Статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці прапанавалі надаць тэатральнаму фэномэну — спэктаклю «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.
Свабода трапіла на рэпэтыцыю, каб пабачыць, як ствараецца магія інклюзіўнага спэктаклю.
Загадка гібелі ляўрэата Нобэлеўскай прэміі.
Новая заля, прысьвечаная габрэйскай тэматыцы, адкрылася ў Івейскім музэі нацыянальных культураў у канцы лістапада. Выстаўленыя экспанаты зь Іўя, пэўнымі артэфактамі падзяліліся менскія музэі. Пакой стварылі дзякуючы спонсарскай дапамозе Слонімскага мясакамбінату.
Паўстала ініцыятыва супольна выдаць кнігу ўспамінаў навукоўца і грамадзкага дзеяча Радзіма Гарэцкага.
У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная праблеме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Арганізаваць выставу дапамагло брытанскае пасольства.
ПЭН-Цэнтар і Радыё Свабода ўручылі прэмію імя Францішка Аляхновіча — за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены.
Салістка швэдзкага дуэту Roxette Мары Фрэдыксан памерла на 62-м годзе жыцьця. Сьпявачка ад пачатку 2000-х гадоў змагалася з ракам.
8 сьнежня ў Ізраілі памерла Ілона Барадуліна, адзіная дачка народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Яна была мастачкай-імправізатаркай, яе творы выстаўляліся ў Беларусі, Аўстрыі, Расеі. Ілоне Барадулінай было 57 гадоў.
Дзявятага сьнежня фэстываль Watch Docs прапанаваў увазе менскіх гледачоў польскую дакумэнтальную стужку «Падпольле надзеі». Менавіта ў падпольлі, на думку рэжысэра Яна Блуза, адчуваюць сябе тыя, хто спрабуе лячыцца марыхуанай у Польшчы. Як і тыя, хто змагаецца за яе легалізацыю ў мэдыцынскіх мэтах.
Амбасадары Турцыі, Альбаніі і Косава ў Швэцыя заявілі, што ня возьмуць удзелу ў цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій у Стакгольме 10 сьнежня ў знак пратэсту супраць прысуджэньня Нобэлеўскай літаратурнай Пэтэру Гандке.
«Возера радасьці» Аляксея Палуяна паводле рамана Віктара Марціновіча трапіла ў доўгі сьпіс Эўрапейскай кінапрэміі 2020 году. Гэта адбылося пасьля ўзнагароды ў Міжнародным фэстывалі кароткамэтражнага кіно ў Лёвэне.
У выдавецтве «Кнігазбор» выйшла кніга Паўла Абрамовіча «Мой спосаб чытаньня. Эсэ, нарысы, артыкулы, інтэрвію», якая стала нагодай для размовы з аўтарам пра ролю крытыка ў сучаснай беларускай літаратуры.
Амэрыканскаму актору Керку Дугласу сёньня споўнілася 103 гады. Ён зьняўся ў амаль сотні галівудзкіх фільмаў і належыць да найбольш вядомых амэрыканскіх кінаактораў так званай «залатой эры» Галівуду (1910–1960).
10 сьнежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека журы вызначыць ляўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены.
За чатыры дні да цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры ў сядзібе Швэдзкай акадэміі адбылася прэс-канфэрэнцыя двух ляўрэатаў: полькі Вольгі Такарчук і аўстрыйца Пэтэра Гандке.
11 сьнежня пачынаюцца паказы беларускага фільму «ІІ». Галоўныя героі кіно — падлеткі. Але школа, рэпэтытары і дыскатэкі — толькі вонкавая форма.
Завяршыліся здымкі мастацкай драмы рэжысэра і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка «Liberté».
Пісьменьнік Віктар Марціновіч у вялікім відэаінтэрвію ў праекце «Морква» расказвае, чаму яго не прымае беларускамоўная літаратурная супольнасьць, чаму яго кнігі стаяць у маскоўскай кнігарні на паліцы «расейская проза» і чым ён адрозьніваецца ад Сьвятланы Алексіевіч.
Менскі мастак Аляксей Панцюк-Жукоўскі завяршыў працу над трыптыхам пад агульнай назвай «Шлях да незалежнасьці». Апошні фрагмэнт «Мая Беларусь. Дзевяностыя» прысьвечаны першым гадам станаўленьня маладой дзяржавы. Наперадзе пад нацыянальнымі сымбалямі — знакавыя асобы таго пераломнага пэрыяду.
Сэрвіс «Яндекс. Музыка» расказаў, якую музыку ў 2019 годзе беларусы слухалі на гэтым рэсурсе часьцей за ўсё.
З 5 па 13 сьнежня ў Менску пройдзе V Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus. Сёлета тэмай фэстывалю стане «крохкае паняцьце свабоды, асабістай прасторы і нормы ўмяшаньня ў іх грамадзтва і дзяржавы». Усяго будзе прадстаўлена 25 фільмаў.
Скарынаўская бібліятэка ў Лёндане пачынае збор інфармацыі і ўспамінаў пра айца Аляксандра Надсана ў зьвязку з стагодзьдзем ад яго нараджэньня і з падрыхтоўкай да друку прасьвечанай яму кнігі. Уладзіслаў Гарбацкі сабраў 10 цікавых фактаў пра айца Аляксандра Надсана.
Гістарычны трылер «Цана праўды», які супольна зрабілі Польшча, Украіна і Вялікая Брытанія, ужо назвалі найлепшай стужкай пра Галадамор. Сёлета на Гдынскім кінафэстывалі фільм атрымаў Гран-Пры.
Пісьменьнік Мілан Кундэра атрымаў чэскае грамадзянства — праз 40 гадоў пасьля таго, як у 1979 годзе ў яго адабралі чэхаславацкае
Не прайшло і 12 гадоў рэканструкцыі.
Яшчэ можна ў фізычных касах, калі папрасіць (па змаўчаньні дадуць расейскамоўны). Праз сайт пакуль не даюць беларускамоўныя квіткі.
Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч у інтэрвію Радыё Свабода на мінулым тыдні прачытаў фрагмэнт верша, які ён назваў другім невядомым раней вершам Кастуся Каліноўскага.
Некалі велічны палац-фартэцыя ў Гальшанах на Ашмяншчыне дайшоў да нашых дзён у руінах. Цяпер рэстаўратары спрабуюць захаваць фрагмэнты муроў, скляпеньні і адзіную вежу.
Дакумэнтальны фільм пра ўкраінскую мову «Салавей сьпявае. Пакуль голас мае» паказвае моўнае пытаньне праз досьвед іншых краін, у тым ліку Беларусі.
Карэспандэнт Свабоды дажыў да 35 гадоў і ўпершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не ў тэлевізары, а папраўдзе.
11 сьнежня ў гатэлі «Беларусь». Пачатак а 19.00, уваход вольны, але колькасьць месцаў абмежаваная.
У пасёлку Лясны на тэрыторыі Бараўлянскага сельсавета прайшло грамадзкае абмеркаваньне пракладу электрычнага кабэлю. Будоўля пройдзе праз ахоўную зону Курапатаў.
30 лістапада спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэньня народнага пісьменьніка Беларусі Міхася Лынькова. Свабода публікуе 10 нечаканых фактаў пра літаратара.
29 лістапада стала вядома, што зь беларускага ПЭН-Цэнтру выключылі Паўла Анціпава, які ў 2013–2019 гадах быў першым намесьнікам старшыні арганізацыі.
Новую вэрсію «Лёгкіх» ужо выпусьцілі раней.
Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра вынікі сваіх шматгадовых пошукаў спадчыны Каліноўскага і пра сваю новую кнігу аб ім.
29 лістапада — 70 гадоў, як у сталінскай няволі загінуў беларускі каталіцкі сьвятар, палітык, культурніцкі дзеяч Адам Станкевіч. Ён ствараў беларускія гурткі, рэдагаваў газэты і часопісы, засноўваў друкарні, выдавецтвы і культурна-асьветныя арганізацыі, быў паслом польскага Сэйма.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сустрэўся з намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэем Кунцэвічам, перадаў плян дзеяньняў на 2020 год, скіраваны на ўзмацненьне патрыятызму і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці.
У Беларусі запісалі песьню «Пагоня» на верш Максіма Багдановіча ў стылі нацыянальнага гімну — галасамі хору ва ўрачыстым суправаджэньні аркестру — і запусьцілі флэшмоб «Сьпяваем гімн разам», паведамляе Symbal.by.
У чарговыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, збройнага выступу беларусаў супраць бальшавіцкай акупацыі, за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, Свабода згадвае, як склаўся лёс аднаго з удзельнікаў тых падзей — Лявона Рыдлеўскага.
Пісьменьнік, падарожнік, публіцыст, папулярызатар беларускай мовы. Так пра сябе кажа бадай што самы запатрабаваны чытацкай аўдыторыяй літаратар сучаснай Беларусі.
Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч прадставіў Радыё Свабода права першай публікацыі знойдзенага ім другога верша Кастуся Каліноўскага.
Драўляную фігуру Вітаўта Вялікага зноўку ўсталявалі на пляцоўцы паміж Старым і Новым замкамі ў Горадні. Два месяцы таму яе забіралі на рэканструкцыю.
Такая навучальная ўстанова ў XIX стагодзьдзі стваралася дзеля «русского просвещения в Западном крае». Цяпер яна зьбіраецца заняць месца побач з нацыянальнай сьвятыняй — Сафійскім саборам.
Мультсэрыял раскажа пра сям’ю вожыкаў з Сонечнай паляны: маму, тату і блізьнятаў-важанятаў, якіх завуць Вожа і Пых-Пых.
26 лістапада віцябляне ўсклалі кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу. Сёньня пісьменьніку споўнілася б 89 гадоў.
«Чыстае мастацтва» — новы фільм рэжысэра Максіма Шведа больш расказвае аб празе беларусаў да чысьціні, чым пра беларускае мастацтва. За найлепшую рэжысуру яго адзначылі на фэстывалі «Артдокфэст», а на «Лістападзе» — прызам «За дасьціпнае і трапнае адлюстраваньне беларускай самасьвядомасьці».
Тое, што перажылі беларусы ў Вільні 22 лістапада падчас перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, думаю, ніхто зь іх не забудзе да канца жыцьця. Гэта была неверагодная, містычная падзея, у якой, бясспрэчна, бралі ўдзел ня толькі людзі, але і нябёсы.
...Бо гэта Ворша, родны горад Караткевіча, які знаходзіцца на памежжы з Расеяй, і цяпер вельмі важна абазначыць гэтыя культурныя межы. Да таго ж у Воршы адбываецца вельмі мала падзеяў такога кшталту...
Загрузіць яшчэ