Галоўная ўзнагарода Вэнэцыянскага кінафэстывалю — «Залаты леў» — дастаўся карціне «Падзеі» францускага рэжысэра Одры Дыван. «Срэбнага льва» за найлепшую рэжысуру прысудзілі Джэйн Кэмпіён (Новая Зэляндыя) за фільм «Улада сабакі».
Гішпанская акторка Пэнэлопа Крус стала лепшай актрысай за ролю ў фільме свайго Пэдра Альмадовара «Паралельныя маці». Лепшым акторам прызнаны Джон Арсыльля за ролю ў філіпінскай карціне «На працы: зьніклыя 8» Эрыка Маці.
78-ы Вэнэцыянскі кінафэстываль праходзіў з 1 па 11 верасьня.