Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Харланчук патлумачыў, чаму далучыўся да расейскага Губэрнскага тэатру


Павал Харланчук
Павал Харланчук

Беларускі актор знарок выбіраў тэатар, які дазваляў бы і здымкі ў кіно.

Павал Харланчук выбіраў паміж Масквой і Кіевам, а перавагу расейскай сталіцы аддаў таму, што ў ёй больш акторскіх праектаў, ва ўкраінскай жа толькі раз на год. У Губэрнскі тэатар Масквы беларус пайшоў служыць, бо там прапанавалі ролю і дазваляюць паралельна здымацца ў кіно, сказаў Харланчук у інтэрвію «Нашай ніве».

Першага заробку Харланчук яшчэ не атрымліваў, а кватэру ў Маскве ён здымае сам.

«Выйшла адна прэм’ера на ютуб-канале — „Эльлі“, экспэрыментальны сэрыял з кароткімі эпізодамі. На Першым канале — сэрыял „Спытайце медсястру“. Здымаўся ў Карэна Аганэсяна, блізкага мне чалавека, у „Гульні на выжываньне“, другім сэзоне, гэта было ва Ўзбэкістане.

На сцэне буду граць у спэктаклі „Найшла каса на камень“ па Астроўскім. Выступаю 19 кастрычніка і 3 лістапада. Пакуль адзін спэктакль, але ёсьць яшчэ прапановы на дзьве ролі — у „Вішнёвым садзе“ на Пецю Трафімава і ў „Сірано дэ Бержэрак“».

У Менску на працу ў яго і іншых «непакорлівых» купалаўцаў, паводле Харланчука, — «чорны білет». Калі б выступленьні дазвалялі, то цалкам магчыма было б зьбіраць на іх аншлягі. Між іншым, актор адзначае, што цяпер у Купалаўскім тэатры служаць некаторыя людзі, якія асабіста выказвалі яму сваё меркаваньне аб адсутнасьці патрэбы ў беларускай мове.

Зараз у творчасьці Харланчука стане больш расейскай мовы, аднак па-беларуску ён размаўляе зь дзецьмі і на ёй думае. На радзіме ж прозьвішча актора прыбіраюць з афішаў, а рэкляму брэнду «Элема», у якой Харланчук зьняўся, неўзабаве таксама выдалілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG