Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрыемствы падаюць


Ад жніўня беларускія прамысловыя прадпрыемствы адзначаюць зьмяншэньне штомесячнай выручкі. Выручка за кастрычнік зьменшылася параўнальна зь ліпенем на 13,1%.


Такія дадзеныя Белстату цытуе Інтэрфакс.

Ад жніўня гэтага году таксама зьмяншаюцца сумы валавога і чыстага прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі. Пры гэтым валавы прыбытак ад рэалізацыі ў кастрычніку склаў менш за 50% прыбытку ў ліпені. А чысты прыбытак у кастрычніку — толькі 35,8% ліпеньскага чыстага прыбытку.

У выніку рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі ў прамысловасьці ўпала з 19,9% за ліпень да 9,4% у кастрычніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG