Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік Мілан Кундэра атрымаў чэскае грамадзянства праз 40 гадоў пасьля пазбаўленьня чэхаславацкага


Мілан Кундэра

Пісьменьнік Мілан Кундэра атрымаў чэскае грамадзянства — праз 40 гадоў пасьля таго, як у 1979 годзе ў яго адабралі чэхаславацкае. Пра гэта паведамляе газэта Právo.

Паводле выданьня, дакумэнты аб грамадзянстве пісьменьніку ў ягонай кватэры ў Парыжы перадаў пасол Чэхіі Пэтр Друлак.

Аўтар «Невыноснай лёгкасьці быцьця» і «Кнігі сьмеху і забыцьця» быў пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства камуністычнымі ўладамі краіны пасьля эміграцыі ў 1974 годзе.

Першыя свае кнігі Кундэра пісаў па-чэску, але пасьля эміграцыі ён перайшоў ў творчасьці на францускую мову.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG