Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яндекс» расказаў, якую музыку слухалі беларусы сёлета

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Канцэрт Лявона Вольскага ў менскім Prime Hall, 26 кастрычніка 2019 г.

Сэрвіс «Яндекс. Музыка» расказаў, якую музыку ў 2019 годзе беларусы слухалі на гэтым рэсурсе часьцей за ўсё.

Чаму мы пішам толькі пра «Яндекс. Музыку»?

На момант публікацыі Свабода мае зьвесткі толькі ад «Яндекс. Музыка». Сэрвіс Apple Music сёлета не публікаваў плэйліст найбольш слуханай музыкі сярод беларускіх карыстальнікаў. Іншы канкурэнт стрымінгавых падпісных сэрвісаў Spotify не працуе ў Беларусі. Таксама Свабода ня можа палічыць, што слухалі беларусы офлайн ці онлайн з дапамогай пірацкіх праграмаў.

Як рэйтынг «Яндекса» адрозьніваецца ад усясьветных трэндаў?

Сёлета найчасьцей у Беларусі і сьвеце людзі слухалі амэрыканскую сьпявачку Billie Eilish. Яна пачала карʼеру у 2016 годзе, апублікаваўшы трэк Ocean Eyes на SoundCloud, на гэтай плятформе ён сабраў больш 600 тысяч праслухоўваньняў.

Apple назвала Billie Eilish артыстам году. Сёлета яна выпусьціла поп-альбом When We All Fall Asleep, Where Do We Go. Гэта найбольш папулярны рэліз сёлета ў рэйтынгах:

  • усясьветнага Spotify — альбом паслухалі больш за 6 мільёнаў разоў;
  • усясьветнага Apple Music;
  • беларускага сэгмэнту «Яндекс. Музыки».

Найбольш праслухоўваным трэкам сёлета называюць Bad Guy той жа Billie Eilish. У глябальным рэйтынгу Spotify песьня заняла другое месца, перамагла ў рэйтынгах Apple і «Яндекса».

Што яшчэ слухалі ў «Яндексе»?

Топ-10 альбомаў у беларускім сэгмэнце «Яндекс. Музыки»

  1. Billie Eilish — When We All Fall Asleep, Where Do We Go.
  2. Тима Белорусских — «Твой первый диск — моя кассета»
  3. RSAC — «Аргументы»
  4. Artik & Asti — 7 (Part 1)
  5. Zivert — «Сияй»
  6. Imagine Dragons — Origins [DELUXE]
  7. Shawn Mendes — Shawn Mendes [DELUXE]
  8. KAZKA — Karma
  9. Звонкий — «Мир моих иллюзий»
  10. Alice Merton — MINT

Топ-10 трэкаў Беларусі паводле «Яндекс. Музыки»

  1. Billie Eilish — bad guy
  2. Zivert — Life
  3. Тима Белорусских — «Незабудка»
  4. Тима Белорусских — «Витаминка»
  5. Artik & Asti — «Грустный дэнс»
  6. Артур Пирожков — «Зацепила»
  7. HammAli & Navai — «Девочка-война»
  8. Tommee Profitt — In The End
  9. Zivert — «Зеленые волны»
  10. Triplo Max — Shadow

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG