29 лістапада стала вядома, што зь беларускага ПЭН-Цэнтру выключылі Паўла Анціпава, які ў 2013–2019 гадах быў першым намесьнікам старшыні арганізацыі.
Новую вэрсію «Лёгкіх» ужо выпусьцілі раней.
Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра вынікі сваіх шматгадовых пошукаў спадчыны Каліноўскага і пра сваю новую кнігу аб ім.
29 лістапада — 70 гадоў, як у сталінскай няволі загінуў беларускі каталіцкі сьвятар, палітык, культурніцкі дзеяч Адам Станкевіч. Ён ствараў беларускія гурткі, рэдагаваў газэты і часопісы, засноўваў друкарні, выдавецтвы і культурна-асьветныя арганізацыі, быў паслом польскага Сэйма.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сустрэўся з намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэем Кунцэвічам, перадаў плян дзеяньняў на 2020 год, скіраваны на ўзмацненьне патрыятызму і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці.
У Беларусі запісалі песьню «Пагоня» на верш Максіма Багдановіча ў стылі нацыянальнага гімну — галасамі хору ва ўрачыстым суправаджэньні аркестру — і запусьцілі флэшмоб «Сьпяваем гімн разам», паведамляе Symbal.by.
У чарговыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, збройнага выступу беларусаў супраць бальшавіцкай акупацыі, за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, Свабода згадвае, як склаўся лёс аднаго з удзельнікаў тых падзей — Лявона Рыдлеўскага.
Пісьменьнік, падарожнік, публіцыст, папулярызатар беларускай мовы. Так пра сябе кажа бадай што самы запатрабаваны чытацкай аўдыторыяй літаратар сучаснай Беларусі.
Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч прадставіў Радыё Свабода права першай публікацыі знойдзенага ім другога верша Кастуся Каліноўскага.
Драўляную фігуру Вітаўта Вялікага зноўку ўсталявалі на пляцоўцы паміж Старым і Новым замкамі ў Горадні. Два месяцы таму яе забіралі на рэканструкцыю.
Такая навучальная ўстанова ў XIX стагодзьдзі стваралася дзеля «русского просвещения в Западном крае». Цяпер яна зьбіраецца заняць месца побач з нацыянальнай сьвятыняй — Сафійскім саборам.
Мультсэрыял раскажа пра сям’ю вожыкаў з Сонечнай паляны: маму, тату і блізьнятаў-важанятаў, якіх завуць Вожа і Пых-Пых.
26 лістапада віцябляне ўсклалі кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу. Сёньня пісьменьніку споўнілася б 89 гадоў.
«Чыстае мастацтва» — новы фільм рэжысэра Максіма Шведа больш расказвае аб празе беларусаў да чысьціні, чым пра беларускае мастацтва. За найлепшую рэжысуру яго адзначылі на фэстывалі «Артдокфэст», а на «Лістападзе» — прызам «За дасьціпнае і трапнае адлюстраваньне беларускай самасьвядомасьці».
Тое, што перажылі беларусы ў Вільні 22 лістапада падчас перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, думаю, ніхто зь іх не забудзе да канца жыцьця. Гэта была неверагодная, містычная падзея, у якой, бясспрэчна, бралі ўдзел ня толькі людзі, але і нябёсы.
...Бо гэта Ворша, родны горад Караткевіча, які знаходзіцца на памежжы з Расеяй, і цяпер вельмі важна абазначыць гэтыя культурныя межы. Да таго ж у Воршы адбываецца вельмі мала падзеяў такога кшталту...
Над фрагмэнтамі Верхняй царквы ў Горадні зьнялі часовы кансэрвацыйны павільён. На гэтым месцы будуць праводзіць археалягічныя раскопкі.
Прадстаўніца Польшчы Вікторыя Габар стала пераможцай міжнароднага песеннага конкурсу «Дзіцячая Эўравізія — 2019», фінал якога прайшоў у польскім горадзе Глівіцэ.
Ходзім вуліцай Куйбышава, азіраемся на помнік Калініну, спускаемся ў мэтро «Фрунзенская»... Хто ўсе гэтыя людзі, са сьветам якіх мы так і не разьвіталіся?
У газэце “Zeitung der 10. Armee” ў 1915-1918 было апублікавана больш за сотню матэрыялаў пра Беларусь, якія суправаджаліся багатым ілюстрацыйным матэрыялам - малюнкамі, акварэлямі і гравюрамі нямецкіх вайскоўцаў, сярод якіх было няма прафэсійных мастакоў.
У Менску прэзэнтавалі кнігу журналіста Свабоды Валера Каліноўскага «Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну» — пра беларусаў, якія ў 1920–30-я эмігравалі з Заходняй Беларусі ў Францыю, а пасьля вайны, паверыўшы ў сталінскую прапаганду, вярнуліся ў СССР, дзе іх чакалі рэпрэсіі і галеча.
«Стары Ольса», самы прызнаны сярэднявечны гурт Беларусі, сёлета сьвяткуе 20-годзьдзе. Свабода пагутарыла з музыкамі па вяртаньні зь іхнага пятага амэрыканскага туру пра гастрольны побыт і сталеньне.
Абвешчаны конкурс для архітэктараў у Эўразьвязе, каб перабудаваць і пераабсталяваць роднае гняздо Гітлера згодна зь яго цяперашнім прызначэньнем.
Беларускі гурт Dzieciuki cабраў аняшляг у віленскім клюбе «Legendos clubas» увечары пасьля цырымоніі пахаваньня парэшткаў Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-64 гадоў. Глядзіце, як гэта было, ў нашым фотарэпартажы.
Музыка Лявон Вольскі апублікаваў новы відэакліп на песьню, прысьвечаную паўстанцам Кастуся Каліноўскага.
Цырымонія пахаваньня Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863–64 гадоў праходзіць у Вільні 22 лістапада. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю.
Былую турму для палітычных вязьняў у Вільні, дзе расейскія ўлады ўтрымлівалі асуджаных на сьмерць паўстанцаў 1863–64 гадоў, 21 лістапада адкрылі для наведнікаў. Тут пачала працу выстава «Абуджэньне. Гісторыя паўстанцаў, знойдзеных на гары Гедзіміна».
«Дакумэнт накіраваны на разьвіцьцё ў краіне мадэльнай дзейнасьці, а таксама стварэньне ўмоў для ўдасканаленьня работы Нацыянальнай школы прыгажосьці».
Рэпартаж Свабоды з паэтычнай вечарыны беларускага паэта Андрэя Хадановіча ў Кіеве.
У Туркмэнскім нацыянальным музычна-драматычным тэатры ў Ашхабадзе адбылася прэм’ера італьянскай опэры «Паяцы».
У Дзяржаўным архіве Жытомірскай вобласьці знайшлі мэтрычныя дакумэнты аб сьмерці беларуска-польскага пісьменьніка Яна Баршчэўскага ў мястэчку Чуднаў, дзе ён жыў апошнія гады свайго жыцьця.
У Нацыянальным музэі Літвы прэзэнтавалі гісторыка-археалягічнае дасьледаваньне «Шлях паўстанцаў 1863–1864 гадоў на сьмерць і ўваскрашэньне». Падобнае выданьне лягічна напрошваецца і ў Беларусі: 18 з 21 пакараных сьмерцю на віленскай Лукіскай плошчы — ураджэнцы беларускіх земляў.
Гутарка Яна Максімюка пра беларускіх аўтараў з Польшчы, якія пішуць не на літаратурнай беларускай мове, а на гаворках Падляшша.
19 лістапада адзначаецца ўсясьветны дзень прыбіральняў. Паводле ААН, каля 2,4 мільярда чалавек па ўсім сьвеце ня маюць доступу да дастойнай санітарыі. Гэтыя фота прыбіральняў зробленыя ў гарадах і вёсках па ўсім сьвеце.
Азначэньне «герой» — неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін. І вось чаму.
Свабода паглядзела, якім чынам у Беларусі прыцягваюць выбарцаў на ўчасткі для галасаваньня. І гэта ня толькі традыцыйныя буфэты.
Пра знойдзеных на Замкавай гары паўстанцаў можна будзе даведацца з экспанатаў новай выставы, арганізаванай Дзяржаўным музэем Літвы ў будынку былой віленскай турмы для палітычных вязьняў.
Драматызуючых заклапочанасьць сэксуальную і ня толькі і зразумець і любіць імкнуся.
У гэты дзень выказваецца салідарнасьць з пісьменьнікамі, журналістамі, выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед, альбо загінулі.
А яшчэ нельга рэклямаваць Форэста Гампа.
Парк імя Янкі Купалы ўвесь перакапаны — тут будаўнікі пракладваюць траншэі пад кабэль для дадатковага асьвятленьня. Гісторыкі кажуць, што пры гэтых работах могуць разбурыць падмуркі ўнікальных будынкаў.
Нядаўна выйшаў з друку 100-ы том «Беларускага кнігазбору» — выдавецкай сэрыі беларускай літаратуры, якую распрацаваў і ажыцьцяўляе пісьменьнік і выдавец Кастусь Цьвірка. Гутарым зь ім пра самую сэрыю і пэрыпэтыі вакол яе.
На плятформе Ulej.by запусьцілі збор сродкаў на выданьне беларускага перакладу кнігі пра гісторыю картаграфаваньня зямель Вялікага Княства Літоўскага.
Якія беларускія амбасады маюць сайты на беларускай мове? Дыпляматычныя прадстаўніцтвы якіх дзяржаваў у Беларусі маюць беларускамоўныя інтэрнэт-старонкі? Палічылі і зьвярнуліся па камэнтар да Міністэрства замежных справаў Беларусі.
«Прапанова перакласьці «Пячору» была мая. Па-першае, таму што гэта, бадай, адзіны твор Сарамагу, які яшчэ ня быў перакладзены на расейскую мову...»
Міліцыя пасьля праверкі адмовілася заводзіць крымінальную справу супраць мастака Аляксея Кузьміча, на якога напісалі скаргу за аголеную акцыю 3 кастрычніка, на адкрыцьці выставы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
У сэрыі «Беларускае турэмнае мастацтва» выйшла сёмая кніга — мастацкі альбом «Малюнкі з турмы» Алеся Пушкіна. У яго ўвайшлі выявы і тэксты, зробленыя Пушкіным ў 2012 годзе за час адміністрацыйных арыштаў за мастацкія пэрформансы.
Акаўнт не пацьверджаны, атрымаць камэнтар МЗС пакуль не ўдалося. Але МЗС яго зафалоўвіў.
Парэшткі лідэра антырасейскага паўстаньня Кастуся Каліноўскага перапахаваюць у Вільні 22 лістапада. Свабода пацікавілася, як у Беларусі зарабляюць на культавым гістарычным пэрсанажы праз паўтара стагодзьдзя.
Гутарка пра кнігу, якую адны лічаць «кнігай дзесяцігодзьдзя», а іншыя — «літаратурным капусьнікам».
Загрузіць яшчэ