Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ ёсьць, апаратаў – няма


У Наваградку спыніўся завод газавай апаратуры. Пакуль плянуецца, што праца спыніцца да сярэдзіны студзеня. Рабочым за вымушаны прастой абяцаюць выплачваць дзьве траціны заробку.


Вытворчасьць на заводзе газавай апаратуры ў Наваградку прыпыняецца з 24 сьнежня. Пра гэта нашаму радыё распавёў загадчык вытворчасьці прадпрыемства Вячаслаў Шахаў:

“Ад пакупнікоў мы атрымалі паведамленьні, што ня могуць набываць нашу прадукцыю з-за адсутнасьці сродкаў. Мы затаварылі склады, як маглі, і думаем пайсьці ў доўгатэрміновы адпачынак — да сярэдзіны студзеня. Склады, вядома, у нас працаваць будуць, але вытворчасьць вымушаныя ўсё ж спыніць”.

Спадар Шахаў кажа, што прадукцыю заводу купляюць па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Зь яго слоў, крызіс закрануў партнэраў прадпрыемства ў Расеі і ва Ўзбэкістане. Аднак рабочых скарачаць пакуль ня будуць.

Шахаў: “Людзі нас разумеюць. Мы ж іх не за свой кошт адпраўляем усіх. Будзем плаціць дзьве траціны заробку за вымушаны прастой”.

Спадар Шахаў кажа, што ў 1990-я гады былі горшыя часы, і лічыць, што пазьней завод запрацуе, бо тут наладжаны выпуск вельмі шырокага асартымэнту прадукцыі. Ён нават упэўнены, што й плян за сьнежань прадпрыемства выканае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG