Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабодныя «Купалаўцы» ўпершыню за год выступілі на сцэне перад гледачамі


Купалаўцы на фэстывалі ў Беластоку
Купалаўцы на фэстывалі ў Беластоку

29 верасьня акторы Купалаўскага тэатру, якія звольніліся ў знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў і фальсыфікацыі выбараў, упершыню за год выступілі на сцэне перад гледачамі.

Гэта адбылося ў польскім Беластоку на фэстывалі «Кірунак — Усход». Яны паказалі спэктакль «Я».

«Лягла на сцэну, думаю: „Божачкі! Я ляжу на сцэне. Я стаю на сцэне. Гэта штосьці дзіўнае“», — падзялілася ўражаньнямі з Радыё Рацыя ад падрыхтоўкі да выступу акторка Крысьціна Дробыш.

«Жывыя душы сядзяць. Яны будуць глядзець. Гэта ж такая адказнасьць!» — дадаў Павал Астравух.

17 лістапада «Купалаўцы» выступяць з спэктаклем «Я» на тэатральным фэстывалі Voila Europe у Лёндане. У Zoomʼе будзе весьціся жывая трансьляцыя для тых, хто купіць квіток.

Купалаўцы апісваюць спэктакль Рамана Падалякі як «сапраўдную гісторыю пра сьвет дзяцінства, складзеную з нашых з вамі ўспамінаў».

  • «„Я“ — гэта спэктакль пра тое, што адбывалася першы раз у жыцьці.
  • „Я“ — гэта спроба вярнуцца ў дзяцінства, калі кожнае імгненьне было неймаверным адкрыцьцём і падзеяй.
  • „Я“ — спроба зразумець сябе і прыняць складаныя моманты свайго жыцьця.
  • „Я“ — гэта тое, што больш ніколі ня вернецца, але заўжды будзе побач з табой», — пішуць купалаўцы.

30 верасьня на фэсьце ў Беластоку выступяць прадстаўнікі незалежнага беларускага тэатральнага праекту «ГэтаМы», паведаміў «Белсат».

У жніўні 2020 году купалаўцы публічна асудзілі самавольства і гвалт сілавікоў у дачыненьні да мірных дэманстрантаў, пасьля чаго быў звольнены дырэктар тэатру Павал Латушка. На знак салідарнасьці зь ім Купалаўскі тэатар пакінулі практычна ўсе акторы, рэжысэры, рэдактары, адміністратары, музыкі аркестру, кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі, мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін — звыш 60 чалавек. Ня маючы сцэны, яны заснавалі незалежную трупу «Купалаўцы» і стварылі 6 арыгінальных спэктакляў.

З таго часу купалаўцы выступалі онлайн і здымаліся ў відэапастаноўках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG