Верасьнёўскія кніжныя навінкі адкрываюць імёны маладых, перад якімі неабсяжны сьвет жыцьця ў слове і для слова, і ўшаноўваюць знаных, перад якімі ўжо закрыўся гэты сьвет, але ня змоўкла іхняе слова. А яшчэ знаёмяць з тымі, каго зь іншых шыротаў прывабіла да сябе беларуская літаратура.