Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разрэзаную шрэдэрам карціну Бэнксі зноў выстаўляюць на продаж


Адна з карцінаў Бэнксі
Адна з карцінаў Бэнксі

Часткова зьнішчаная карціна брытанскага мастака Бэнксі «Дзяўчынка з паветраным шарам» ізноў вярнулася на таргі, гаворыцца ў паведамленьні аўкцыённага дома Sotheby’s

Гэты твор 2006 году ўпершыню быў выстаўлены на аўкцыён у 2018 годзе і прададзены за адзін мільён фунтаў стэрлінгаў. Адразу пасьля абʼявы аб угодзе ў дзеяньне быў прыведзены шрэдэр, умантаваны ў раму. У выніку палова палатна была пераўтвораная ў «локшыну».

Ад поўнага зьнішчэньня яго ўратавала тое, што мэханізм раптоўна спыніўся. Яго запуск, як і нечаканы «збой», застаюцца загадкай. Мяркуецца, што шрэдэр быў прыведзены ў дзеяньне кімсьці з гасьцей — ня выключана, што самім аўтарам, які мог знаходзіцца ў залі, дзе ладзілі аўкцыён.

На відэа з залі, разьмешчаным самім Бэнксі, відаць, як нейкі чалавек робіць маніпуляцыі, пасьля якіх пачынаецца працэс «утылізацыі».

Як высьветлілася, гаворка ішла пра дзёрзкую мастацкую акцыю. Яе ацанілі ня толькі сусьветныя экспэрты ў галіне сучаснага мастацтва, але і сама новая ўладальніца — яна і вырашыла цяпер перапрадаць карціну, даўшы ёй новую назву, адпаведную лёсу палатна: «Каханьне ў сьмецьцевым баку».

Уладальніца карціны разьлічвае атрымаць за яе як мінімум у чатыры разы больш, чым заплаціла сама за цэлае палатно. Новы аўкцыён адбудзецца ў сярэдзіне кастрычніка.

У цяперашнім камэнтары Sothebyʼs інцыдэнт з «самазьнішчэньнем» карціны названы «радыкальным жартам», які зьмяніў рынак твораў Бэнксі і замацаваў «Дзяўчынку» ў сусьветнай культуры.

Бэнксі лічыцца адным з самых таямнічых мастакоў сучаснасьці. Да гэтага часу незразумела, хто хаваецца пад гэтым псэўданімам. Міжнароднае прызнаньне ён атрымаў дзякуючы сваім сатырычным творам вулічнага мастацтва і графіці. Яго працы носяць яскрава выражаны сацыяльна-палітычны падтэкст, поўны чорнага гумару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG