Менску ад 27 кастрычніка да 23 лістапада. Тады ж для ўдзелу ў дыскусіі прыбыў таксама намесьнік дырэктара эўрапейскага дэпартамэнту Міжнароднага валютнага фонду Юха Кяхкянэн. Аднак лёс крэдыту застаўся нявырашаным, і місія вярнулася ў Вашынгтон. Пасьля перапынку місія аднавіла працу ў Менску 15 сьнежня.

У інтэрвію афіцыйным мэдыям Аляксандар Лукашэнка заявіў, што МВФ “не прадыктаваў ніякіх невыканальных жудасных умоваў. Яны папрасілі аб дэвальвацыі нашай валюты на 10%”. Кіраўнік Беларусі паабяцаў “спакойна, калі гэта трэба, дэвальваваць рубель”.

Камэнтуючы сытуацыю, дырэктар аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка адзначыў, што чыноўнікі ня ўмеюць хутка працаваць і чакаюць, пакуль палітыкі дадуць нейкія каштоўныя ўказаньні. Маўляў, рашэньне невялікай праблемы замаруджваецца з-за бюракратыі.

Леанід Заіка
“Нейкія касмэтычныя рэчы зрабілі. Абвясьцілі пра лібэралізацыю. Зьнялі занадта высокае падвышэньне прыбыткаў намэнклятуры. Можна было б даваць крэдыт”.

Карэспандэнт: “Аднак афіцыйны Менск зноў просіць грошай у Расеі?”

“Я ведаю многа такіх людзей, які ва ўсіх месцах пазычаюць грошы, просяць, бяруць, а потым не аддаюць”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG